Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў | |
![]() Стадыён «Стад дэ Франс» у камуне Сэн-Дэні на поўнач ад Парыжу стаў месцам правядзеньня фіналу | |
Спаборніцтва | Ліга чэмпіёнаў УЭФА |
---|---|
Сэзон | 2021—2022 |
Даты | Кваліфікацыя: 22 чэрвеня 2021 — 25 жніўня 2021 Асноўная частка: 14 верасьня 2021 — 28 траўня 2022 |
Колькасьць удзельнікаў | Удзельнікі асноўнай часткі: 32 Усяго: 80 (зь 54 асацыяцыяў) |
Пераможца | Рэал Мадрыд |
Фіналіст | Лівэрпул |
Гледачоў на стадыёнах | 4,402,255 (35,218 штоматч у сярэднім) |
Згуляных матчаў | 218 (з улікам кваліфікацыі), 125 (у асноўнай частцы) |
Забітых галоў | 380 (без уліку кваліфікацыі) — 3.04 штоматч у сярэднім |
Найлепшы бамбардзір | Карым Бэнзэма (Рэал Мадрыд, 15 галоў) |
Сайт | Афіцыйны сайт Лігі чэмпіёнаў UEFA 2021-22 |
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў — 67-ы розыгрыш трафэю з часоў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 30-ы розыгрыш пад назвай Ліга чэмпіёнаў УЭФА.
Фінал адбыўся на стадыёне «Стад дэ Франс» у камуне Сэн-Дэні за 5 км на поўнач ад Парыжу, Францыя. Першапачаткова плянавалася згуляць фінал на Альянц Арэне ў Мюнхэне. Аднак празь перанос ды зьмену месца фіналу 2020 году, усе гаспадары фіналаў былі перанесены гэтакім жа чынам на год раней, таму фінал 2022 году мусіў прыняць Санкт-Пецярбург. Але праз Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, фінал у рэшце рэшт быў перанесены ў Сэн-Дэні. Пераможца розыгрышу Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў аўтаматычна кваліфікуецца ў розыгрыш наступнага году ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022—2023 гадоў, таксама атрымлівае права на ўдзел у гульне супраць пераможцы Лігі Эўропы УЭФА 2021—2022 гадоў за Супэркубак УЭФА.
Гэты сэзон быў першым з сэзону 1999—2000 гадоў (то быў першы сэзон пасьля роспуску Кубка ўладальнікаў кубкаў) дзе тры галоўныя эўрапейскія клюбныя спаборніцтвы (Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы, Ліга канфэрэнцыяў) былі арганізаваныя УЭФА. Фармат Лігі чэмпіёнаў застаўся безь зьмяненьняў, але каманды, якія выбылі з папярэдняга раўнду й першага кваліфікацыйнага, цяпер пераводзілісь у Лігу канфэрэнцыяў замест Лігі Эўропы. Абаронца тытулу лёнданскі «Чэлсі» быў выбіты ў чвэрцьфінале мадрыдзкім «Рэалам».
24 чэрвеня 2021 году УЭФА ўхваліў прапанову аб адмене правіла выязнога голу ва ўсіх клюбных спаборніцтвах УЭФА, якое выкарыстоўвалася з 1965 году. Адпаведна, калі ў двухматчавым супрацьстаяньні дзьве каманды заб’юць аднолькавую колькасьць галоў, пераможца ня будзе вызначацца колькасьцю галоў у гасьцях, забітых кожнай камандай, а будзе праводзіцца яшчэ 30 хвілін дадатковага часу, і калі дзьве каманды зноў заб’юць (не заб’юць) аднолькавую колькасьць галоў у дадатковы час, пераможца будзе вызначаны ў выніку серыі пэнальці.
Разьмеркаваньне камандаў па асацыяцыях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усяго 80 камандаў ад 54 з 55 асацыяцый чальцоў УЭФА ўдзельнічалі ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў (акрамя Ліхтэнштайна, бо той не праводзіць нацыянальнае спаборніцтва для адбору на турнір). Рэйтынг асацыяцыяў на аснове каэфіцыентаў УЭФА па выніках каманд у папярэднія 5 сэзонаў выкарыстоўваецца для вызначэньня колькасьці каманд-удзельніц для кожнай асацыяцыі:
- Першыя 4 асацыяцыі кваліфікуюць прынамсі 4 каманды ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА.
- 5-6 асацыяцыі кваліфікуюць 3 каманды ў розыгрыш.
- Кожная з асацыяцый 7—15 месцаў кваліфікуюць па дзьве каманды.
- Усе асатнія асацыяцыі з 16 па 55 (акрамя Ліхтэнштайна) кваліфікуюць па адной камандзе.
