Перайсьці да зьместу

Нікала Ўлашыч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікала Ўлашыч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 кастрычніка 1997(1997-10-04)[1][2] (28 гадоў)
Рост 178 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарына
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2017 Хайдук Спліт 86 (11)
2017—2019 Эвэртан 12 (0)
2018—2019 ЦСКА Масква 25 (5)
2019—2021 ЦСКА Масква 61 (23)
2021—2023 Ўэст Гэм Юнайтэд 19 (1)
2022—2023 Тарына 34 (5)
2023—4 Тарына 74 (8)
Зборныя
2017—4 Харватыя 60 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 лістапада 2025.

Ні́кала Ўла́шыч (па-харвацку: Nikola Vlašić; нар. 4 кастрычніка 1997 году) — харвацкі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клюбу «Тарына» і нацыянальнай зборнай Харватыі.

Выхаванец спліцкага «Хайдука», у складзе якога дэбютаваў улетку 2014 году. Хутка замацаваўся ў складзе харвацкага клюбу. У жніўні 2017 году прыяднаўся да ангельскага «Эвэртану», які выдаткаваў на куплю гульца каля 10 мільёнаў фунтаў[3][4]. У складзе лівэрпульскага клюбу ня даў рады, у выніку чаго ўлетку 2018 году на правах арэнды прыяднаўся да расейскага ЦСКА. Дэбютаваўшы ў матчы супраць тульскага «Арсэналу». Па заканчэньні арэнды расейскі клюб выкупіў кантракт футбаліста. Хутка замацаваўся ў складзе клюбу з Масквы. 31 жніўня 2021 году Ўлашыч вярнуўся ў ангельскую Прэм’ер-лігу, склаўшы дамову з сталічным «Ўэст Гэм Юнайтэдам»[5]. Праз год быў арандаваны італьянскім «Тарына»[6], які пазьней выкупіў гульца.

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі 28 верасьня 2017 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Мэксыкі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]