Жонас Гансалвэс Алівэйра
| Жонас Гансалвэс Алівэйра | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 красавіка 1984[1][2] (41 год) | |
| Рост | 181 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2006 | Гуарані Кампінас[d] | 25 (12) |
| 2006—2007 | Сантус | 20 (1) |
| 2007—2011 | Грэмію | 74 (40) |
| 2008—2009 | → Партугеза Дэспортус[d] | 25 (10) |
| 2011—2014 | Валенсія | 112 (36) |
| 2014—2019 | Бэнфіка | 132 (110) |
| Зборныя | ||
| 2011—2016 | Бразылія | 12 (3) |
Жонас Бракольлі Гансалвэс Алівэйра (па-партугальску: Jonas Brocolli Gonçalves Oliveira; нар. 1 красавіка 1984 году, Бэбэдору, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст нацыянальнай зборнай Бразыліі, які гуляў на пазыцыі нападніка.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступы ў Бразыліі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жонас пачаў прафэсійную кар’еру ва ўзросьце 20 гадоў у клюбе «Гуарані», чыім выхаванцам ён зьяўляўся, у 2005 годзе. На той момант ён зьяўляўся студэнтам і вучыўся на фармаколяга.
2 студзеня 2006 году Жонас перайшоў у «Сантус» у якасьці рэзэрвовага гульца на маючы адбыцца сэзон. У пяці гульнях Лігі Паўлісты ён здолеў вызначыцца чатырма забітымі галамі й у выніку стаў пераможцам чэмпіянату штату, аднак напрыканцы сэзону Жонас атрымаў траўму, у выніку якой быў вымушаны прапусьціць паўсэзону.
12 верасьня 2007 году Жонас падпісаў кантракт з «Грэмію». Ужо праз 4 дні ён дэбютаваў за «трохкаляровых» у Грэ-Нал, выйшаўшы на замену замет Лусіяна Фансэкі. Да канца году Жонас стаў цьвёрдым гульцом асновы клюбу. Чэмпіянат Бразыліі 2009 году скончыцца для Жонаса амаль за 2 месяцы да ягонага афіцыйнага заканчэньня, 10 кастрычніка ён падвярнуў ногу ў гульні супраць «Карынтыянса» й з моцным болем быў вымушаны пакінуць поле. Нягледзячы на гэта, Жонас з 24 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне (з улікам галоў ва ўсіх турнірах). Сэзон 2010 году стаў найлепшым у кар’еры футбаліста. Ён, нарэшце, прывёў свой клюб да перамогі ў Лізе Гаушу, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру.
«Валенсія»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]24 студзеня 2011 году перайшоў у «Валенсію» за 1,25 мільёну эўра[3]. У матчы супраць левэркузэнскага «Баеру» забіў гол на 10,5 сэкундзе першага тайму, тым самым заняўшы другое месца ў сьпісе самых хуткіх галеадораў Лігі чэмпіёнаў пасьля Роя Макаая.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2001 году час ад часу Жонас атрымлівае запрашэньне ў склад зборнай Бразыліі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Сантус»:
- Пераможца Чэмпіён штату Сан-Паўлу: 2006, 2007
«Грэмію»:
- Пераможца Чэмпіён штату Рыю-Грандзі-ду-Сул: 2010
«Бэнфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2015, 2016, 2017, 2019
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2017
- Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2016, 2017
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка на афіцыйным сайце «Валенсіі»
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk