Легія Варшава
Легія Варшава | |
150пкс | |
Заснаваны | 1916 |
---|---|
Горад | Варшава, Польшча |
Стадыён |
Стадыён Войска Польскага Умяшчальнасьць: 31 103 |
Кіраўнік | Дарыюш Мядускі |
Галоўны трэнэр | Аляксандар Вукавіч |
Чэмпіянат | Экстракляса |
· 2019/20 | 1 месца |
https://legia.com/ |
«Легія» (па-польску: Legia) — польскі футбольны клюб з гораду Варшавы. «Легія» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых польскіх футбольных клюбаў у гісторыі Польшчы, маючы ў агульнай складанасьці 14 тытулаў чэмпіёнаў Польшчы, рэкордныя 19 трафэяў Кубка Польшчы і 4 польскія Супэркубкі. Свае матчы клюб праводзіць на стадыёне Войска Польскага. Каманда была заснавана ў сакавіку 1916 году падчас Першай сусьветнай вайны на Валыні як футбольны клюб польскіх вайсковых легіёнаў. Пасьля вайны «Легія» стала галоўным афіцыйным клюбам польскага войска. З 1949 па 1957 гады каманда была вядомая пад назовам CWKS (Цэнтральны вайсковы клюб Варшавы).
У цяперашні час клюб знаходзіцца ва ўласнасьці ў прадпрымальнікаў Дарыюша Мядускага (80%) і Багуслава Леснадорскага (20%). Разам яны набылі клюб разам з запазыкамі, якія засталіся ў клюбу ад папярэдніх уласьнікаў.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб быў заснаваны штабам камандваньня Польскімі легіёнамі паміж 5 і 15 сакавіка 1916 году падчас баявых дзеяньняў на ўсходнім фронце Першай сусьветнай вайны на Валыні. Каманда адразу атрымала назоў «Легія» (польск. Drużyna Legjonowa). У ліпені 1916 году штаб разам з камандай быў перанесену ў Варшаву. Сваю першую гульню ў Варшаве калектыў правёў 29 красавіка 1917 году супраць клюбу «Палёнія», матч скончыўся ўнічыю 1:1. Да сканчэньня вайны «Легія» правяла дзевяць матчаў у Варшаве, у шэсьці зь якіх атрымала перамогу і тры зьвяла ўнічыю.
Першую гасьцявую гульню па-за межамі Варшавы, якую правёў клюб, прайшла ў Кракаве, дзе «Легія» атрымала перамогу над клюбам «Краковія» зь лікам 1:2. На той час «Краковія» зьяўлялася чэмпіёнам першай польскай лігі, таму «Легія» была ахрышчана як неафіцыйны чэмпіён краіны.
Свой першы матч у першай польскай лізе клюб правёў у Лодзі 8 траўня 1927 году супраць клюбу ЛКС, атрымаўшы перамогу зь лікам 6:1. Марыян Ланько забіў першы гол у лізе за клюб, рапісаўшы на свой рахунак у тым матчы хет-трык. З 1930 году «Легія» праводзіла свае матчы на стадыёне Войска Польскага, будаўніцтва якога было падарункам клюбу ад Юзэфа Пілсудзкага. У 1936 годзе «Легія» вылецела ў другі дывізіён, дзе заставалася да канца Другой сусьветнай вайны. У гэты ж час у клюбе выступаў Казімеж Гурскі футбаліст зборнай Польшчы, а затым трэнэр.
За часам сканчэньня Другой сусьветнай вайны, то бок у красавіку 1945 году, клюб быў адноўлены пад назвай «1 вайскова-спартовы клюб Варшавы», а ў чэрвені папоўніўся чальцам былога клюбу «Легія». Сярод людзей, якія зрабілі ўнёсак у адраджэньне клюбу былі Караль Рудальф, Гэнрык Чарнік і Юзэф Земян, якія былі гульцамі даваеннай «Легіі», а таксама Юліян Нойдынг, які быў гульцом даваеннага клюбу «Макабі» з Варшавы. Спачатку клюб праводзіў таварыскіх сустрэчы з камандамі рэгіёну, але пазьней таксама гуляў супраць клюбаў зь іншых краінаў, як то супраць швэдзкага «Нарчэпінгу» і югаслаўскага «Партызану». У першых пасьляваенных сэзонах чэмпіянату Польшчы, які распачаўся ў 1946 годзе, «Легія» заняла другое месца ў групе на падвышэньне, але ня здолела дасягнуць найвышэйшага дывізіёну. Вярнуцца ў найвышэйшы дывізіён клюб здолеў толькі ў 1948 годзе праз матчы кваліфікацыі. Першы пасьляваенны матч у эліце адбыўся 14 сакавіка 1948 году калі «Легія» перагуляла «Палёнію» з Бытама зь лікам 3:1.
На працягу наступных двух сэзонаў «Легія» здолела захаваць месца ў эліце толькі за кошт лепшай розьніцы ў забітых і прапушчаных мячах, заняўшы 9-е і 10-е месцы адпаведна. У лістападзе 1949 году, пасьля рэформаў, уведзеных польскім футбольным зьвязам, клюб зноў зьмяніў назву на «Цэнтральны вайсковы спартовы клюб». Таксама была прынятая новая эмблема, а афіцыйным апекуном клюбу стала Польскае народнае войска[1]. Дзякуючы такому патранажу клюб здолеў вычапіць шэраг гульцоў зь іншых клюбаў, таму ў бліжэйшы час да каманды далучыліся Люцьян Брыхчы, Эрнст Поль і Эдмунд Коваль[2][3].
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Актуальны на 21 красавіка 2020 году
|
|
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ «Klub — Historia Legii — 1946–1955». Legia.
- ^ «Najbardziej pamiętne mecze Lech — Legia w Poznaniu. Rok 1956». Poznan Sport.
- ^ «Cena wielkości». Legia.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Легія Варшава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў