Перайсьці да зьместу

Мэмфіс Дэпай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэмфіс Дэпай
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лютага 1994(1994-02-13)[1] (31 год)
Рост 178 см[2]
Вага 78 кг[2]
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Карынтыянс
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2015 ПСВ Эйндговэн 90 (39)
2015—2017 Манчэстэр Юнайтэд 33 (2)
2017—2021 Алімпік Ліён 139 (63)
2021—2023 Барсэлёна 30 (13)
2023—2024 Атлетыка Мадрыд 31 (9)
2024— Карынтыянс 28 (12)
Зборныя
2011—2013 Нідэрлянды (да 19)[d] 7 (8)
2013 Нідэрлянды (да 21)[d] 7 (0)
2013—4 Нідэрлянды 100 (47)

Мэ́мфіс Дэпа́й (па-нідэрляндзку: Memphis Depay; нар. 13 лютага 1994 году, Моордрэхт, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, нападнік бразыльскага клюбу «Карынтыянс» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Добра вядомы дзякуючы сваёй здольнасьці на далёкія стрэлы і дрыблінг.

Мэмфіс пачаў сваю кар’еру ў ПСВ, дзе пад уплывам трэнэра Філіпа Каку, стаў неад’емнай часткай калектыву, забіўшы 50 галоў у 124 гульнях ва ўсіх спаборніцтвах. У сэзоне 2014—2015 гадоў ён стаў найлепшым бамбардзірам Эрэдывізіі з 22 галамі ў 30 гульнях і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам краіны ўпершыню з 2008 году. Акрамя таго, Мэмфіс атрымаў трафэй Ёгана Круіфа як найлепшы талент году. У траўні 2015 году Дэпай падпісаў кантракт з ангельскім «Манчэстэр Юнайтэд», паводле справаздачы брытанцы выклалі 25 млн фунтаў стэрлінгаў за маладога гульца. Агулам за Манчэстэр Мэмфіс Дэпай правёў 33 матчы, забіў два мячы і зрабіў адну перадачу. Сам заяўляў, што не адчуваў падтрымкі ў гэтай камандзе[3]. У студзені 2017 году перайшоў у «Ліён», кантракт быў разьлічаны да лета 2021 году, сума трансфэру склала 16 мільёнаў эўра і 9 мільёнаў бонусаў[4] (паводле іншых зьвестак, сума трансфэру 16,5 млн эўра[5]). Ён узяў гульнявы нумар 9[5]. Прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Францыі красавіка 2018 году[6]. У сьнежні пад час матчу 18 туру чэмпіянату Францыі з «Рэнам» атрымаў пашкоджаньне левага калена[7] і вымушаны быў прыпыніць выступы за каманду[8]. У траўне 2020 году прэзыдэнт клюбу «Ліён» паведаміў, што Мэмфіс Дэпай хутчэй за ўсё сыдзе з каманды[9]. 19 чэрвеня 2021 году быў абвешчана, што «Барсэлёна» здолела без аніякай платы займець гульца, які склаў з каталёнцамі двухгадовую ўгоду[10]. Паводле словаў бабулі Дэпая, ён з 4 гадоў імкнуўся стаць гульцом «Барсэлёны»[11]. 9 верасьня 2024 году «Карынтыянс» абвесьціў аб падпісаньні з Дэпаем двухгадовага кантракту[12].

У складзе зборнай Нідэрляндаў выступае з 2013 году. Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету 2014 году. Некалькі разоў забіваў галы ў браму зборнай Беларусі: у адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2018 году і ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы (два галы і дзьве перадачы)[13].

ПСВ Эйндговэн:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Барсэлёна»:

«Карынтыянс»:

  1. ^ а б в Memphis Depay // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://www.atleticodemadrid.com/jugadores/memphis-depay-2023-2024?_gl=1*5ca4bu*_up*MQ..*_ga*MTkyNzI0OTk4Ny4xNzA3NDgxNTk0*_ga_K2ECMCJBFQ*MTcwNzQ4MTU5My4xLjAuMTcwNzQ4MTU5My4wLjAuMA..*_ga_3CXRLVL7G2*MTcwNzQ4MTU5My4xLjAuMTcwNzQ4MTU5My4wLjAuMA..*_ga_1E5LGRF83X*MTcwNzQ4MTU5My4xLjAuMTcwNzQ4MTU5My4wLjAuMA..*_ga_SQ24F7Q7YW*MTcwNzQ4MTU5My4xLjAuMTcwNzQ4MTU5My4wLjAuMA..
  3. ^ Русаков, Д. (23 сакавіка 2016) Мемфис Депай не чувствует поддержки в «МЮ» (рас.). Footballhd.ru.
  4. ^ Депай подписал с «Лионом» контракт до 2021 года (рас.). Национальный спортивный телеканал (21 студзеня 2017).
  5. ^ а б Депай будет выступать за "Лион" под номером 9 (рас.). Спорт-Экспресс (20 студзеня 2017).
  6. ^ Депай — лучший игрок чемпионата Франции в апреле (рас.). SOCCER.RU (10 мая 2018).
  7. ^ Евро-2020 - Мемфис Депай порвал крестообразные связки и выбыл до конца сезона (рас.). OBOZREVATEL (16 сьнежня 2019).
  8. ^ Малкин, А. (15 сьенжня 2019) Мемфис Депай может пропустить остаток сезона (рас.). FootBoom.
  9. ^ Президент «Лиона» заявил, что Депай, скорее всего, покинет команду. (рас.). Спорт-Экспресс (10 мая 2020).
  10. ^ «Memphis Depay Barça's fourth signing». FC Barcelona.
  11. ^ «How troubled teen, Memphis Depay, became a Dutch icon». The Guardian.
  12. ^ «Memphis Depay é o novo atacante do Corinthians». Sport Club Corinthians Paulista.
  13. ^ Мемфис Депай и сборная Нидерландов покуражились над Беларусью (рас.). Football.ua (21 сакавіка 2019).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]