Перайсьці да зьместу

Рэд Бул Зальцбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэд Бул Зальцбург
Поўная назва па-аўстрыйску: FC Red Bull Salzburg
Заснаваны 13 верасьня 1933
Горад Зальцбург, Аўстрыя
Стадыён Рэд Бул Арэна, Вальс-Зыцэнгайм
Умяшчальнасьць: 31 895
КіраўнікRed Bull GmbH
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2024—2025 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Рэд Бул» (па-нямецку: Red Bull) — аўстрыйскі футбольны клюб з гораду Зальцбургу. Заснаваны ў 1933 годзе як SV Austria Salzburg. 17-разовы чэмпіён Аўстрыі і дзевяціразовы ўладальнік Кубка Аўстрыі. Праз спонсарскія абмежаваньні, якія УЭФА выкарстоўвае ў сваіх турнірах, у матчах эўракубкаў клюб мае назву як «Зальцбург», а таксама выкарыстоўваецца іншы лягатып, які пазбаўлены спонсарскага згадваньня. Клюб доўгі час быў вядомы як «Аўстрыя», але празь некалькі спонсарскіх назваў, у выніку атрымаў назоў «Рэд Бул» у 2005 годзе. Кампанія Red Bull GmbH ня толькі зьмяніла назву клюбу, але і зьмяніла традыцыйныя фіялетава-белыя колеры, на чырвона-белыя. Зьмена прывяла да таго, што некаторыя фанаты каманды стварылі новы клюб, які атрымаў традыцыйную назву «Аўстрыя».

«Рэд Бул» у 2012 годзе.

Клюб быў заснаваны 13 верасьня 1933 году пад назвай «Аўстрыя» ў выніку зьліцьця двух гарадзкіх клюбаў, якія мелі назвы «Гэрта» і «Рапід»[1]. У 1950 годзе клюб быў распушчаны, але зноўку ў хуткім часе адноўлены. Да Бундэсьлігі новы клюб здолеў далучыцца ў 1953 годзе. У першым сэзоне каманда заняла 9-е месца з 14 клубаў, пазьбягаючы вылету зь лігі дзякуючы перавагі над супернікамі на пяць пунктаў[2].

Ураджэнец Вены Эрых Пробст стаў першым у гісторыі клюбу гульцом, які атрымліваў запрашэньні ў нацыянальную зборную Аўстрыі, правёўшы ў шэрагах нацыянальнае каманды 19 матчаў[3]. 9 кастрычніка 1965 году Адольф Мацэк, які 4 разы апранаў кашулю нацыянальнай зборнай, стаў першым мясцовым гульцом клюбу, які атрымліваў запрашэньне ў аўстрыйскую зборную[4].

Зальцбург упершыню ў сэзоне 1970—1971 гадоў скончыў сэзон у першай тройцы, атрымаўшы срэбраныя мэдалі, саступіўшы першы радок клюбу «Вакер» зь Інсбруку, толькі на адзіны бал прапусьціўшы наперад канкурэнта[5]. Дзякуючы другому месцу, у сэзоне 1971—1972 гадоў «Аўстрыя» дэбютавала ў эўрапейскіх спаборніцтвах, узяўшы ўдзел у розыгрышу Кубка УЭФА. Аднак, дэбют ня быў удалым, у першым матчы ў гасьцёх супраць румынскага клюбу УТА «Аўстрыя» трывала паразу зь лікам 1:4, і, не зважаючы на хатнюю перамогу зь лікам 3:1 у матчы ў адказ, далей крочыў румынскі клюб. У 1974 годзе зальцбурскі клюб упершыню выйшаў у фінал Кубка Аўстрыі, але саступіў венскай «Аўстрыі» зь лікам 1:2 у гасьцёх. Матч у адказ скончыўся ўнічыю 1:1[6].

