Нода

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Noddo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Нот, Ноць, Нут
Зьвязаныя імёны Нацейка, Нацель, Нутаўт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Нода»

Нода, Нот (Ноць, Нут) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Нода, Нота, Нот або Нута (Noddo, Noto, Noth, Nutte[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -нод- (-нот-) паходзіць ад гоцкага nauds 'патрэба'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Нацейка, Нацель, Нутаўт. Адзначаліся германскія імёны Nothicho, Notilo (Nötel), Notaldus.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nodel (Nodyl)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: человека… Нотя Якубовича (30 кастрычніка 1516 году)[5]; Лавриновая Нотевича… Янушко Нотевичъ (1528 год)[6]; Амброжеи Нотевич (1533—1535 гады)[7]; на подданого господарьского тогожъ сорока на Нотя Станевича (17 траўня 1541 году)[8]; лавника Нотя Домековича (15 лютага 1585 году)[9]; Jan Mikołajewicz Notowicz на miejscu rodzica swego Mikołaja Notowicza… Walenty Nutowicz Kaszewski (1667 год)[10].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Натовічы або Нутовічы (Notowicz, Nutowicz) гербу Лялівалітоўскі шляхецкі род[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Graaf J. J. Nederlandsche doopnamen naar oorsprong en gebruik. — Bussum, 1915. S. LVIII.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1164.
  3. ^ а б в Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 186.
  5. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 407.
  6. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 101.
  7. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 36.
  8. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 316.
  9. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 64.
  10. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 4. — Warszawa, 2015. S. 363.
  11. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 4. — Rzeszów, 2001. S. 249.