Гальтаўт
| Ґальтаўт лац. Galtaŭt / Haltaŭt | |
| Geltolt | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Geldo + Walt |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Гальтоўт, Гелдаўд, Гельтульд, Келдаўд |
| Вытворныя формы | Гаўтоўт |
| Зьвязаныя імёны | Waldgelt |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Ґальтаўт» | |
Гальтаўт (Галтоўт, Гельтульд), Гелдаўд (Келдаўд) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галдалд або Гелталт (Galdualdus[1], Geltolt) і Валдгелт (Waldgelt) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гелд- (-гілд-) паходзіць ад гоцкага gildan 'цаніцца, лічыцца'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: nobilibus… Alexandro Gieltuldowicz (22 траўня 1425 году[a])[5]; небощикъ панъ Кголтовтъ записал жоне своее… Талюша Кголтовътовая… своихъ людеи власныхъ кголтовътовъскихъ (каля 1486 году)[6]; Мартинъ Келдовдовичъ (1567 год)[7]; з ыменя своего Понемонского и Кгелдовдишок (31 траўня 1537 году)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гальтоўт — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1486 годзе
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ У публікацыі 1932 году адпаведны дакумэнт азначаецца як «падроблены»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 555.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1497, 1505.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 132.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 119.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 107.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1276.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 21 (1536—1537). — Vilnius, 2019. P. 157.