- Пераможцы Лігі чэмпіёнаў 2020—2021 гадоў і Лігі Эўропы 2020—2021 гадоў могуць дадаткова ўступіць у розыгрыш, калі яны не адабраліся ў Лігу чэмпіёнаў праз свае нацыянальныя чэмпіянаты (напрыклад, «Чэлсі» адабраўся ў Лігу чэмпіёнаў 2021—2022 гадоў праз Ангельскую Прэм’ер-Лігу, але як пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў будзе займаць гэты слот, а дублікаванае месца ў групавы этап пяройдзе бронзаваму прызэру 5 асацыяцыі (астатнія зьмяненьні ды зрухі ў кваліфікацыі праз гэнтую замену апісаныя ніжэй у разьдзеле аб разьмеркваньнях). А «Вільярэал» перамог у Лізе Эўропы 2020—2021 гадоў, праваліўшы адбор ў Ля Лізе, заняўшы там сёмае месца, значыць «Вільярэал» атрымае месца ў Лізе чэмпіёнаў замест месца ў Лізе канфэрэнцыяў празь 7 месца ў Ля Лізе.
Рэйтынг асацыяцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- (УЭЛ) — Дадатковае месца для пераможцы Лігі Эўропы УЭФА.
- (АУС) — Адсутнасьць унутранага спаборніцтва для адбору.
|
|
|
Разьмеркаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Далей прадстаўляем ліст допуску на гэты сэзон. Трымацель тытулу Лігі чэмпіёнаў «Чэлсі» гарантаваў сабе ўдзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў што празь перамогу ў пяпярэднім розыгрышу, што праз трапляньне ў чацьвёрку найлепшых ангельскіх камандаў, таму наступныя зьмяненьні адпаведна адбыліся й у месцах разьмеркаваньняў сярод іншых удзельнікаў «ніжэйшых» (па рэйтынгу) лігаў:
- Чэмпіён 11 асацыяцыі (Турэччыны) ўступае ў розыгрыш з групавога этапу замест раўнду кваліфікацыі плэй-оф.
- Чэмпіён 13 асацыяцыі (Даніі) ўступае ў розыгрыш з раўнду плэй-оф кваліфікацыі замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду.
- Чэмпіён 15 асацыяцыі (Чэхіі) ўступае ў розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду.
- Чэмпіёны 18 ды 19 асацыяцый (Грэцыі й Сэрбіі адпаведна) уступаюць ў розыгрыш з другога кваліфікацыйнага раўнду замест першага кваліфікацыйнага раўнду.
Каманды ўступаючыя на гэтым этапе ў розыгрыш | Каманды, што трапілі сюды з папярэдняга раўнду | ||
---|---|---|---|
Папярэдні раўнд
(4 каманды) |
|
||
Першы кваліфікацыйны раўнд
(32 каманды) |
|
| |
Другі кваліфікацыйны раўнд
(26 камандаў) |
Шлях чэмпіёнаў
(20 камандаў) |
|
|
Шлях прадстаўнікоў лігаў
(6 камандаў) |
|
||
Трэці кваліфікацыйны раўнд
(20 камандаў) |
Шлях чэмпіёнаў
(12 камандаў) |
|
|
Шлях прадстаўнікоў лігаў
(8 камандаў) |
|
| |
Раўнд кваліфікацыі плэй-оф
(12 камандаў) |
Шлях чэмпіёнаў
(8 камандаў) |
|
|
Шлях прадстаўнікоў лігаў
(4 каманды) |
| ||
Групавы этап
(32 каманды) |
|
| |
Плэй-оф асноўнай часткі
(16 камандаў) |
|
Каманды-ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пазнакі ў дужках паказваюць якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:
- ЛЧ: Уладальнік чэмпіёнскага тытулу Лігі чэмпіёнаў.
- ЛЭ: Уладальнік чэмпіёнскага тытулу Лігі Эўропы.
- 1-е, 2-е, 3-е, 4-е: месца ва ўласнай лізе папярэдняга сэзону.
- Прп-: пазыцыі ў лігах праз прыпыненьне папярэдніх сэзонаў былі вызначаныя нацыянальнымі асацыяцыямі; усе каманды падлягалі зацьвярджэньню УЭФА ў адпаведнасьці з рэкамэндацыямі для ўдзелу ў эўрапейскіх спаборніцтвах.
Другі кваліфікацыйны раўнд, трэці кваліфікацыйны раўнд і раўнд плэй-оф былі падзеленыя на чэмпіёнскі шлях (ЧШ) ды шлях прадстаўнікоў лігаў (ШПЛ).
Заўвагі:
- Ісьляндыя: Па рашэньні Ісьляндзкай фэдэрацыі футболу, чэмпіёнам быў абвешчаны «Валюр», бо ён знаходзіўся першым у табліцы нацыянальнага спаборніцтва, якое было прыпынена праз пандэмію Ковід-19.
- Ліхтэнштайн: Сем камандаў, афіляваных зь Ліхтэнштайнскай футбольнай фэдэрацыяй, гуляюць у швайцарскіх футбольных лігах, адпаведна адбор для іх праходзіць па швайцарскай квоце. Адзінае спаборніцтва, арганізаванае Ліхтэнштайнскай футбольнай фэдэрацыяй, — Кубак Ліхтэнштайна, пераможцы якога кваліфікуюцца ў Лігу канфэрэнцыяў УЭФА.
