Перайсьці да зьместу

Глазга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Глазга
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Вялікабрытанія
Рэгіён Шатляндыя
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Філіп Браат[d]
Геаграфія
Плошча
  • 3298 ± 1 км²
Часавы пас UTC+0 і UTC+1
Каардынаты 55°51′40″ пн. ш. 04°15′00″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы Glaswegian, Glasgovano, Glasvégienne[2], Glasvégien[2], Glasvegiani і Glaschuthach
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 141
Паштовы індэкс G1-G80
Нумарны знак SA-SJ
Сайт glasgow.gov.uk (анг.)
Глазга на мапе Вялікабрытаніі
Глазга
Глазга
Глазга

Гла́зга (па-ангельску: Glasgow, па-гэльску: Glasch) ― самы буйны горад Шатляндыі, чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад Вялікабрытаніі пасьля Лёндана, Бірмінггэма і Лідса. Горад ёсьць адміністрацыйным цэнтрам вобласьці Глазга з 1893 году, раней жа места належыла графству Ланаркшыр. Месьціцца ў заходня-цэнтральнай частцы Шатляндыі на рацэ Клайд, за 32 кілямэтры ад ейнага вусьця. На 2020 год колькасьць насельніцтва гораду складала 635 640 чалавек.

Заснаваны ў сярэдзіне VI стагодзьдзя і ў Сярэднявеччы лічыўся адным з важных рэлігійных і адукацыйных цэнтраў Шатляндыі. Вытворчая рэвалюцыя XVIII стагодзьдзя пераўтварыла яго ў адзін з буйных прамысловых цэнтраў у Вялікабрытаніі (асабліва ў сфэры суднабудаваньня). Глазга і дасюль застаецца эканамічным цэнтрам Шатляндыі і адным з важных эканамічных цэнтраў Вялікабрытаніі. Горад быў эўрапейскай культурнай сталіцай ў 1990 годзе і адметны сваёй архітэктурай, культурай, музычнымі пляцоўкамі і спартовымі клюбамі. Гэта пяты самы наведвальны горад Вялікабрытаніі[3]. У 2014 годзе горад прымаў Гульні Садружнасьці, а на стадыёне Гэмпдэн Парк ладзіліся матчы чэмпіянату Эўропы па футболе 2020 году. Шырока вядома футбольнае суперніцтва двух глазгаўскіх футбольных клюбаў «Сэлтык» і «Рэйнджарз».

Раёны і прадмесьці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гарадзкі цэнтар

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Цэнтар гораду абмежаваны вуліцай Гай-стрыт да Глазгаўскай катэдры на Касл-стрыт, Глазга-крос, Солтмаркетам, улучаючы Глазга-Грын і пляц Сэнт-Эндру-сквэр на ўсходзе. З поўдня межы цэнтру месьцяцца па Клайд-стрыт і Бруміла ўздоўж ракі Клайд. З захаду мяжа праходзіць па Чэрынг-крос і Элмбанк-стрыт ля Блайтсўудзкага пляцу. З поўначы цэнтар Глазга абмежаваны Катэдрал-стрыт і Норт-Гановэр-стрыт і пляцам Джордж-сквэр.

Крамны і тэатральны раён

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Краявіды Б’юкенан-стрыт у кірунку станцыі мэтро Сэнт-Энок.

Цэнтар гораду складаецца зь сеткі вуліц на паўночным беразе ракі Клайд. Сэрцам гораду ёсьць пляц Джордж-сквэр, дзе месьцяцца шматлікія статуі і будынак гарадзкіх палатаў, пабудаваны ў віктарыянскім стылі, а таксама гарадзкая ратуша Глазга. На поўдні і захадзе знаходзяцца гандлёвыя пункты на вуліцах Аргайл-стрыт, Согіхол-стрыт і Б’юкенан-стрыт, дзе можна знайсьці шмат крам і супэрмаркетаў[4]. Колькасьць крам на гэтых вуліцах павялічваецца, і апошнім часам гэтае месца атрымала назву «Міля стылю»[5]. Асноўныя гандлёвыя зоны ўключаюць Б’юкенан-стрыт, Галерэі Б’юкенан, злучаючы вуліцы Б’юкенан-стрыт і Согіхол-стрыт, а таксама гандлёвы цэнтар Сэнт-Энок, які злучае вуліцу Аргайл-стрыт і пляц Сэнт-Энок-сквэр. Галерэі Б’юкенан ды іншыя месцы цэнтра гораду былі абраныя месцам здымак дзеля фільму 2013 году «Апынісь у маёй скуры» рэжысэра Джонатана Глэйзэра[6]. Галоўную ролю ў тым фільме выканала Скарлет Ёгансан[7]. Італьянскі Цэнтар на вуліцы Інграм таксама спэцыялізуецца на дызайнэрскіх крамах.

