Лінда
| Лінда лац. Linda | |
| Lindis | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Ленд, Ленць |
| Зьвязаныя імёны | Ліндзік, Ліндзін Галінт |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Лінда» | |
Лінда — жаночае імя. Мужчынскае імя — Ленд (Ленць).
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лінта або Лінда, пазьней Ленд (Linto, Lindis, Lend) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -лінд- (-лінт-, -ленд-) паходзіць ад стараверхненямецкага linta 'ліпавы (шчыт)'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Ліндзік, Ліндзін, Галінт. Адзначаліся германскія імёны Lindicke (Lindig), Lendinus, Galind.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Linda (Linde, Lenda), Lincyk (Linczyk), Lindinne, Lindetold[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: мужи… на Сенька Ленътевича (1478—1479 гады)[4]; Павелъ Линда[5], Витко Лентъвитовичъ[6] (1528 год)[a].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Павал Лінда — бельскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Лінды (Linda) гербу Лінда — літоўскі шляхецкі род зь Вількамірскага павету[13].
Ліндовічы — літоўскі шляхецкі род[14].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Ленцішкі.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Таксама:
- Ліндыла (адзначалася германскае імя Lendel[7]): David Lindyłowicz (1 лютага 1702 году)[8];
- Ліндарт (адзначалася германскае імя Lindert[1]): Jan Lindort (1817 год)[9];
- Ліндаўт (адзначалася старажытнае германскае імя Lindolt[10]): Rafał Lindowt (1820 год)[11];
- Даўглінт: люди наших бортевъ… Петка Довкглинтовича (12 траўня 1511 году)[12]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1059—1060.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 174.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 160—161.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 149.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 100.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 523 (1). — Vilnius, 2006. S. 166.
- ↑ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 186.
- ↑ Fejér J. Defuncti secundi saeculi Societatis Jesu. 1641—1740. Vol. 3: I—M. — Roma, 1988. P. 165.
- ↑ Widze, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Pott A. F. Die Personennamen, insbesondere die Familiennamen und ihre Entstehungsarten, auch unter Berücksichtigung der Ortsnamen. — Leipzig, 1853. S. 232.
- ↑ Wilno św. Jana, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 226.
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 222.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты