Перайсьці да зьместу

Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2021 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў праходзіў у Порту на стадыёне «Эштадыю ду Драган», дзе сустракаліся паміж сабой ангельскія клюбы «Манчэстэр Сіці» і «Чэлсі». Гэта быў 66-ы фінал у гісторыі турніру. Першапачаткова фінал быў заплянаваны на стадыёне «Крастоўскі» ў расейскім Санкт-Пецярбургу, аднак праз пандэміі каранавірусу ў сьвеце было вырашына зрушыць усе фіналы на год пазьней.

Першая палова матчу адзначылася актыўнай гульнёй «Чэлсі». На 39-й хвіліне лёнданцы, аднак, былі вымушаныя замяніць траўмаванага Т’ягу Сылву. На пляцоўцы зьявіўся Крыстыян Андэрсэн. За тры хвіліны да перапынку «Чэлсі» выйшаў наперад. Маўнт перадаў мяч Гавэрцу, які выйшаў сам-насам з Эдэрсанам, і, хоць брамнік высунуўся наперад, Гавэрц улучыў мяч за сьпіну галкіпэра ўжо ў пустую сетку[1]. Ні адзін з бакоў ня ўносіў аніякіх зьмяненьняў у склад сваіх дружынаў у перапынак. «Манчэстэр Сіці» дамінаваў на першых хвілінах другога тайму[1]. На 57-й хвіліне Рудыгер быў папярэджаны за фол супраць Кевіна дэ Бройнэ, які атрымаў траўму, пакінуўшы поле праз страсеньне мозгу. Замест бэльгійца на пляцоўцы зьявіўся бразылец Габрыел Жэзус. За 21 хвіліну да сканчэньня матчу «Сіці» павялічыў ціск на браму суперніка, але «Чэлсі» пасьпяхова адбіў спробы манчэстэрцаў пацэліць мяч у браму. На апошняй хвіліне пасьля стрэлу Магрэза з краю штрафной «Чэлсі» мяч прайшоў крыху над бэлькай брамы, і матч быў завершаны перамогай «Чэлсі» зь лікам 1:0[1].

29 траўня 2021
20:00 (UTC+1)
Манчэстэр Сіці 0:1 Чэлсі Эштадыю ду Драган, Порту
Гледачоў: 14 110
Судзьдзя: Антоніё Матэў Ляёс (Гішпанія)
Справаздача Гавэрц Забіў на 42-й хвіліне 42'
31Эдэрсан
2Кайл Ўокер
5Джон Стоўнз
3Рубэн Дыяш
11Аляксандар Зінчанка
20Бэрнарду Сылва Заменены 64'
8Ількай Гюндаган Папярэджаны на 35 хвіліне 35'
47Філ Фодэн
17Кевін дэ Бройнэ (капітан) Заменены 60'
26Рыяд Магрэз
7Рагім Стэрлінг Заменены 77'
Запасныя:
13Зак Стэфэн
33Скот Карсан
6Натан Аке
14Эмэрык Ляпорт
22Бэнжамэн Мэндзі
27Жуан Кансэлу
50Эрык Гарсія
16Родры
25Фэрнандыньню Выйшаў на замену 64'
9Габрыел Жэзус Выйшаў на замену 60' Папярэджаны на 88 хвіліне 88'
10Сэрхіё Агуэра Выйшаў на замену 77'
21Фэран Торэс
Галоўны трэнэр:
Пэп Гуардыёля
16Эдуар Мэндзі
28Сэсар Асьпілікуэта (капітан)
6Т’ягу Сылва Заменены 39'
2Антоніё Рудыгер Папярэджаны на 57 хвіліне 57'
24Рыс Джэймз
21Бэн Чылўэл
5Жаржыньню
7Н’Галё Кантэ
29Кай Гавэрц Забіў на 42-й хвіліне 42'
19Мэйсан Маўнт Заменены 80'
11Тыма Вэрнэр Заменены 66'
Запасныя:
1Кепа Арысабаляга
13Вільлі Кабальера
3Маркас Алёнса
4Андрэас Крыстэнсэн Выйшаў на замену 39'
15Кюрт Зума
33Эмэрсан
10Крыстыян Пулішыч Выйшаў на замену 66'
17Матэо Ковачыч Выйшаў на замену 80'
20Калам Гадсан-Адоі
22Гакім Зіеш
23Білі Гілмар
18Аліўе Жыру
Галоўны трэнэр:
Томас Тухэль

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]