Рамаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ramald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ramo + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рамульт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рамаўт»

Рамаўт (Рамульт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Рамалд (Ramoldus, Ramaldus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова рам- (імёны ліцьвінаў Рамэль, Рамут, Рамунт; германскія імёны Ramilo, Ramut, Ramunt) паходзіць ад стараісьляндзкага ram(m)r 'дужы, моцны'[2], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ramwołt (Ramołt, Ramułt)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков наших двора Симненского з села Отеси на ймя Юхна Рамовтовича[5], чоловеков наших двора Симненского з села Отеси на ймя Юхна Ромовтовича[6] (7 ліпеня 1561 году); пановъ Михала и Яна Рамултовъ — земянъ его королевское милости повету Пинского… пановъ Рамультовъ… панъ Михалъ и панъ Янъ Ромултове (8 студзеня 1670 году)[7].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рамульты або Рамулты (Ramułt[9], Ramult) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[10].

У 1905 годзе існаваў засьценак Рамультава ў Лебедзеўскай воласьці[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 135.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 188.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 203, 215.
  5. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 114.
  6. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 115.
  7. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 484.
  8. ^ Katalog testamentów z krakowskich ksiąg miejskich do 1550 roku. — Warszawa, 2017. S. 190.
  9. ^ Malewski Cz. Rody szlacheckie w powiecie lidzkim na Litwie w XIX wieku. — Wilno, 2002.
  10. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 169.
  11. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 112.