Рынгольд (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ringold
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ringo + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рынгвальд, Рэнігольд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рынгольд»

Рынгольд (Рэнігольд), Рынгвальд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Рынгалт або Рэнегалт, пазьней Рынгвальд або Рынгольд (Ringolt, Renegolt, Ringwald[1], Ringold[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова рынг- (рынк-) (імёны ліцьвінаў Рынгель, Рынкун; германскія імёны Ringel, Ringun) паходзіць ад германскага hring 'кольца'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5]. Такім парадкам, імя Рынгольд азначае «кольца ўлады»[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Johannes Ringwaldius, Caunensis Lithvanus (1646 год)[6]; Ringwaldt Joh., Cauna Lituan. (1666 год)[7].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся фальварак Рынгвальдзішкі, зьвязаны з маёнткам Волкішкамі[10].

На 1886 год існаваў фальварак Рынгвальдышкі ў Мар’ямпальскім павеце Сувалкаўскай губэрні[11].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 490.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 877, 1230, 1238.
  3. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 475.
  7. ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 42.
  8. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 418.
  9. ^ Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 172.
  10. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 168, 343.
  11. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 30.