Рагім Стэрлінг
Рагім Стэрлінг | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 сьнежня 1994[1][2] (27 гадоў) | |
Рост | 170 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | ўінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Сіці | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2015 2015— |
Лівэрпул Манчэстэр Сіці |
95 (18) 217 (88) |
Зборныя | ||
2012— | Ангельшчына | 72 (18) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Рагі́м Стэ́рлінг (па-ангельску: Raheem Sterling; нарадзіўся 8 сьнежня 1994 году, Кінгстан, Ямайка) — ангельскі футбаліст ямайскага паходжаньня, атакуючы паўабаронца клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Да пераходу ў «Лівэрпул» Стэрлінг сем гадоў прабыў у акадэміі лёнданскага клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз». У лютым 2010 году Стэрлінг быў падпісаны «Лівэрпулам», які выклаў за гульца 600 тысяч фунтаў стэрлінгаў, але гэтая сума магла вырасьці да 5 мільёнаў у залежнасьці ад колькасці гульняў за асноўную каманду[4]. За асноўны склад Рагім дэбютаваў 1 жніўня 2010 году ў таварыскім матчы на перадсэзонных зборах супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі». Аднак у матчах лігі дэбютаваў толькі 24 сакавіка 2012 году, калі выйшаў на замену ў матчы супраць «Ўіган Атлетык» ва ўзросьце 17 гадоў і 107 дзён, стаўшы другім самым маладым гульцом у гісторыі клюбу[5]. У жніўні гуляў за «чырвоных» у матчы супраць «Гомелю», а ўжо да кастрычніка здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, стала прагрэсуючы ў наступныя гады.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рагім дэбютаваў за нацыянальную зборную Ангельшчыны 14 лістапада 2012 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Швэцыі[6].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2018, 2019, 2021
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2019
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2016, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2019
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Raheem Sterling // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Raheem Sterling // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ а б https://www.transfermarkt.co.uk/raheem-sterling/profil/spieler/134425
- ^ 10 things you need to know about Raheem Sterling plus video of him in action. Mirror Football
- ^ Liverpool 1 - 2 Wigan Athletic. BBC Sport
- ^ Sweden 4 England 2. BBC Sport
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Лівэрпул»
- Статыстыка(недаступная спасылка) на сайце Soccerbase