- Мальта: Па рашэньні Мальтыйскай фэдэрацыі футболу, чэмпіёнам быў абвешчаны «Гамрун Спартанз», але ён быў адхілены ад удзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў праз забарону за ўдзел у дамоўленых матчах у 2013 годзе. «Гібэрніянз» заняў месца «Гамрун Спартанз», ён знаходзіўся другім у табліцы нацыянальнага спаборніцтва, якое было прыпынена праз пандэмію Ковід-19.
Расклад матчаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усім матчам былі разьмеркаваныя гульнявыя дні ў аўторак ды сераду, акрамя фіналу папярэдняга раўнду, які прайшоў у пятніцу, а гэтаксама асноўнага фіналу, які прайшоў у суботу. Некаторыя адпаведныя матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду згулялі толькі ў аўторак праз Супэркубак УЭФА 2021 году ў наступную сераду (адносна таго гульнявога тыдня). Заплянаваны час пачаткаў, пачынаючы з раўнду плэй-оф: 19:45 (замест 19:55 раней) і 22:00 (па Менскаму часе).
Усе лёсаваньні прайшлі ў штаб-кватэры УЭФА ў швайцарскім Ньёне, за выключэньнем лёсаваньня групавога этапу, якое адбылося ў Стамбуле, Турэччына, 26 жніўня 2021 году.
Фаза | Раўнд | Лёсаваньне | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Кваліфікацыя | Папярэдні раўнд | 8 чэрвеня 2021 | 22 чэрвеня 2021 (паўфіналы) | 25 чэрвеня 2021 (фінал) |
Першы кваліфікацыйны раўнд | 15 чэрвеня 2021 | 6—7 ліпеня 2021 | 13—14 ліпеня 2021 | |
Другі кваліфікацыйны раўнд | 16 чэрвеня 2021 | 20—21 ліпеня 2021 | 27—28 ліпеня 2021 | |
Трэці кваліфікацыйны раўнд | 19 ліпеня 2021 | 3—4 жніўня 2021 | 10 жніўня 2021 | |
Плэй-оф | Кваліфікацыйны плэй-оф | 2 жніўня 2021 | 17—18 жніўня 2021 | 24—25 жніўня 2021 |
Групавы этап | 1 гульнявы дзень | 26 жніўня 2021 | 14—15 верасьня 2021 | |
2 гульнявы дзень | 28—29 верасьня 2021 | |||
3 гульнявы дзень | 19—20 кастрычніка 2021 | |||
4 гульнявы дзень | 2—3 лістапада 2021 | |||
5 гульнявы дзень | 23—24 лістапада 2021 | |||
6 гульнявы дзень | 7—8 сьнежня 2021 | |||
Гульні на вылет | Раўнд шаснаццаці | 13 сьнежня 2021 | 15—16 і 22—23 лютага 2022 | 8—9 і 15—16 сакавіка 2022 |
Чвэрцьфіналы | 18 сакавіка 2022 | 5—6 красавіка 2022 | 12—13 красавіка 2022 | |
Паўфіналы | 26—27 красавіка 2022 | 3—4 траўня 2022 | ||
Фінал | 28 траўня 2022 году на стадыёне «Стад дэ Франс» у Сэн-Дэні |
Кваліфікацыйныя раўнды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Папярэдні раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне адбылося па раскладзе 8 чэрвеня а 13 гадзіны па Менскаму часе. Матчы папярэдняга раўнду складаліся з паўфіналаў 22 жніўня ды фіналу 25 жніўня, спачатку матчы мусілі прайсьці на Фарэрскіх астравах, але праз абмежаваньні ў сувязі з пандэміяй ковід-19 на Фарэрскіх астравах былі перанесеныя ў Альбанію ў гарады Эльбасан і Дурэс.
Пераможца пяпярэдняга раўнду праходзе ў першы кваліфікацыйны раўнд. Астатнія ўдзельнікі папярэдняга раўнду аўтаматычна перайшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд чэмпіёнскага шляху Лігі канфэрэнцыяў УЭФА.
Каманда 1 | Лік | Каманда 2 |
---|---|---|
Паўфіналы | ||
Фальгорэ Фальчыяна ![]() |
0:2 | ![]() |
ГБ Торсгаўн ![]() |
0:1 | ![]() |
Фінал | ||
Прышціна ![]() |
2:0 | ![]() |
Першы кваліфікацыйны раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне першага кваліфікацыйнага раўнду прайшло 15 чэрвеня 2021 году а 13 гадзіне па Менскаму часе. Першыя матчы прайшлі 6 й 7 ліпеня, а матчы ў адказ — 13 й 14 ліпеня 2021 году.
Пераможцы двубою выйшлі ў другі раўнд кваліфікацыі па чэмпіёнскім шляху. Хто атрымаў паразу — былі пераведзеныя ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў на чэмпіёнскі шлях.
