Перайсьці да зьместу

Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2015 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2015 году прайшоў у Бэрліне на стадыёне «Алімпійскі», дзе сустракаліся італьянскі «Ювэнтус» і гішпанскі клюб «Барсэлёна». Гэта быў 60-ы фінал у гісторыі Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 23-і фінал у гісторыі Лігі чэмпіёнаў УЭФА. Футбольны матч прайшоў у суботу 6 чэрвеня 2015 году. Пераможца Лігі чэмпіёнаў атрымаў права згуляць з клюбам «Сэвільля», пераможцам Лігі Эўропы, у гульні за Супэркубак УЭФА ў 2015 годзе, а таксама ў паўфінале клюбнага чэмпіянату сьвету па футболе.

«Алімпіяштадыян»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
«Алімпіяштадыян»

«Алімпіяштадыян» быў абраны арэнай правядзеньня фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў выканаўчым камітэтам УЭФА ў Лёндане 23 траўня 2013 году. Матч быў першым фіналам Лігі чэмпіёнаў, які прайшоў у Бэрліне. Не зважаючы на гэта, стадыён мае на сваім рахунку правядзеньне іншых элітных матчаў. У 2006 годзе бэрлінская арэна прыняла 6 матчаў сусьветнага першынства, у тым ліку фінал.

Былы гулец зборнай Нямеччыны Карл-Гайнц Рыдле, які выйграў Лігу чэмпіёнаў у складзе дортмундзкай «Барусіі» ў 1997 годзе, быў названы ў якасьці пасла фінальнага матчу[1]. У фінальным матчы 1997 году менавіта Рыдле двойчы забіў у браму турынскага «Ювэнтусу», такім чынам, пакінуўшы італьянцаў без трафэю.

Агульная ўмяшчальнасьць бэрлінскага стадыёну складае 70 500 чалавек, зь іх толькі 46 000 квіткоў былі даступныя для заўзятараў і шырокай грамадзкасьці, пры гэтым дзьве каманды фіналісты атрымалі 20 000 квіткоў кожны і 6000 квіткоў былі даступныя для продажу прыхільнікам па ўсім сьвеце праз сайт УЭФА ад 5 да 23 сакавіка 2015 году ў чатырох цэнавых катэгорыях: 390, 280, 160 і 70 эўра[2]. Астатнія 24 500 квіткоў былі выдзеленыя спонсарам і службовымі асобам[3].

6 чэрвеня 2015
21:45
Ювэнтус Сьцяг Італіі 1:3 Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна Алімпійскі, Бэрлін
Судзьдзя: Джунэйт Чакыр (Турэччына)
Марата Забіў на 55-й хвіліне 55' Пратакол Ракіціч Забіў на 4-й хвіліне 4'
Суарэс Забіў на 68-й хвіліне 68'
Нэймар Забіў на  хвіліне 90+7'
Бр1Джанлюіджы Буфон (к)
Аб26Штэфан Ліхтштайнэр
Аб15Андрэа Барцальі
Аб19Леанарда Бануччы
Аб33Патрыс ЭўраЗаменены 89'
ПА21Андрэа Пірлё
ПА8Кляўдыё Маркізіё
ПА6Поль ПагбаПапярэджаны на 41 хвіліне 41'
ПА23Артура ВідальПапярэджаны на 11 хвіліне 11'Заменены 79'
Нап10Карляс Тэвэс
Нап9Альвара МаратаЗаменены 85'
Запасныя:
Бр30Марка Старары
Аб5Анджэлё Агбона
ПА11Кінгсьлі КаманВыйшаў на замену 89'
ПА20Сымонэ Падаін
ПА37Рабэрта ПэрэйраВыйшаў на замену 79'
ПА27Стэфана Стурара
Нап14Фэрнанда ЛьярэнтэВыйшаў на замену 85'
Трэнэр:
Масыміліяна Алегры
Бр1Марк-Андрэ тэр Штэген
Аб22Даніел Алвэс
Аб3Жэрар Піке
Аб14Хавіер Маскерана
Аб18Жордзі Альба
ПА4Іван РакіцічЗаменены 90+1'
ПА5Сэрхіё Бускетс
ПА8Андрэс Іньеста (к)Заменены 78'
Нап10Ліянэль Мэсі
Нап9Люіс СуарэсПапярэджаны на 70 хвіліне 70'Заменены 90+6'
Нап11Нэймар
Запасныя:
Бр13Кляўдыё Брава
Аб24Жэрэмі Мат’ёВыйшаў на замену 90+1'
Аб15Марк Бартра
Аб21Адрыяну
ПА6ЧавіВыйшаў на замену 78'
ПА12Рафіньня
Нап7ПэдраВыйшаў на замену 90+6'
Трэнэр:
Люіс Энрыке

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]