У цэнтры гораду можна знайсьці большасьць галоўных культурных будынкаў Глазга, як то Глазгаўская каралеўская канцэртная заля, Каралеўскі тэатар, Кінгс-тэатар, Павільён-тэатар, Тэатар Трону, Галерэя сучаснага мастацтва, Мітчэлава бібліятэка і тэатар, Цэнтар сучаснага мастацтва, Галерэі Маклэлан ды іншыя. Найвялікшы ў сьвеце кінатэатар Сынэўорлд-Глазга з 18 экранамі месьціцца на вуліцы Рэнфру. У цэнтры гораду таксама знаходзяцца чатыры найвышэйшыя навучальныя ўстановы Глазга: Стратклайдзкі ўнівэрсытэт, Шатляндзкая каралеўская кансэрваторыя, Глазгаўская школа мастацтваў і Глазгаўскі каледонскі ўнівэрсытэт, а таксама найбуйнейшы каледж Вялікабрытаніі Глазгаўскі гарадзкі каледж на вуліцы Катэдрал-стрыт.

Адна з дамінантаў раёну — вежа Талбут.

Камэрцыйным і часткова жыльлёвым раёнам ёсьць гэтак званы Мэрчант-Сіці Глазга. Назва была прапанаваная гісторыкам Чарлзам Оклі ў 1960-х гадах. Гісторыя гэтага места пачалося як жыльлёвы раён заможных гарадзкіх гандляроў, якія ўдзельнічалі ў міжнародным гандлі і тэкстыльнай прамысловасьці ў XVIII і пачатку XIX стагодзьдзяў. Тут жа месьціліся і склады гэтых гандляроў, улучаючы Тытунёвых лордаў. Маючы такое багацьце і працягваючы павялічвацца нават да Індустрыяльнай рэвалюцыі, горад пашырыўся за кошт пабудовы Нью-Таўна вакол пляцу Джордж-сквэр, а ў хуткім часе пасьля гэтага паўстаў раён Блайтсўуд на пагорку Блайтсўуд, які сёньня ўлучае пляц Блайтсўуд-сквэр. У выніку, першапачатковы сярэднявечны цэнтар вакол Глазга-крос і Гай-стрыт зьмясьціўся. Глазга-крос, разьмешчаны на сутыку вуліц Гай-стрыт, якая вядзе да Глазгаўскае катэдры, Галаўгейт-стрыт, Трэнгет-стрыт і Солтмаркет, быў першапачатковым цэнтрам гораду. Ён аздоблены старажытным крыжом Мэркат-крос. У Глазга-крос маецца гадзіньнікавая вежа Талбут, якая засталася ад старажытнай забудовы, зруйнаванай у 1921 годзе. Праз павелічэньне забруджваньня ад прамысловасьці зь сярэдзіны да сканчэньня XIX стагодзьдзя, рэгіён пакінулі шмат жыхароў[8].

У 1980-х гадох Мэрчант-Сіці быў абноўлены, а жыльлё ў ім набыло люксавы характар. Зрэшты, павялічылася колькасьць кавярняў і рэстаранцыяў[9]. У гэтым раёне таксама зьявіўся шэраг прэстыжных крам-бутыкоў[10]. Апошнім часам места лічыцца цэнтрам культурнага жыцьця Глазга. Тут штогод ладзіцца фэстываль. У дадатак, у Мэрчант-Сіці маюцца мастацкія галерэі. Вытокі мастацтва можна прасачыць у канцы 1980-х гадоў, калі гэты раён, яшчэ не рэканструяваны, прыцягваў мастакоў таннасьцю ўтрыманьня жыльля і вытворчых майстэрняў[11]. Пэўную падтрымку мастакі ў свой час атрымалі і ад гарадзкой рады, якія пабудавалі будынак Тронгейт 103 адмыслова дзеля мастацкіх мэтаў[12].

Бізнэсовы раён

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Раён міжнародных фінансавых паслуг і набярэжная ракі Клайд.

Да заходняга краю гарадзкога цэнтру прымыкае бізнэсовы раён, займаючы раёны Блайтсўуд-Гіл і Андэрстан. Афіцыйная назва раёну гучыць як Раён міжнародных фінансавых паслуг, хоць неафіцыйна сучаснымі мэдыя быў ахрышчоны як «квадратовы кілямэтар» ці «Ўол-стрыт на Клайдзе»[13]. Будаўніцтва гэтага цэнтру пачалося з канца 1980-х гадоў, і на сёньня гэты раён стаўся адным з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў у Вялікабрытаніі. Сярод шэрагу найбуйнейшых страхавых кампаніяў Вялікабрытаніі 8 зь іх маюць свае філіі ці галаўныя офісы ў гэтым раёне. Таксама шырокае прадстаўніцтва ў раёне маючы кампаніі банкаўскага сэктару, у тым ліку HSBC, BNP Paribas, Клайдсдэйл Банк, Сантандэр ды іншыя. Кампанія Royal Dutch Shell таксама мае адзін з шасьці сваіх бізнес-цэнтраў у гэтым раёне. Гэтак жа ў бізнэсовым квартале знаходзіцца карпаратыўны офіс Гілтан.

У Келвінгроўскай мастацкай галерэі і музэі месьціцца адна з найлепшых мастацкіх калекцыяў у Эўропе.

Ўэст-Энд Глазга паўстаў спачатку ля пляцу Блайтсўуд-сквэр і Гарнетгіл, пашырыўшыся на Ўудлэндс. Гэта раён элегантных таўнгаўсаў з моднымі кавярнямі, барамі, бутыкамі, гатэлямі і рэстарацыямі. Тут месьцяцца Келвінгроўв Парк, кампусы Глазгаўскага ўнівэрсытэту, Глазгаўскія батанічныя сады, а таксама Шатляндзкі выставачны і канфэрэнцыйны цэнтар, які ёсьць найбуйнейшым выставачным і канфэрэнцыйным цэнтра ўва ўсёй краіне[14][15]. Раён карыстаецца папулярнасьцямі сярод турыстаў і студэнтаў. Ўэст-Энд ўключае ў сябе жыльлёвыя раёны Гілгэд, Даўэнгіл, Келвінгроўв, Кельвінсайд, Гайндлэнд, Брумгіл, Скотстаўн, Джордангіл, Кельвіндэйл, Аніслэнд і Партык. Часам назва Ўэст-Энд выкарыстоўваецца дзеля абазначэньня любой мясцовасьці на захад ад Чэрынг-крос. Раён перасякае рака Кельвін, якая злучаецца з Клайдам. Славутасьцю Глазга ёсьць сьпічак галоўнага кампуса Глазгаўскага ўнівэрсытэту, які быў пабудаваны сэрам Джорджам Гілбэртам Скотам. Сам будынак ёсьць другім у Вялікабрытаніі паводле велічыні будынкам, пабудаваным у стылі нэаготыкі. Сам унівэрсытэт — чацьверты найстарэйшы ўнівэрсытэт у ангельскаймоўным сьвеце. Большая частка студэнтаў жыве у гэтым раёне, што нагае Ўэст-Энду большай культурнай жывасьці.

У гэтым раёне таксама знаходзяцца Келвінгроўская мастацкая галерэя і музэй, Музэй і мастацкая галерэя Гантэра ды іншыя музэі. Тут таксама раней можна было знайсьці Музэй транспарту, які закрыўся і зноўку адкрыўся ў 2010 годзе ўжо на новым месцы ў Доклэндзе ў гавані Глазга, дзе рака Кельвін сьцякае ў Клайд. Новы будынак быў пабудаваны згодна з дызайнам Загі Гадыд. Фэстываль Ўэст-Энда, адзін з найбуйнейшых фэстываляў Глазга, штогод ладзіцца ў чэрвені.

Музэй у парку Глазга-Грын.