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Фоля Эш ![]() |
2:7 | ![]() |
2:2 | 0:5 |
Слован Браціслава ![]() |
3:2[a] | ![]() |
2:0 | 1:2 |
Мальмё ![]() |
2:1 | ![]() |
1:0 | 1:1 |
Будэ-Глімт ![]() |
2:5 | ![]() |
2:3 | 0:2 |
Конас-Кій Номадс ![]() |
2:3 | ![]() |
2:2 | 0:1 (д. ч[b]) |
ХІК Хэльсынкі ![]() |
7:1 | ![]() |
3:1 | 4:0 |
ЧФР Клуж ![]() |
4:3 | ![]() |
3:1 | 1:2 (д. ч.[b]) |
Шкендыя ![]() |
0:6 | ![]() |
0:1 | 0:5 |
Тэўта ![]() |
0:5 | ![]() |
0:4 | 0:1 |
Дынама Тбілісі ![]() |
2:4 | ![]() |
1:2 | 1:2 |
Макабі Хайфа ![]() |
1:3 | ![]() |
1:1 | 0:2 |
Лудагорац ![]() |
2:0 | ![]() |
1:0 | 1:0 |
Фэрэнцвараш ![]() |
6:1 | ![]() |
3:0 | 3:1 |
Жальгірыс Вільня ![]() |
5:2 | ![]() |
3:1 | 2:1 |
Флёра Талін ![]() |
5:0 | ![]() |
2:0 | 3:0 |
Дынама Заграб ![]() |
5:2 | ![]() |
3:2 | 2:0 |
Другі кваліфікацыйны раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне другога кваліфікацыйнага раўнду адбылося 16 чэрвеня 2021 году а 13 гадзіне па Менскаму часе. Першыя гульні прайшлі 20 й 21 ліпеня, другія — 27 ды 28 ліпеня 2021 году адпаведна.
Пераможцы двубою кваліфікуюцца ў трэці раўнд адпаведнага шляху. Хто атрымаў паразу на чэмпіёнскім шляху адпраўляюцца ў чэмпіёнскі шлях трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЭФА, у той жа час астатнія са шляху прадстаўнікоў лігі атрымалі наступныя месцы працягваньня ўдзелу ў частцы шляху прадстаўнікоў лігі трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЭФА.
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Дынама Заграб ![]() |
3:0 | ![]() |
2:0 | 1:0 |
Слован Браціслава ![]() |
2:3 | ![]() |
0:0 | 2:3 |
Легія Варшава ![]() |
3:1 | ![]() |
2:1 | 1:0 |
Алашкерт ![]() |
1:4 | ![]() |
0:1 | 1:3 |
Алімпіякос ![]() |
2:0 | ![]() |
1:0 | 1:0 |
Кайрат ![]() |
2:6 | ![]() |
2:1 | 0:5 |
Лінкальн Рэд Імпс ![]() |
1:4 | ![]() |
1:2 | 0:2 |
Мальмё ![]() |
4:3 | ![]() |
2:1 | 2:2 |
Фэрэнцвараш ![]() |
5:1 | ![]() |
2:0 | 3:1 |
Мура ![]() |
1:3 | ![]() |
0:0 | 1:3 |
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Рапід Вена ![]() |
2:3 | ![]() |
2:1 | 0:2 |
Сэлтык ![]() |
2:3 | ![]() |
1:1 | 1:2 (д. ч.[b]) |
ПСВ Эйндговэн ![]() |
7:2 | ![]() |
5:1 | 2:1 |
Трэці кваліфікацыйны раўнд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне трэцяга кваліфікацыйнага раўнду адбылося 19 ліпеня 2021 году а 13 гадзіне па Менскаму часе. Першыя гульні прайшлі 3 й 4 жніўня, другія — 10 жніўня 2021 году.
Пераможцы двубою кваліфікуюцца ў кваліфікацыйны раўнд плэй-оф адпаведнага шляху. Хто атрымаў паразу на чэмпіёнскім шляху адпраўляюцца ў чэмпіёнскі шлях кваліфікацыйнага раўнду плэй-оф Лігі Эўропы УЭФА, у той жа час астатнія з паразай са шляху прадстаўнікоў лігі трапілі адразу ў групавы этап Лігі Эўропы УЭФА.
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Дынама Заграб ![]() |
2:1 | ![]() |
1:1 | 1:0 |
ЧФР Клуж ![]() |
2:4 | ![]() |
1:1 | 1:3 |
Алімпіякос ![]() |
3:3 (1:4[c]) | ![]() |
1:1 | 2:2 (д. ч.[b]) |
Црвена Зьвезда ![]() |
1:2 | ![]() |
1:1 | 0:1 |
Мальмё ![]() |
4:2 | ![]() |
2:1 | 2:1 |
Фэрэнцвараш ![]() |
2:1 | ![]() |
2:0 | 0:1 |
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
ПСВ Эйндговэн ![]() |
4:0 | ![]() |
3:0 | 1:0 |
Спартак Масква ![]() |
0:4 | ![]() |
0:2 | 0:2 |
Генк ![]() |
2:4 | ![]() |
1:2 | 1:2 |
Спарта Прага ![]() |
1:5 | ![]() |
0:2 | 1:3 |
Раўнд плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне раўнду плэй-оф адбылося 2 жніўня 2021 году а 13:00 па Менскаму часе. Першыя матчы прайшлі 17 й 18 жніўня, гасьцёвыя — 24 й 25 жніўня 2021 году.
