Перайсьці да зьместу

Ясоўд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Asold
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Aso + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Яселд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ясоўд»

Ясоўд (Яселд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Асолд або Асолт (Asold, Asolt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асьміна, Ашнар; германскія імёны Osman, Osminna, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[2][3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].

Адпаведнасьць імя Ясолда германскаму імю Oswald сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Томко Матеевичъ зъ Яселдовичовъ (1567 год)[6]; за Ясолдою («О плюндрованю руского панства от литвы»)[7].

  • Кацярына Мацееўна Грыгаровіч Ясоўдаўна, Пётар і Ян Мацеевічы Ясаўдовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1595 годзе[8]

Назву Ясельда (Ясольда) мае рака на гістарычных Берасьцейшчыне і Піншчыне, прыток Прыпяці.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 131.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 38.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie // Proceedings of the Eighth International Congress of Onomastic Sciences. — De Gruyter Mouton, 1966. P. 479.
  6. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 662.
  7. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 206.
  8. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 20.