Корчак (герб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Герб Корчак

Корчак — шляхецкі прыватны герб, якім карысталіся каля 270 родаў у Беларусі, Украіне, Летуве і Польшчы.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чырвоным полі тры папярочныя срэбраныя бэлькі, якія звужаюцца да нізу. Клейнод — над прылбіцай з шляхецкай каронай у залатой чары палова срэбранага сабакі. Існуюць варыянты гербу зь дзьвюма перакрыжаванымі гардамі над бэлькамі і трыма страўсавымі пёрамі ў клейнодзе (герб «Лопат»), срэбраным месяцам над бэлькамі рагамі ўгору і інш.. У Польшчы вядомы з 1142 г. (Ogród królewski, Paprocki Bartłomiej, D. Siedlczański, Praga, 1599 r.). Паводле Я. Длугаша, герб утвораны каралём Людвікам І; ён дадаў тры бэлькі, якія выцесьнілі сабаку з тарчы ў клейнод. У ВКЛ пашырыўся пасьля прыняцьця Гарадзельскага прывілею (1413).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]