Вірт
Вірт лац. Virt | |
Wirt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вэрд |
Зьвязаныя імёны | Верцейка, Верцель Гальвірд, Давірд, Явірт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вірт» |
Вірт, Вэрд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Верда, Верта або Вірда, пазьней Вірт (Werdo, Werta, Wirdo, Wirt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -верд- (-верт-, -вірт-) паходзіць ад гоцкага wairths, стараверхненямецкага werd 'годны, пачэсны'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Верцейка (Верцека, Вірцейка), Верцель, Гальвірд, Давірд, Явірт. Адзначаліся германскія імёны Verdico (Wirdika), Wertel (Werdila), Geilwird, Daverdt, Ewert (Awart).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Wert (Wirt), Wiertel[3].
У Прусіі бытавалі імёны: Wirdeyke[a] (1411 год)[5], Wirtel[b] (1326 год)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Werdy (1744 год)[9][c].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вірты — літоўскі шляхецкі род[14].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Wirdika[4]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Wirdilo[6], пазьнейшае Wirtele[7]
- ^ Таксама:
- Вірцень (адзначалася старажытнае германскае імя Wirtin[10]): Виртени Заблотя (1567 год)[11];
- Віртарт (адзначалася старажытнае германскае імя Verthehard[12]): у XVI ст. існавала «пустаўшчына» Віртарцішкі (Виртортишки) у Жамойцкім старостве[13]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1558.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 285, 290.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1558.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 118.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 991, 1558.
- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 262.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 736.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1558.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 890.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1559.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 55.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты