Рамэлю Люкаку
| Рамэлю Люкаку | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 траўня 1993[1][2] (32 гады) | |
| Рост | 191 см[3] | |
| Вага | 93 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Напалі | |
| Нумар | 9 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2009—2011 | Андэрлехт | 73 (33) |
| 2011—2014 | Чэлсі | 10 (0) |
| 2012—2013 | → Ўэст Бромўіч Альбіён | 35 (17) |
| 2013—2014 | → Эвэртан | 31 (15) |
| 2014—2017 | Эвэртан | 110 (53) |
| 2017—2019 | Манчэстэр Юнайтэд | 66 (28) |
| 2019—2021 | Інтэрнацыянале | 72 (47) |
| 2021—2024 | Чэлсі | 26 (8) |
| 2022—2023 | → Інтэрнацыянале | 25 (10) |
| 2023—2024 | → Рома | 32 (13) |
| 2024— | Напалі | 36 (14) |
| Зборныя | ||
| 2010— | Бэльгія | 124 (89) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Рамэ́лю Мэна́ма Люка́ку (па-француску: Romelu Menama Lukaku; нар. 13 траўня 1993 году, Антвэрпэн, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Напалі» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Калі Люкаку споўнілася 16 гадоў 13 траўня 2009 году, ён падпісаў прафэсійны кантракт з «Андэрлехтам» да 2012 году[4]. Праз 11 дзён ён дэбютаваў у чэмпіянаце Бэльгіі матчам 24 траўня супраць «Стандарду», выйшаўшы на 69-й хвіліне замест абаронцы Віктара Бэрнардэса[5]. «Андэрлехт» прайграў матч зь лікам 1:0.
На наступны сэзон Рамэлю стаў гульцом асноўнага складу, забіўшы свой першы гол на высокім узроўні ў матчы супраць «Зюльтэ-Варэгему» на 89-й хвіліне. Усяго за сэзон Про Лігі 2009—2010 гадоў Рамэлю забіў 15 галоў і яшчэ 4 у матчах Лігі Эўропы.
У жніўні 2011 году Люкаку далучыўся да ангельскага «Чэлсі». Лёнданскі клюб выкупіў трансфэр гульца за 12 млн эўра. Люкаку атрымаў 18 нумар і падпісаў кантракт на пяць гадоў. Дэбютаваў у хатнім матчы супраць «Норыдж Сіці» (2:1) на 83-й хвіліне, выйшаўшы на замену Фэрнанда Торэсу[6].
Аднак замацавацца футбаліст у «Чэлсі» ня здолеў, таму некалькі гадоў праводзіў у арэндах у іншых ангельскіх клюбах. 30 ліпеня 2014 году «Эвэртан» абвесьціў пра падпісаньне зь Люкаку пяцігадовага кантракту. Сума трансфэру склала 28 млн фунтаў. У 2019 годзе перайшоў у клюб «Інтэрнацыянале Мілян»[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]24 лютага 2010 году Люкаку дэбютаваў у складзе зборнай Бэльгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі[8]. 17 лістапада 2010 году адзначыўся першымі двума галамі ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Андэрлехт»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2010
«Чэлсі»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2012
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2021
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021
- Уладальнік Кубка Італіі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2022
«Напалі»:
- Чэмпіён Італіі: 2025
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Romelu Lukaku // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Romelu Lukaku // FBref (анг.)
- ↑ https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/romelu-lukaku?pageTab=biography
- ↑ Lukaku: Je sais que je serai récompensé de mes efforts. FootGoal.net.
- ↑ Standard is opnieuw kampioen van België. Sporza.
- ↑ Chelsea 3–1 Norwich. BBC Sport.
- ↑ Футбол. Ромелу Лукаку перешел из "Манчестер Юнайтед" в "Интер" (рас.). Прессбол (8 жніўня 2019).
- ↑ Romelu Lukaku est officiellement Diable Rouge. DH.be.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Soccerbase
- Нарадзіліся 13 траўня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Фляндрыі
- Футбалісты клюбу «Напалі» Нэапаль
- Футбалісты клюбу «Андэрлехт» Брусэль
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён»
- Футбалісты клюбу «Эвэртан» Лівэрпул
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты зборнай Бэльгіі
- Бэльгійскія футбалісты