Вальда (імя)
Вальда, Вальд (Волад) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Вальда (Waldo) — імя германскага паходжаньня, якое цалкам адпавядае пашыранаму ва ўсходнегерманскіх імёнах фарманту -вальд-, што ўтварыўся ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[1].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Czwierć Pikowo Bludniki… Piotr Wald… Jur, Piotr, Kodor Waldowie (1765 год)[2].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вальда Райхенаўскі (740—814) — рэлігійны і дзяржаўны дзяяч франкаў
- Вальда Фрайзінскі (883—906) — біскуп Фрайзінгу
- Вальда Курскі († 949) — біскуп Куру
- Міхал Вальда (Michał Walda) — будаўнічы замка ў Алыцы, які ўпамінаецца ў 1659 годзе; яго жонка Соф'я Вальдзіна (Zofia Waldzina) упамінаецца ў 1666 годзе[3]
Волады (Wołod) — прыгонныя зь вёскі Лылойцяў (каля Нястанішкаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[4].
Мэеры з Вольда — літоўскі шляхецкі род[5].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 306.
- ^ Testamenty mieszkańców miast Wołynia od końca XVI — do początku XVIII wieku. — Warszawa, 2017. S. 65, 74.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 162.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты