Франсіска Раман Аляркон
Іска | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 красавіка 1992[1][2][3] (28 гадоў) Бэнальмадэна, Коста-дэль-Соль-Аксыдэнталь, Маляга[d], Андалюзія, Гішпанія | |
Рост | 177 см | |
Вага | 125 фунт | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рэал Мадрыд | |
Нумар | 22 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2011 2010—2011 2011—2013 2013— |
Валенсія Мэстальля Валенсія Маляга Рэал Мадрыд |
52 (16) 4 (0) 69 (14) 200 (36) |
Зборныя | ||
2013— | Гішпанія | 38 (12) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Франсіска Раман Аляркон Суарэс (па-гішпанску: Francisco Roman Alarcon Suarez), больш вядомы як Іска (па-гішпанску: Isco; нарадзіўся 21 красавіка 1992 году, Бэнальмадэна, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, атакавалы паўабаронца мадрыдзкага «Рэалу» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Пасьля таго як гулец атрымаў сталае месца ў асноўным складзе свайго былога клюбу «Маляга», ён пачаў лічыцца адным з найлепшых маладых атакавалых паўабаронцаў у Эўропе[4].
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Валенсія»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Не зважаючы на тое, што нарадзіўся Іска каля Малягі, ён скончыў моладзевую акадэмію клюбу «Валенсія», у складзе якой дэбютаваў 11 лістапада 2010 году ў гульні на Кубак Гішпаніі супраць клюбу «Легроньес», забіўшы два галы ў канчатковай перамозе зь лікам 4:1[5].
Першы матч у Ля Лізе правёў 10 лістапада 2010 году, згуляўшы 20 хвілінаў у пераможным матчы супраць «Хэтафэ», пасьля таго як замяніў Арыца Адурыса[6].
«Маляга»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сярэдзіне ліпеня 2011 году Іска падпісаў пяцігадовы кантракт з «Малягай», якому абыйшоўся ў 6 млн эўра[7]. Свой першы гол у новым клюбе забіў 21 лістапада 2011 году ў пераможным матчы супраць «Расінгу»[8]. На наступным тындні гулец таксама адзначыўся ўзяцьцём брамы суперніка, тым самым прынес свайму клюбу перамогу зь лікам 2:1 над «Вільярэалам». Іска скончыў свой першы сэзон у «Малязе», правёўшы 32 гульні й забіўшы пяць галоў, што дапамагло клюбу арымаць права на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў УЭФА ўпершыню ў сваёй гісторыі.
18 верасьня 2012 году ў першай гульні «Малягі» ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў Іска двойчы забіў у хатнім матчы супраць расейскага «Зэніту», дзе гішпанцы былі мацней зь лікам 3:0, а таксама быў абраны гульцом матчу[9].
У сьнежні 2012 году Іска атрымаў тытул Golden Boy, апярэдзіўшы ў галасаваньні Стэфана эль-Шаараві й Тыбо Куртуа[10].
«Рэал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
17 чэрвеня 2013 году Іска пацьвердзіў, што ён атрымаў прапанову ад мадрыдзкага «Рэалу» й ад былога трэнэра «Малягі» Мануэля Пэлегрыні, які працаваў на той момант у «Манчэстэр Сіці», але заявіў, што канчатковае рашэньне ён зробіць толькі пасьля фіналу моладзевага чэмпіянату Эўропы[11]. 26 чэрвеня, былы прэзыдэнт «Рэалу» Флярэнтына Пэрэс пацьвердзіў, што паміж гульцом і клюбам было дасягнута пагадненьне й Франсіска далучыцца да мадрыдцаў пасьля мэдычнага агляду[12]. На наступны дзень паўабаронца падпісаў пяцігадовы кантракт, а «Рэал» выдаткаваў 30 млн эўра за трансфэр гульца, тым самым стаўшы першым падпісаньнем новапрызначанага трэнэра Карлё Анчэлёцьці[13].
У сваім дэбютным матчы 18 жніўня 2013 году Іска забіў пераможны гол на 85-й хвіліне, зрабіўшы лік 2:1 на карысьць мадрыдцаў у хатняй гульні супраць «Бэтысу».
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
6 лютага 2013 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругваю Іска дэбютаваў у складзе зборную Гішпаніі, у другім тайме паядынку замяніўшы Андрэса Іньесту.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2017
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2017, 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2014, 2017, 2018
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016, 2017, 2018
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ а б Base de Datos del Futbol Argentino
- ^ «Isco: Most Improved Players». Bleacher Report
- ^ Valencia 4–1 Logrones CF. ESPN Soccernet
- ^ Valencia get back to winning ways. ESPN Soccernet
- ^ Isco firma cinco temporadas por el Málaga. Marca
- ^ Malaga up to fifth. ESPN Soccernet
- ^ Magical Málaga make it a debut to remember. UEFA.com
- ^ «Isco, ganador del prestigioso Golden Boy». Málaga CF
- ^ Isco reveals City and Madrid offers. Goal.com
- ^ Transfer news: Real Madrid say they have won battle to sign Isco. Sky Sports.
- ^ Isco, nuevo jugador del Real Madrid. FC Real Madrid
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Франсіска Раман Аляркон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Маляга»
- Профіль на BDFutbol
- Профіль на Futbolme
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
Рэал Мадрыд — цяперашні склад
|
---|
1 Навас · 2 Карвахаль · 3 Вальеха · 4 Рамас · 5 Варан · 6 Нача · 7 Марыяна · 8 Кроос · 9 Бэнзэма · 10 Модрыч · 11 Бэйл · 12 Марсэлу · 13 Касыльля · 14 Казэміру · 15 Вальвэрдэ · 17 Васкес · 18 Льярэнтэ · 19 Адрыясоля · 20 Асэнсіё · 22 Іска · 23 Рэгілён · 24 Сэбальяс · 25 Куртуа · 28 Вінісіюс · 30 Зыдан · Трэнэр: Ляпэтэгі |
- Нарадзіліся 21 красавіка
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Гішпаніі
- Гішпанскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Гішпаніі
- Гішпанскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Футбалісты клюбу «Валенсія»
- Футбалісты клюбу «Маляга»
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд