Ізэт Хайравіч
| Ізэт Хайравіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 жніўня 1991[1][2][3][…] (35 гадоў) | |
| Рост | 177 см | |
| Вага | 71 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2009—2014 | Грасгопэр Цюрых | 91 (20) |
| 2014 | Галатасарай | 8 (0) |
| 2014—2018 | Вэрдэр | 38 (2) |
| 2015—2016 | → Эйбар | 7 (0) |
| 2018—2021 | Дынама Заграб | 56 (6) |
| 2021—2023 | Арыс Тэсалёнікі | 9 (0) |
| Зборныя | ||
| 2011—2012 | Швайцарыя (да 21)[d] | 4 (0) |
| 2011—2012 | Швайцарыя (да 20)[d] | 4 (0) |
| 2012 | Швайцарыя | 1 (0) |
| 2013—2019 | Босьнія і Герцагавіна | 27 (6) |
Ізэт Хайравіч (па-басьнійску: Izet Hajrović; нар. 4 жніўня 1991 году, Бруг, Швайцарыя) — колішні басьнійскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Босьніі і Герцагавіны. Вядомы дзякуючы сваім дрыблінгавым і плэймэйкерскім здольнасьцям[4].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ізэт правёў 9 гадоў у сыстэме швайцарскага клюбу «Грасгопэр» з 2000 па 2009 гады. Менавіта ў сэзоне 2009—2010 гадоў ён здолеў стаць гульцом асноўнага складу каманды, гуляючы на пазыцыі атакуючага ўскрайняга паўабаронцы.
7 студзеня 2014 году Хайравіч афіцыйна перайшоў у турэцкі клюб «Галатасарай» за 3,5 млн эўра, падпісаўшы 4,5-гадовы кантракт[5]. Паводле словаў гульца менавіта ягонае басьнійскае паходжаньне і іслам сталіся аднымі з чыньнікаў пераходу ў «Галатасарай». Дэбютным для гульца стаў матч супраць «Бурсаспору», калі ён выйшаў на замену ў другой палове, а клюб атрымаў перамогу зь лікам 6:0.
Пасьля падачы скаргі ў ФІФА на тое, што ён не атрымаў аніякіх выплатаў ад «Галатасараю», яму далі права перайсьці на правах вольнага агента ў іншы клюб. 10 ліпеня 2014 году Хайравіч падпісаў 4-гадовы кантракт зь нямецкім «Вэрдэрам»[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]14 лістапада 2012 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Швайцарыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Тунісу, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне.
У чэрвені 2013 году Хайравіч абвесьціў пра жаданьне гуляць за зборную Босьнію і Герцагавіны[7]. Паколькі Ізэт згуляў за зборную Швайцарыі толькі ў адным таварыскім матчы, то праблемаў са зьмяненьнем футбольнага грамадзянства ня ўзьнікла і ўжо 6 верасьня гулец дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Босьніі і Герцагавіны.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Грасгопэр»:
- Уладальнік Кубак Швайцарыі: 2013
«Галатасарай»:
- Уладальнік Кубак Турэччыны: 2014
«Дынама»:
- Чэмпіён Харватыі: 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2018, 2021
- Уладальнік Супэркубка Харватыі: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Izet Hajrovic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Izet Hajrović // FBref (анг.)
- ↑ IZET HAJROVIC // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Hajrovic the hero. ESPN.
- ↑ Izet Hajrovic Galatasaray'da. Galatasaray.org
- ↑ Werder sign Bosnian international Hajrovic. Werder Bremen
- ↑ Полузащитник сборной Швейцарии Хайрович выразил желание играть за Боснию. Championat.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на FIFA
- Статыстыка на National Football Teams
- Старонка на Transfermarkt
- Нарадзіліся 4 жніўня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Футбалісты клюбу «Грасгопэр» Цюрых
- Футбалісты клюбу «Галатасарай» Стамбул
- Футбалісты клюбу «Вэрдэр» Брэмэн
- Футбалісты клюбу «Эйбар»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Заграб
- Футбалісты клюбу «Арыс» Тэсалёнікі
- Футбалісты зборнай Швайцарыі
- Футбалісты зборнай Босьніі і Герцагавіны
- Швайцарскія футбалісты
- Басьнійскія футбалісты