У 1978 годзе афіцыйная назва клюбу была зьменена на «Казыно», а ў 1997 годзе на «Вюстэнрот», дзякуючы спонсарскай дамове з аўстрыйскай карпарацыяй фінансавых паслуг. Але каманду працягвалі называць «Аўстрыя». У 1994 годзе «Аўстрыя» ўпершыню ў гісторыі трапіла ў фінал Кубка УЭФА, але двойчы саступіла італьянскаму «Інтэрнацыянале». У тым жа сэзоне 1993—1994 гадоў клюб упершыню стаў чэмпіёнам Аўстрыі, абыйшоўшы на 2 пункты венскай «Аўстрыі»[7]. На наступны сэзон клюб здолеў абараніць тытул, калі зальцбурскі клюб толькі паводле розьніцы мячоў абыйшоў грацкі «Штурм»[8]. У сэзоне 1995—1996 гадоў клюб чакала няўдача, выніковае 8-е месца пазбавіла ўсё ж такі ад матчаў на вылет зь лігі[9]. Але ў наступным сэзоне клюб зноўку стаў чэмпіёнам краіны, абышоўшы венскі «Рапід» на тры пункты[10].

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аўстрыі Бр Аляксандар Шлягер Edit this on Wikidata 1996
2 Сьцяг Даніі Аб Якаб Расмусэн Edit this on Wikidata 1997
3 Сьцяг Сэрбіі Аб Алекса Тэрзіч Edit this on Wikidata 1999
4 Сьцяг Швэцыі Аб Юн Мэльбэрг Edit this on Wikidata 2006
5 Сьцяг Малі ПА Сумаіла Дыябатэ Edit this on Wikidata 2004
7 Сьцяг Даніі Нап Клемэнт Бішаф Edit this on Wikidata 2005
8 Сьцяг Японіі ПА Сота Кітана Edit this on Wikidata 2004
9 Сьцяг Аўстрыі Нап Карым Анісыва Edit this on Wikidata 1992
11 Сьцяг Бэльгіі Нап Ёрбэ Вэртэсэн Edit this on Wikidata 2001
13 Сьцяг Нямеччыны Аб Франс Крэцыг Edit this on Wikidata 2003
14 Сьцяг Даніі ПА Маўрыц К’ергор Edit this on Wikidata 2003
15 Сьцяг Малі ПА Мамадзі Дыямбу Edit this on Wikidata 2002
16 Сьцяг Японіі ПА Такуму Кавамура Edit this on Wikidata 1999
18 Сьцяг Даніі ПА Мадс Бідструп Edit this on Wikidata (капітан) 2001
19 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Карым Канатэ Edit this on Wikidata 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Ганы Нап Эдмунд Байду Edit this on Wikidata 2006
21 Сьцяг Сэрбіі Нап Пэтар Раткаў Edit this on Wikidata 2003
22 Сьцяг Аўстрыі Аб Штэфан Ляйнэр Edit this on Wikidata 1992
23 Сьцяг Францыі Аб Жаан Гаду Edit this on Wikidata 2007
27 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Керым Алайбэгавіч Edit this on Wikidata 2007
29 Сьцяг Францыі ПА Люка Гурна-Дуат Edit this on Wikidata 2003
37 Сьцяг Аўстрыі Аб Тым Трумэр Edit this on Wikidata 2005
38 Сьцяг Аўстрыі ПА Валентын Зульцбахэр Edit this on Wikidata 2005
43 Сьцяг Швайцарыі Нап Энрыке Агіляр Edit this on Wikidata 2007
44 Сьцяг Аўстрыі Аб Янік Шустэр Edit this on Wikidata 2006
49 Сьцяг Малі Нап Муса Кунфалё Ео Edit this on Wikidata 2004
52 Сьцяг Аўстрыі Бр Крыстыян Завішыцкі Edit this on Wikidata 2007
91 Сьцяг Японіі Аб Энры Чэйз Edit this on Wikidata 2004
92 Сьцяг Аўстрыі Бр Залька Гамзіч Edit this on Wikidata 2006
Сьцяг Аўстрыі ПА Юстын Амарэгі Edit this on Wikidata 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]