Іст-Энд распасьцірацца ад Глазга-крос ў цэнтры места да мяжы з Паўночным і Паўднёвым Ланаркшырам. Тут знаходзіцца крыты Бараўлэндзкі рынак, які ў народзе вядомы як «Барас»[16], а таксама парк Глазга-Грын і стадыён Сэлтык-Парк — хатняя арэна футбольнага клюбу «Сэлтык». У гэтым раёне можна знайсьці дамы зь пяшчаніка. Калісьці Іст-Энд быў буйным прамысловым цэнтрам, дзе месьціліся фірмы сэра Ўільяма Эрала, Джэймза Тэмплтана і Ўільяма Бірдмара. Характэрным мясцовым працадаўцам па-ранейшаму застаецца бровар Тэнэнт Каледоніян. Мясцовыя могілкі былі створаныя ля Глазгаўскай катэдры ў 1831 годзе. У цэнтры могільніку месьціцца статуя шатляндзкага рэлігійнага рэфарматара Джона Нокса, а некаторыя надмагільныя помнікі былі ўзьведзеныя паводле праектаў вядомых архітэктараў Чарлза Рэні Макінтоша і Аляксандра Томсана.

Танцавальная заля ў Бараўлэндзе.

На ўсход ад Глазга-крос месьціцца колішняя Царква Сэнт-Эндру на пляцы, найстарэйшая пасьлярэфарматарская царква ў Шатляндыі, якая была пабудаваная ў 1739—1757 гадах і ўвасабляе прэсьбітэрыянскую веліч, якая адпавядае царкве заможных глазгаўскіх гандляроў. Ля парку Глазга-Грын месьціцца будынак былой фабрыкі дываноў Тэмплтан у парку Грын, якая была пабудаваная з выкарыстаньнем яскравай поліхраматычнай цэглы, што зрабіла яе падобнай да Палацу дожаў у Вэнэцыі[17]. Шырокі парк Талкрос быў першапачаткова часткай тэрыторыі сядзiбы Джэймза Данлапа, уладальніка мясцовага сталёвага заводу. Ягоны вялікі баронскі маёнтак быў пабудаваны ў 1848 годзе Дэйвідам Брайсам. Пазьней у ім знаходзіўся дзіцячы музэй. На сёньня маёнтак зноўку стаў жыльлёвым.

Новая Арэна Садружнасьці і вэлядром імя сэра Крыса Гоя былі пабудаваныя адмыслова да Гульняў Садружнасьці 2014 году ў раёне Далмарнак.

Набярэжная паўднёвага берага ракі Клайд.

Поўдзень Глазга пачынаецца за паўднёвым берагам ракі Клайд. Гэтая зона ўлучае шэраг прылеглых прадмесьцяў гораду, як то Ньютан-Мірнз, Кларкстан і Гіфнак, якія месьцяцца ва Ўсходнім Рэнфрушыры. Таксама сюды можна аднесьці і вёску Торнтанхол у Паўднёвым Ланаркшыры. Прадмесьці Ньюлэндс і Дамбрэк ёсьць прыкладамі дарагіх жыльлёвых раёнаў у межах гораду. Шмат прадмесьцяў былі пабудаваныя з выкарыстаньнем пяшчаніка, як то Шоўлэндс, які лічыцца сэрцам Паўднёвага Глазга. Іншымі прыкладамі ёсьць Батлфілд, Говангіл і Маўнт-Флорыда[18]. Акрамя жылых памяшканьняў, на поўдні гораду ўладкаваны некалькі буйных гольф-клюбаў, футбольны стадыён Гэмпдэн-Парк, які належыць клюбу «Рэйнджарз», і вялікія паркі, сярод якіх вылучаюцца Кўінз-Парк, Полак і Бэлаг’юстан. Тут месьціцца і стадыён футбольнага клюбу «Кўінз Парк», які таксама выкарыстоўваецца як нацыянальная футбольная арэна.

Былыя докі на набярэжнай Пасыфік на паўднёвым беразе Клайду, насупраць Шатляндзкага выставачнага і канфэрэнцыйнага цэнтру, пераўладкаваныя ў навуковы цэнтар Глазга. Тут таксама месьціцца штаб-кватэра шатляндзкай службы Бі-Бі-Сі ды іншых сродкаў масавай інфармацыі. Сярод новых мостаў праз раку вылучаецца Клайд-Арк. Раён Гован раней быў асобным горадам, але сёньня месьціцца ў паўднёва-заходняй частцы гораду. З поўначы ягоныя межы фармуе рака Клайд, а на процілеглым беразе месьціцца раён Партык. Гэта было адміністрацыйна незалежнае ўтварэньне з 1864 году, але ў 1912 годзе Гован быў уключаны ў склад Глазга. Раён вядомы сваёй былой суднабудаўнічай прамысловасьцю.

Паўночны Глазга

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Рахгільская царква на поўначы Глазга.

Паўночны Глазга пачынаецца на поўначы цэнтра гораду і даходзіць да заможных прадмесьцяў Глазга, як то Бірсдэн, Малгай і Бішапбрыгс ва Ўсходнім Данбартаншыры і Клайдбанк у Заходнім Данбартаншыры. У гэтым рэгіёне таксама жывуць найбяднейшыя слаі насельніцтва. У такіх раёнах гарадзкая адміністрацыя спрабуе мадэрнізаваць жыльлё, часам будуючы новае. Гэтак раёне Рахгіл зьведаў перабудову ці рамонт старых будынкаў. Звычайна такое сацыяльнае жыльлё арэндуецца бедным насельніцтвам, а дамы ўяўляюць сабой шматпавярховыя будынкі. Такімі дамамі кіруе Асацыяцыя жыльлёвага будаўніцтва Паўночнага Глазга.

Раён Мэрыгіл складаецца з дагледжаных традыцыйных дамоў, пабудаваных зь пяшчаніку. Хоць гістарычна тут звычайна жыла працоўная кляса, ягоныя межы сягаюць прэстыжнага Ўэст-Энду. З гэтага вынікае, што ў параўнаньні зь іншымі месцамі Паўночнага Глазга Мэрыгіл лічыцца даволі заможным раёнам. Тут таксама месьціцца стадыён Фэфгіл, на якім з 1909 году свае хатнія матчы праводзіць футбольны клюб «Партык Тыстл». У раён Сайтгіл месьціцца найвялікшая ў Шатляндыі супольнасьць уцекачоў[19]. Велізарная частка эканамічнага жыцьця Глазга калісьці канцэнтравалася ў Спрынгбэрне, дзе месьціліся розныя інжынэрныя кампаніі і лякаматыўныя майстэрні, на якіх працавалі шмат жыхароў гораду. Глазга раней дамінаваў у гэтай вытворчасьці, то бок калісьці 25% усіх лякаматываў сьвету выраблялася тут.

  1. https://www.nrscotland.gov.uk/files//statistics/population-estimates/mid-20/mid-year-pop-est-20-data.zip
  2. 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  3. «Top 20 Most Popular Cities in the UK for International Visitors». TripSavvy.
  4. «The Urbanism Awards 2008». The Academy of Urbanism.
  5. «The Ultimate Guide to Shopping in Glasgow». People Make Glasgow.
  6. «Filming Locations for Under The Skin (2013), around Scotland». The Worldwide Guide to Movie Locations.
  7. Christine (26.10.2011). «Scarlett Johansson begins filming 'Under The Skin' in Glasgow». On Location Vacations.
  8. «Glasgow’s Merchant City: Historical Development». Merchant City Initiative. 2008.
  9. «Merchant City Glasgow: Restaurants and Cafés». Merchant City Glasgow — Merchant City Initiative. 2008.
  10. «Merchant City Glasgow: Shops». Merchant City Glasgow — Merchant City Initiative. 2008.
  11. «Merchant City Glasgow: Galleries and Art». Merchant City Glasgow — Merchant City Initiative. 2008.
  12. «Trongate 103». 2008.
  13. «Let Glasgow flourish». Scotland:
  14. «Glasgow Conferences Venues UK». Conferences UK.
  15. «The home of the Scottish Exhibition + Conference Centre». SECC.
  16. «The Official Glasgow Barrowland Ballroom Site». Glasgow Barrowland.
  17. «Templeton’s Carpet Factory, Glasgow». Princes Regeneration.
  18. «No surprise from the community that Shawlands is coolest spot». Herald Scotland.
  19. Nicoll, Vivienne. «Starting gun sounds for regeneration of Sighthill». The Evening Times.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]