Пераможцы матчаў выйшлі ў групавы этап. Пераможаныя былі пераведзены ў групавы этап Лігі Эўропы.
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Рэд Бул Зальцбург ![]() |
4:2 | ![]() |
2:1 | 2:1 |
Янг Бойз ![]() |
6:4 | ![]() |
3:2 | 3:2 |
Мальмё ![]() |
3:2 | ![]() |
2:0 | 1:2 |
Шэрыф Тыраспаль ![]() |
3:0 | ![]() |
3:0 | 0:0 |
Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч |
---|---|---|---|---|
Манака ![]() |
2:3 | ![]() |
0:1 | 2:2 (д. ч.[b]) |
Бэнфіка Лісабон ![]() |
2:1 | ![]() |
2:1 | 0:0 |
Групавы этап
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лёсаваньне групавога этапу прайшло ў Стамбуле (Турэччына) 26 жніўня 2021 году. 32 каманды былі падзеленыя на восем групаў па чатыры ў кожнай. Для лёсаваньня каманды былі разьмеркаваныя на чатыры кошыкі, кожны з васьмі камандаў, паводля наступных прынцыпаў:
- У кошык 1 трапілі чэмпіёны Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а таксама чэмпіёны шасьці найлепшых асацыяцыяў на падставе іх каэфіцыентаў УЭФА 2021 году.
- Кошыкі 2, 3 й 4 зьмяшчаюць астатнія каманды, пасеяныя паводля іхных клюбных каэфіцыентаў УЭФА 2021 году.
Каманды з адной асацыяцыі, гэтаксама па палітычных матывах каманды Ўкраіны ды Расеі, не маглі трапіць у адну групу.
Матчы прайшлі 14—15 верасьня, 28—29 верасьня, 19—20 кастрычніка, 2—3 лістапада, 23—24 лістапада і 7—9 сьнежня 2021 году. Дзьве найлепшыя каманды кожнай групы выйшлі ў 1/8 фіналу. Каманды, якія занялі трэцяе месца, былі пераведзены ў раўнд плэй-оф Лігі Эўропы, а каманды, якія занялі чацьвёртае месца, выбылі з эўрапейскіх спаборніцтваў у гэтым сэзоне.
Тыраспальскі «Шэрыф» дэбютаваў на групавым этапе. Ён стаў першай камандай з Малдовы, якая згуляла ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.
Група A
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | МСц | ПСЖ | РБЛ | Брг | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
Манчэстэр Сіці | 6 | 4 | 0 | 2 | 18-10 (+8) | 12 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 2–1 | 6–3 | 4–1 | Магрэз-5;Жэзус-3;Кансэлу-2;Стэрлінг-2;Аке-1; Грыліш-1;Ўокер-1;Палмэр-1;Фодэн-1;Мюкіеле-1(аўта); | |
![]() |
Пары Сэн-Жэрмэн | 6 | 3 | 2 | 1 | 13–8 (+5) | 11 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 2–0 | — | 3–2 | 4–1 | Мэсі-5;Мбапэ-4;Вэйнальдум-2; Эрэра-1;Гуе-1; | |
![]() |
РБ Ляйпцыг (футбольны клюб) | 6 | 2 | 1 | 3 | 15–14 (+1) | 7 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 2–1 | 2–2 | — | 1–2 | Нкюнкю-7;Сылва-3;Собаслаі-2; Форсбэрг-2;Мюкіеле-1; | |
![]() |
Бруге (футбольны клюб) | 6 | 1 | 1 | 4 | 6–20 (-14) | 4 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 1–5 | 1–1 | 0–5 | — | Ванакен-3;Рытс-2; Стоўнз-1(аўта); |
Група B
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | Лвп | АМд | Прт | Млн | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
Лівэрпул (футбольны клюб) | 6 | 6 | 0 | 0 | 17-6 (+11) | 18 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 2–0 | 2–0 | 3–2 | Саляг-7;Манэ-2;Фірміну-2;Гэндэрсан-1;Кейта-1; Жота-1;Тыяга-1;Арыгі-1;Таморы-1(аўта); | |
![]() |
Атлетыка Мадрыд | 6 | 2 | 1 | 3 | 7–8 (-1) | 7 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 2–3 | — | 0–0 | 0–1 | Грызман-4;Суарэс-1; Карэа-1;Дэ Паўль-1; | |
![]() |
Порту (футбольны клюб) | 6 | 1 | 2 | 3 | 4–11 (-7) | 5 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 1–5 | 1–3 | — | 1–0 | Дыяс-2;Тарэмі-1; Алівэйра-1; | |
![]() |
Мілян (футбольны клюб) | 6 | 1 | 1 | 4 | 6–9 (-3) | 4 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 1–2 | 1–2 | 1–1 | — | Рэбіч-1;Дыяс-1;Леан-1; Мэсіяс-1;Таморы-1;Мбэмба-1(аўта); |
Група C[d]
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | ААм | СЛс | БДр | БСт | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
Аякс Амстэрдам | 6 | 6 | 0 | 0 | 20–5 (+15) | 18 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 4–2 | 4–0 | 2–0 | Алер-10;Бэргёйс-3;Антані-2;Блінд-1; Тадыч-1;Кляасэн-1;Нэрэс-1;Ройс-1(аўта); | |
![]() |
Спортынг Лісабон | 6 | 3 | 0 | 3 | 14–12 (+2) | 9 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 1–5 | — | 3–1 | 4–0 | Гансалвіш-4;Паўліньню-3;Каатэс-2; Сарабія-2;Пора-1;Сантуш-1;Табата-1; | |
![]() |
Барусія Дортмунд | 6 | 3 | 0 | 3 | 10–11 (-1) | 9 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 1–3 | 1–0 | — | 5–0 | Голян-3;Мален-3; Ройс-3;Бэлінггэм-1; | |
![]() |
Бэшыкташ Стамбул | 6 | 0 | 0 | 6 | 3–19 (-16) | 0 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 1–2 | 1–4 | 1–2 | — | Мантэра-1;Ларын-1; Гезаль-1; |
Група D
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | РМд | ІМл | ШТр | ШДн | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
Рэал Мадрыд | 6 | 5 | 0 | 1 | 14–3 (+11) | 15 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 2–0 | 1–2 | 2–1 | Бэнзэма-5;Радрыгу-2;Вінісіюс-2;Кроос-2; Аляба-1;Асэнсіё-1;Крыўцоў-1(аўта); | |
![]() |
Інтэрнацыянале Мілян | 6 | 3 | 1 | 2 | 8–5 (+3) | 10 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 0–1 | — | 3–1 | 2–0 | Джэка-3;Відаль-1;дэ Врэй-1; Брозавіч-1;Шкрыняр-1;Санчэс-1; | |
![]() |
Шэрыф Тыраспаль | 6 | 2 | 1 | 3 | 7–11 (-4) | 7 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 0–3 | 1–3 | — | 2–0 | Тыль-2;Траарэ-2;Янсанэ-1; Яхшыбоеў-1;Нікалаў-1; | |
![]() |
Шахтар Данецк | 6 | 0 | 2 | 4 | 2–12 (-10) | 2 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 0–5 | 0–0 | 1–1 | — | Фэрнанду-2; |
Група E
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | БМн | БЛс | Брс | ДКў | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
Баварыя Мюнхэн | 6 | 6 | 0 | 0 | 22–3 (+19) | 18 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 5–2 | 3–0 | 5–0 | Левандоўскі-9;Санэ-5;Мюлер-2;Гнабры-2;Шупо- Матынг-1;Каман-1;Мусіяля-1;Эвэртан-1(аўта); | |
![]() |
Бэнфіка Лісабон | 6 | 2 | 2 | 2 | 7–9 (-2) | 8 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 0–4 | — | 3–0 | 2–0 | Нуньес-3;Сылва-1; Марату-1; Ярамчук-1;Жылбэрту-1; | |
![]() |
Барсэлёна (футбольны клюб) | 6 | 2 | 1 | 3 | 2–9 (-7) | 7 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 0–3 | 0–0 | — | 1–0 | Піке-1;Фаці-1; | |
![]() |
Дынама Кіеў | 6 | 0 | 1 | 5 | 1–11 (-10) | 1 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 1–2 | 0–0 | 0–1 | — | Гармаш-1; |
Група F
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | МЮн | Влр | АБр | ЯББ | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
Манчэстэр Юнайтэд | 6 | 3 | 2 | 1 | 11–8 (+3) | 11 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 2–1 | 3–2 | 1–1 | Раналду-6;Тэлес-1;Рашфард-1; Магуайр-1;Санча-1;Грынўуд-1; | |
![]() |
Вільярэал (футбольны клюб) | 6 | 3 | 1 | 2 | 12–9 (+3) | 10 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 0–2 | — | 2–2 | 2–0 | Данджума-4;Капу-2;Трыгерас-1;Алькасэр-1; Ерэмі-1;Марэна-1;Марэна-1;Чуквуэзэ-1; | |
![]() |
Аталянта Бэргама | 6 | 1 | 3 | 2 | 12–13 (-1) | 6 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 2–2 | 2–3 | — | 1–0 | Сапата-3;Фройлер-1;Гозэнс-1;Пэсына-1;Пашаліч-1; Дэмірал-1;Ілічыч-1;Паляміна-1;Мурыель-1;Маліноўскі-1; | |
![]() |
Янг Бойз Бэрн | 6 | 1 | 2 | 3 | 7–12 (-5) | 5 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 2–1 | 1–4 | 3–3 | — | Пэфак-2;Нгамалё-1;Элія-1; Сьера-1;Гэфці-1;Рыдэр-1; |
Група G
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | Лль | РБЗ | Свл | Влф | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
Ліль (футбольны клюб) | 6 | 3 | 2 | 1 | 7–4 (+3) | 11 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 1–0 | 0–0 | 0–0 | Дэйвід-3;Ілмаз-2;Іканэ-1;Гомэс-1; | |
![]() |
Рэд Бул Зальцбург | 6 | 3 | 1 | 2 | 8–6 (+2) | 10 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 2–1 | — | 1–0 | 3–1 | Адэймі-3;Акафор-3;Сучыч-1;Вёбэр-1; | |
![]() |
Сэвільля (футбольны клюб) | 6 | 1 | 3 | 2 | 5–5 (0) | 6 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 1–2 | 1–1 | — | 2–0 | Ракіціч-2;Акампас-1;Жардан-1;Мір-1; | |
![]() |
Вольфсбург (футбольны клюб) | 6 | 1 | 2 | 3 | 5–10 (-5) | 5 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 1–3 | 2–1 | 1–1 | — | Штэфэн-2;Нмэча-2;Баку-1; |
Група H
Каманды | Г | П | Н | С | Мячы | Пкт | Кваліфікацыя | ЮТр | ЧЛн | ЗСП | Млм | Галеадоры | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
Ювэнтус Турын | 6 | 5 | 0 | 1 | 10–6 (+4) | 15 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | — | 1–0 | 4–2 | 1–0 | Дыбаля-3;Марата-2;К’еза-2; Сандру-1;Кулушэўскі-1;Кін-1; | |
![]() |
Чэлсі Лёндан | 6 | 4 | 1 | 1 | 13–4 (+9) | 13 | Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2021-22 | 4–0 | — | 1–0 | 4–0 | Вэрнэр-3;Люкаку-2;Жаржыньню-2;Крыстэнсэн-1; Гавэрц-1;Зыеш-1;Чалаба-1;Джэймз-1;Гадсан-Адоі-1; | |
![]() |
Зэніт Санкт-Пецярбург | 6 | 1 | 2 | 3 | 10–10 (0) | 5 | Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2021-22 | 0–1 | 3–3 | — | 4–0 | Азмун-2;Клаўдыньню-2;Кузяеў-1;Сутормін-1; Вэндэл-1;Ракіцкі-1;Аздоеў-1;Бануччы-1(аўта); | |
![]() |
Мальмё (футбольны клюб) | 6 | 0 | 1 | 5 | 1–14 (-13) | 1 | выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году | 0–3 | 0–1 | 1–1 | — | Рыкс-1; |
Плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раўндзе асноўнага плэй-оф каманды гулялі паміж сабою ў двух матчах дома і ў гасьцях, за выключэненем аднаматчавага фіналу. Мэханізм лёсаваньняў ды гульняў кожнага раўнду быў наступным:
- У лёсаваньні 1/8 фіналу восем пераможцаў групаў былі пасеянымі, а восем тых, што занялі другое месца, выцягваліся з другога кошыка. Да пасеяных камандаў выцягваліся ў супэрнікі тыя, хто ня быў пасеянымі. Каманды з адной групы або з адной асацыяцыі не маглі трапіць адна супраць адной.
- У лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў не было пасеяў, і каманды з адной групы або з аднаго аб’яднаньня маглі згуляць паміж сабой. Паколькі лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў праводзіліся разам да вынікаў чвэрцьфіналаў, асобы пераможцаў чвэрцьфіналу не былі вядомыя на момант лёсаваньня. Таксама было праведзена лёсаваньне, каб вызначыць, які пераможца паўфіналу быў вызначаны ў якасьці «хатняй» каманды для фіналу (у адміністрацыйных мэтах, паколькі ён праходзіў на нэўтральнай пляцоўцы).
Сетка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1/8 фіналу | 1/4 фіналу | 1/2 фіналу | Фінал | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 1 | 3 | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 0 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 3 | 4 | |||||||||||||||||
![]() |
3 | 3 | 6 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 1 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 0 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 3 | 5 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 2 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 3 | 4 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 7 | 8 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | |||||||||||||||||||
![]() |
1 | |||||||||||||||||||
![]() |
0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
![]() |
5 | 0 | 5 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
4 | 1 | 5 | |||||||||||||||||
![]() |
3 | 3 | 6[b] | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 2 | 4 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 1 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 3 | 4 | |||||||||||||||||
![]() |
3 | 2 | 5[b] | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 3 | 3 |
1/8 фіналу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры |
---|---|---|---|---|---|
Бэнфіка Лісабон | 3:2 | Аякс Амстэрдам | 2:2 | 1:0 | |
Інтэрнацыянале Мілян | 1:2 | Лівэрпул | 0:2 | 1:0 | |
Вільярэал | 4:1 | Ювэнтус | 1:1 | 3:0 | |
Рэд Бул Зальцбург | 2:8 | Баварыя Мюнхэн | 1:1 | 1:7 | |
Спортынг Лісабон | 0:5 | Манчэстэр Сіці | 0:5 | 0:0 | |
Атлетыка Мадрыд | 2:1 | Манчэстэр Юнайтэд | 1:1 | 1:0 | |
Чэлсі | 4:1 | Ліль | 2:0 | 2:1 | |
Пары Сэн-Жэрмэн | 2:3 | Рэал Мадрыд | 1:0 | 1:3 |
|
Чвэрцьфіналы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры |
---|---|---|---|---|---|
Бэнфіка Лісабон | 4:6 | Лівэрпул | 1:3 | 3:3 | |
Вільярэал | 2:1 | Баварыя Мюнхэн | 1:0 | 1:1 |
|
Манчэстэр Сіці | 1:0 | Атлетыка Мадрыд | 1:0 | 0:0 |
|
Чэлсі | 4:5(д. ч.[b]) | Рэал Мадрыд | 1:3 | 3:2 |
Паўфіналы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | Першы матч | Другі матч | Галы й галеадоры |
---|---|---|---|---|---|
Лівэрпул | 5:2 | Вільярэал | 2:0 | 3:2 | |
Манчэстэр Сіці | 5:6(д. ч.[b]) | Рэал Мадрыд | 4:3 | 1:3 |
Фінал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 траўня 2022 22:36 (Па менскаму часе) |
Лівэрпул | 0:1 | Рэал Мадрыд | Стад дэ Франс, Сэн-Дэні Гледачоў: каля 75,000 Судзьдзя: Клеман Цюрпэн (Францыя) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Вінісіюс, 59’ | |||
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У статыстыку ўваходзяць што кваліфікацыйныя раўнды, што раўнды плэй-оф.
