Перайсьці да зьместу

Рынк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Rinco
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рынка, Рынг
Зьвязаныя імёны Рынгель, Рынкун, Рынгольд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рынк»

Рынк, Рынка, Рынг — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Рынка або Рынга, пазьней Рынк (Rinco, Ringo[1], Ringk, Rink[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -рынг- (-рынк-) паходзіць ад германскага hring 'кольца'[4][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Рынгель, Рынкун, Рынгольд (Рынгвальд). Адзначаліся германскія імёны Ringel, Ringun, Ringold (Ringwald).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Ringo і Rynko[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Богданъ Рынъковичъ (1528 год)[7]; Иван Ринков маеть именье отчызное (1552 год)[8]; мещанинъ места Виленского немецъ Ганусь Рынкъ (22 сьнежня 1597 году)[9]; Janko Rynkowicz… Maciey Rynkowicz (1561 год)[10]; Rynko Jankowicz (1561—1566 гады)[11]; Jacub Rinko (1563 год)[12]; Рынко Вештортович (9 ліпеня 1572 году)[13]; Piotr Rynkiewicz (1641 год)[14]; domek spustoszały Stefana Rynkiewicza… domek Jakuba Rynkiewicza (1690 год)[15]; Marcus Rynkiewicz (1697 год)[16]; u Rynkiewicza (6 студзеня 1700 году)[17]; pater Benedictus Rynkiewicz (1706 году)[18]; Apolonia Ringówna (1762 год)[19]; Benedykt Rynkiewicz (7 лістапада 1765 году)[20]; Gabrye. Rynko (19 красавіка 1782 году)[21]; Adam Rynkiewicz (1765 год)[22]; Josephus Rynkiewicz (7 верасьня 1782 году)[23]; Kazimierz Ryngiewicz (1803 год)[24]; Antonina Teofila Ryngiewicz (1821 год)[25].

Рынкевічы (Rynkiewicz) — прыгонныя зь вёсак Дубіны, Чабаяў, Цябутаў (Ашмянскі павет), Чыжоўшчыны, Гудзеляў, Даўкшаў (Віленскі павет), ваколіцаў Сьвянцянаў і Жыжмараў, вёскі Чарнабылю (Троцкі павет), а таксама вольныя людзі зь вёсак Пашкайцяў і Грыгайцяў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[28][29].

Рынковічы (Rynkowicz) — прыгонныя зь вёсак Парокеі і Дравянікаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[30].

Рынкевічы (Rynkiewicz) — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Сьвянцянаў[31] і Троцкага павету[32].

Рынгевіч (Ryngiewicz), Рынкевіч (Rynkiewicz) і Рынковіч (Rynkowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[33].

Рынга (Ringo) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[34].

У XVI ст. існаваў «грунт» Рынгі (Ринги) у Жамойцкім старостве[35].

На гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Рынкі, на гістарычнай ВіленшчынеРынкаўшчына, на гістарычнай АршаншчынеРынкоўка, на гістарычнай АшмяншчынеРынкяны. Назву Рынкаўцы маюць вёскі на гістарычных Гарадзеншчыне і Лідчыне.

  1. У рэчышчы палітыкі летувізацыі іменную аснову рынк- звычайна тлумачыць ад летувіскага rinkti 'зьбіраць'[5]
  1. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 135.
  2. Knudsen G. Danmarks gamle personnavne. Bd. 2: Tilnavne. — København, 1964. S. 885.
  3. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 877.
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. Wilczyński F. Niektóre etymologije litewskie // Tygodnik Petersburski. Nr. 16, 1846. S. 111.
  6. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 203, 208.
  7. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 59.
  8. Полоцкая ревизия 1552 года. — Москва, 1905. С. 158.
  9. Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1892. С. 125.
  10. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 128—129.
  11. Писцовая книга бывшего пинского староства составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561—1566 годах пинским и кобринским старостой Лаврином Войной. Ч. 1. — Вильна, 1874. С. 308.
  12. Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 328.
  13. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 206.
  14. Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 98.
  15. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 45, 53.
  16. Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1697—1705 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  17. Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 263.
  18. Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 107.
  19. Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  20. Malewski Cz. Popis szlachty lidzkiej z 1765 roku // Rocznik Stowarzyszenia Naukowców Polaków Litwy. 2005. S. 168—183.
  21. Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 423.
  22. Яўген Анішчанка, Попис шляхты Гродненского повета 30.09 — 4.10.1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 22 лістапада 2016 г.
  23. Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1782 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  24. Raduń, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  25. Ławków, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  26. Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства на сеймике 1777 г. Список, Архіў гісторыка Анішчанкі, 13 лютага 2016 г.
  27. Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Книга памяти Новгородской обл.
  28. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 359, 507, 521, 615, 731, 833.
  29. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 127, 299, 437.
  30. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 470.
  31. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 172.
  32. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 401.
  33. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  34. Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 612.
  35. Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 273.