Поль Пагба
Поль Пагба | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 сакавіка 1993[1][2][3] (28 гадоў) Ляньі-сюр-Марн | |
Рост | 191 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Юнайтэд | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012 2012—2016 2016— |
Манчэстэр Юнайтэд Ювэнтус Манчэстэр Юнайтэд |
3 (0) 124 (28) 106 (25) |
Зборныя | ||
2013— | Францыя | 69 (10) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Поль Пагба́ (па-француску: Paul Pogba; нарадзіўся 15 сакавіка 1993 году, Парыж, Францыя) — францускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Францыі. Пагба зьяўляецца ўнівэрсальным гульцом, бо здольны згуляць як у напад, гэтак і ў абарону. Чэмпіён сьвету 2018 году.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Поль пачаў сваю футбольную кар’еру ў 6 гадоў, гуляючы ў школе клюбу «Руасі-ан-Бры». Пасьля гэтага знаходзіўся ў структурах некалькіх францускіх клюбаў пакуль 6 кастрычніка 2009 году не перайшоў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд», дзе спачатку гуляў за моладзевыя каманды клюбу.
19 лютага 2011 году Пагба і тры іншыя гульцы клюбнай акадэміі былі заяўленыя галоўным трэнэрам «Манчэстэр Юнайтэд» сэрам Алексам Фэрг’юсанам у асноўны склад перад гульнёй 5 раўнду Кубка Ангельшчыны супраць «Кроўлі Таўн». Аднак дэбют гульца ў асноўны камандзе «МЮ», прычым зь першых хвілінаў, адбыўся 20 верасьня 2011 году ў матчы Кубка Футбольнай лігі супраць «Лідс Юнайтэд». У лізе дэбют гульца прыпаў на матч супраць «Сток Сіці» 31 студзеня 2012 году. Аднак у ліпені 2012 году кантракт з гульцом скончыўся, клюб ня меў жаданьня яго падаўжаць.
«Ювэнтус»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
27 ліпеня 2012 году Поль прайшоў мэдычнае абсьледаваньне ў «Ювэнтусе», а 3 жніўня Пагба падпісаў з «Ювэ» чатырохгадовы кантракт. Ужо 1 жніўня француз дэбютаваў за новы клюб у таварыскім матчы супраць «Бэнфікі», замяніўшы на 78 хвіліне Андрэа Пірлё. У афіцыйных матчах за «Ювэнтус» Поль дэбютаваў у Сэрыі А матчам супраць «К’ева».
2 кастрычніка Пагба дэбютаваў за новы клюб ў рамках Лігі чэмпіёнаў у хатнім матчы супраць данецкага «Шахтару» (1:1). 20 кастрычніка Пагба забіў свой першы гол за клюб у пераможным матчы чэмпіянату краіны супраць «Напалі» (2:0). 31 кастрычніка ён забіў пераможжны гол у браму «Балёньні» (2:1), пасьля чаго шэраг італьянскіх газэтаў паставілі Полю высокія адзнакі[4].
18 жніўня 2013 году паўабаронца стаў ключавым гульцом «Ювэнтуса» ў пераможнай гульні супраць «Ляцыё» (4:0) у матчы Супэркубка Італіі 2013 году. Падчас матчу Пагба замяніў Кляўдыё Маркізіё і забіў першы гол у гульні, пасьля чаго быў абраны гульцом сустрэчы. У сьнежні Пагба быў названы найлепшым маладым гульцом Эўропы[5]. У студзені 2014 году Поль быў уключаны ў сьпіс 10 самых таленавітых маладых гульцоў у Эўропе, паводле вэрсіі газэты The Guardian[6].
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На міжнароднай арэне Пагба з 2008 году прадстаўляе зборную Францыі ў розных узроставых зборных. 22 сакавіка 2013 году дэбютаваў у складзе зборнай Францыі, у матчы адбору да ЧС-2014 супраць зборнай Грузіі, матчы скончыўся на карысьць французаў 3:1. 10 верасьня 2013 году забіў свой першы мяч за зборную ў матчы супраць зборнай Беларусі ў Гомлі на стадыёне «Цэнтральны», матчы скончыўся з рахункам 2:4.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ювэнтус:
- Чэмпіён Італіі: 2013, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Італіі: 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2013, 2015
Манчэстэр Юнайтэд:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2017
Францыя:
- Чэмпіён сьвету: 2018
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б Base de Datos del Futbol Argentino
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ Paul Pogba gives Bologna a fright night to spark the superlatives in Italy. Guardian Media Group
- ^ Pogba: 2013 was a golden year! Football Italia
- ^ The next 10 big things: Europe's top youngsters and stars of the future. The Guardian
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Поль Пагба — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Манчэстэр Юнайтэд — цяперашні склад
|
---|
1 дэ Хэа · 1 Ліндэлёф · 3 Баі · 4 Джонз · 6 Пагба · 7 Санчэс · 8 Мата · 9 Люкаку · 10 Рашфард · 11 Марсьяль · 12 Смолінг · 13 Грант · 14 Лінгард · 15 Пэрэйра · 16 Роха · 17 Фрэд · 18 Янг · 20 Далот · 21 Эрэра · 22 Рамэра · 23 Шоў · 25 Валенсія · 27 Фэляйні · 31 Маціч · 36 Дарміян · 39 Мактомінэй · Трэнэр: Маўрыньню |