Сьпіс найлепшых галеадораў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | Гулец | Каманда | Галы | За якую колькасьць хвілін |
---|---|---|---|---|
1 | Карым Бэнзэма | Рэал Мадрыд | 15 | 1106 |
2 | Робэрт Левандоўскі | Баварыя Мюнхэн | 13 | 876 |
3 | Сэбаст’ен Алер | Аякс Амстэрдам | 11 | 668 |
4 | Магамэд Саляг | Лівэрпул | 8 | 1008 |
5 | Крыстафэр Нкюнкю | РБ Ляйпцыг | 7 | 531 |
Рыяд Магрэз | Манчэстэр Сіці | 986 | ||
7 | Крыштыяну Раналду | Манчэстэр Юнайтэд | 6 | 611 |
Дарвін Нуньес | Бэнфіка Лісабон | 613 | ||
Кіліян Мбапэ | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж | 673 | ||
Лерой Санэ | Баварыя Мюнхэн | 798 | ||
Арно Грунэвэльд | Вільярэал | 906 |
Сьпіс найлепшых асістэнтаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | Гулец | Каманда | Асісты | За якую колькасьць хвілін |
---|---|---|---|---|
1 | Бруну Фэрнандыш | Манчэстэр Юнайтэд | 7 | 520 |
2 | Лерой Санэ | Баварыя Мюнхэн | 6 | 798 |
Вінісіюс Жуніяр | Рэал Мадрыд | 1199 | ||
4 | Антані Матэўс дус Сантус | Аякс Амстэрдам | 5 | 577 |
5 | Жуан Марыю | Бэнфіка Лісабон | 4 | 493 |
Жэрар Марэна Балягера | Вільярэал | 524 | ||
Кіліян Мбапэ | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж | 673 | ||
Кевін дэ Бройнэ | Манчэстэр Сіці | 734 | ||
Трэнт Аляксандар-Арнальд | Лівэрпул | 794 | ||
Эт’ен Капу | Вільярэал | 1046 | ||
Лука Модрыч | Рэал Мадрыд | 1077 |
Каманда сэзону
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Група тэхнічнага вывучэньня УЭФА выбрала ў якасьці каманды турніру наступных гульцоў.
Пазыцыя | Гулец | Каманда |
---|---|---|
Брамнік | Тыбо Куртуа | Рэал Мадрыд |
Абаронцы | Трэнт Аляксандар-Арнальд | Лівэрпул |
Антоніё Рудыгер | Чэлсі Лёндан | |
Вірджыл ван Дэйк | Лівэрпул | |
Эндру Робэртсан | Лівэрпул | |
Паўабаронцы | Кевін дэ Бройнэ | Манчэстэр Сіці |
Фабію Энрыке Таварэс | Лівэрпул | |
Лука Модрыч | Рэал Мадрыд | |
Нападнікі | Кіліян Мбапэ | Пары Сэн-Жэрмэн Парыж |
Карым Бэнзэма | Рэал Мадрыд | |
Вінісіюс Жуніяр | Рэал Мадрыд |
Гулец сэзону
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Карым Бэнзэма (Рэал Мадрыд)
Малады гулец сэзону
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вінісіюс Жуніяр (Рэал Мадрыд)
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Удзельнікі, якія атрымалі паразу тут, перайшлі ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцыяў.
- ^ а б в г д е ё ж з Пераможца быў вызначаны ў дадатковы час
- ^ Вынік матчу быў вызначаны па пэнальці
- ^ Пры роўнай колькасьці пунктаў далей у Лізе чэмпіёнаў рушыў Спортынг празь лепшую розьніцу забітых галоў у асабістых сустрэчах +1 > −1