Мутаўт
Выгляд
Мутаўт лац. Mutaŭt | |
Muotolt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Muta + Walt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мотаўт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мутаўт» |
Мутаўт (Мотаўт) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Муталт (Muotolt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Вішымут, Эймут; германскія імёны Motar, Vismuot, Eimuot) паходзіць ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[2], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Teutmodus (Teut-modus)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Motowt (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[5]; Якубъ Михаилович Мутовтовича (1528 год)[6][7].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1131.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 69.
- ^ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 39.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 523 (1528). — Vilnius, 2006. P. 169.
- ^ Sinkevičiūtė D. Nežinomi Lietuvos Metrikos dvikamieniai asmenvardžiai su pirmaisiais apeliatyviniais dėmenimis // Baltistica. T. 53, Nr. 2 (2018). P. 311.