Манака (футбольны клюб)
| Манака | ||||||
| Поўная назва | па-француску: Association sportive Monaco Football Club | |||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 23 жніўня 1924 | |||||
| Горад | Фанвіей, Манака | |||||
| Стадыён | Люі II Умяшчальнасьць: 16 360[1] | |||||
| Прэзыдэнт | Дзьмітры Рыбалоўлеў[d] | |||||
| Кіраўнік | Дзьмітры Рыбалоўлеў[d] і Грымальдзі[d] | |||||
| Галоўны трэнэр | ||||||
| Чэмпіянат | Ліга 1 | |||||
| · 2025—2026 | 7 месца | |||||
| ||||||
asmonaco.com (фр.) (анг.) (італ.) (рас.) | ||||||
«Манака» (па-француску: Monaco) — футбольны клюб з гораду Фанвіей, княства Манака. Клюб быў заснаваны ў 1924 годзе й выступае ў Лізе 1, найвышэйшым дывізіёне францускага футболу, з сэзону 2013—2014 гадоў. Каманда гуляе свае хатнія матчы на стадыёне «Люі II» у Фанвіей.
Не зважаючы на тое, што клюб месьціцца ў Манака, клюб лічыцца францускім, бо выступае ў францускай сыстэме футбольных ліг, і таму, што Княства Манака ня мае статусу сябра УЭФА[3][4]. «Манака» ёсьць адным з самых пасьпяховых клюбаў у Францыі, заваяваўшы сем чэмпіёнскіх тытулаў і атрымаўшы перамогу ў пяці розыгрышаў Кубку Францыі. Клюб таксама рэгулярна выступае ў эўрапейскіх футбольных спаборніцтвах, заняўшы другое месца ў гэткіх турнірах, як то Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА й Ліга чэмпіёнаў у 1992 і 2004 гадох адпаведна.
Найбольш пасьпяховымі гадамі клюбу лічацца 1970-я й канец 1980-х. Найбольш выбітнымі галоўнымі трэнэрамі клюбу зьяўляюцца Люсьен Ледзюк й Арсэн Вэнгер, цягам якіх клюб быў адным зь лідэраў эўрапейскага футболу. Традыцыйнымі колерамі «Манака» зьяўляюцца чырвоны й белы, што адпавядае колерам сьцяга княства. «Манака» ёсьць сябрам Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў. У сьнежні 2011 году дзьве траціны акцыяў клюбу былі прададзены інвэстыцыйнай групе на чале з расейскім мільярдэрам Дзьмітрыем Рыбалоўлевым[5].
Пры фінансавай падтрымцы Рыбалоўлева клюб набыў некалькі знакамітых гульцоў, у тым ліку Радамэля Фалькао, Жуана Маўтыньню, Хамэса Радрыгеса й Рыкарду Карвальлю, якія дэбютавалі за клюб у сэзоне 2013—2014 гадоў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футбольны клюб «Манака» быў заснаваны 23 жніўня 1924 году як аб’яднаньне шматлікіх мясцовых клюбаў, заснаваных у Францыі й у княстве. Першыя гады клюб праводзіў у аматарскіх рэгіянальных спаборніцтвах францускага дэпартамэнту Праванс-Альпы-Лазурны бераг, хутка павышаючы клясу лігаў у 1920-х гадох. У 1933 годзе «Манака» быў запрошаны ў Фэдэрацыю футболу Францыі, атрымаўшы такім чынам прафэсійны статус. Аднак дэбют клюбу ў другім дывізіёне атрымаўся правальным паколькі каманда была адкінута ў аматарскую лігу на наступны год. Да 1948 году «Манака» паўторна набыў прафэсійны статус і вярнуўся да францускага другога дывізіёну, стала сканчваючы сэзон у вышэйшых эшалёнах лігі. З гэтым вынікам сталых намаганьняў у прасоўваньні да францускага першага дывізіёну «Манака» ў 1953 годзе атрымала права выступаць у найвышэйшай лізе францускага першынства.

У 1960 годзе першы знакавы трэнэр «Манака» Люсьен Ледзюк, прывёў клюб да ягонага першага прафэсійнага трафэю — Кубку Францыі. У фінале спаборніцтва манэгаскі нанесьлі паразу клюбу «Сэнт-Эт’ен» зь лікам 4:2 у дадатковы час. Гэты першапачатковы посьпех быў палепшаны ў наступным годзе, калі клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Францыі ў першы раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы права на ўдзел у Кубку эўропейскіх чэмпіёнаў. Ледзюк апасьля прывёў клюб да першага залатога дублю ў 1963 годзе. Пасьля ад’езду Ледзюка ў 1963 годзе, «Манака» замацаваўся ў сярэдзіне табліцы лігі й часам чаргуючы сэзоны паміж першым і другім дывізіёнамі цягам большай часткі наступнага дзесяцігодзьдзя. У 1975 годзе Жан-Люі Кампара, сын былога прэзыдэнта Шарля Кампара, стаў старшынём клюбу. У сваім другім сэзоне, ён вярнуў у клюб Ледзюка, які адразу ж заваяваў клюбу прасоўваньне ў першы дывізіён у 1977 годзе й выйграў чэмпіянат краіны на наступны год[6][7]. Ледзюк пасьля пакінуў клюб зноўку ў 1979 годзе, а новымі трэнэрамі паводле чаргі былі Люсьен Мюлер і Жэрар Банід, але абодва зь якіх ня здолелі спыніць заняпад клюбу.

На пачатку 1980-х гадоў клюб зноўку пачаў дабівацца посьпехаў у нацыянальных спаборніцтвах. «Манака» атрымліваў тытулы амаль кожны другі год, то бок Кубак Францыі ў 1980 годзе й 1985 годзе, чэмпіянат Францыі ў 1982 годзе, удзел у фінале Кубку Францыі ў 1984 годзе. У сэзоне 1985—1986 гадоў, «Манака» перамог «Бардо» зь лікам 9:0, што й да сёньняшнага дня ўважаецца за адную з найбуйнейшых перамогаў у гісторыі клюбу[8]. Тым ня менш, заўзятараў «Манака» расчароўваў факт, што клюб ня здолеў даць рады ў Эўропе. Да таго часу «Манака» аніколі не праходзіў першы раўнд ніводнага эўрапейскага турніру. Клюб зазнаў паразу ад «Дандзі Юнайтэд» у 1981 годзе, саступіў баўгарскаму ЦСКА двойчы ў 1982 і 1984 гадах, а таксама ня даў рады ў супрацьстаяньні з краёўскай «Унівэрсытацяй» у 1985 годзе[9].
У 1986 годзе былы трэнэр «Аяксу» Штэфан Ковач, які замяніў Рынуса Міхэльса, адшліфаваў свае ідэі татальнага футболу зь нідэрляндцамі й ачоліў «Манака» пасьля трохгадовай паўзы ў працы, ня здолеў даць клюбу посьпех. З новым заняпадам клюбу быў запрошаны Арсэн Вэнгер, які да таго часу быў адносна невядомым, бо да таго ачольваў толькі «Нансі» без асаблівых дасягненьняў. Пад кіраўніцтвам Вэнгера клюб перажыў адзін з самых пасьпяховых часоў у сваёй гісторыі, зрабіўшы шэраг натхнёных падпісаньняў, у тым ліку набыўшы Джорджа Вэа, Глена Годла, Юргена Клінсмана й Юрыя Джаркаефа. Палітыка працы з моладзьдзю дала плён, бо менавіта ў гэты час выхаваліся будучыя чэмпіёны сьвету Эманюэль Пэці, Ліліян Цюрам і Т’еры Анры. Пад кіраўніцтвам Вэнгера клюб стаў чэмпіёнам Францыі ў 1988 годзе й здабыў Кубак Францыі ў 1991 годзе, а таксама стабільна прасоўваўся да позьніх стадыяў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, таксама рэгулярна змагаючыся за тытул у францускай лізе[10]. Клюб мог бы дасягнуць яшчэ большых посьпехаў, бо ў 1993 годзе выявілася, што заклятыя супернікі з марсэльскага «Алімпіку» займаліся дамоўленымі матчамі й іншымі парушэньнямі, што Вэнгер падазраваў ужо даўно[10]. Тым ня менш выбітны трэнэр сышоў з пасады ў 1994 годзе.
Трафэі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Францыі: 8
- 1961, 1963, 1978, 1982, 1988, 1997, 2000, 2017
- Уладальнік Кубку Францыі: 5
- 1960, 1963, 1980, 1985, 1991
- Уладальнік Супэркубку Францыі: 4
- 1961, 1985, 1997, 2000
- Уладальнік Кубку францускай лігі: 1
- 2003
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 19 верасьня 2026 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Presentation of the Stade Louis-II. asmonaco.com. Праверана 13.10.2021 г. Архіўная копія ад 23.10.2021 г.
- ↑ https://www.asmonaco.com/fr/news/communique-filipe-luis-nouvel-entraineur-de-l-as-monaco
- ↑ Monaco. uefa.com
- ↑ Favourable draw for big names. FIFA.com
- ↑ Russian billionaire Dmitry Rybolovlev completes takeover of Monaco's soccer club. Washington Post
- ↑ Top 10 Promoted Teams Who Stunned Their Top League. Goal (21.09.2010). Праверана 04.10.2018 г. Архіўная копія ад 04.06.2022 г.
- ↑ English Energy and Nordic Nonsense. RSSSF (17.06.2018). Праверана 03.10.2018 г. Архіўная копія ад 04.10.2018 г.
- ↑ Ligue 1, Ligue 2, Coupe de la Ligue, Trophée des Champions. Frenchleague.com.
- ↑ AS Monaco – Dates & results 1985/1986. Bundesliga.weltfussball.at. Праверана 27.04.2011 г. Архіўная копія ад 06.07.2011 г.
- 1 2 Jasper Rees. Inside the mind of Arsène Wenger (excerpt from Wenger: The Making of a Legend by Jasper Rees) // The Guardian, 18.08.2003 г. Архіўная копія ад 24.04.2019 г.