Мастаўт
| Мастаўт лац. Mastaŭt | |
| Mastoaldus | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Masto + Walt |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Масталт, Машталт, Мештаўт, Міштаўт, Мішталт, Міжтаўт, Мустаўт |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Мастаўт» | |
Мастаўт (Масталт, Машталт, Мештаўт, Міштаўт, Мішталт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Мостаўт.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Маста (Masto) і Валда або Валд (Waldo, Walt) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова маст- (імёны ліцьвінаў Масьціла, Масьцін; германскія імёны Mastilo, Mastin) паходзіць ад гоцкага maists 'найбольшы'[1] або стараверхненямецкага mast 'доўгая жэрдка'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Mastoaldus[5][6] (Mastaldus[7]).
Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Міштальт (Misztolt) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкулах «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[8] і «Літва» Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[9].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Mostolta[10].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Мостальт (Mostolt)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеки: Онъдреи Миштовтовичъ[12], Мистовту семъица[13] (1440—1492 гады); децкого на имя Мостовта (1444 год)[14]; Михаило Мижтовтович[15], Митько Мостовтовичъ[16] (1528 год); Ятовт Миштовтович… Ганус Миштовтович (1537—1538 гады)[17]; Милай Мустовтовича (1567 год)[18]; Jan Misztowt (1621 год)[19]; Piotr Jan Misztowt (6 чэрвеня 1656 году)[20]; Mostołt (1670 год)[21]; Krzysztof Misztołt (1690 год)[22]; Mostowt (1733 і 1799 гады)[23]; Mostołtowicze… Misztołcie (1744 год)[24]; Mostołtowicze (1782 год)[25]; Parafia stokliska… Mostołtowicze (1784 год)[26]; Franciszek Mostowt (9 лютага 1785 году)[27]; Daniel Misztowt (18 жніўня 1788 году)[28]; Kazimierz Misztowt… Kazimierz Miesztowt (9 лютага 1791 году)[29]; folwarku Mostoltowicz (23 красавіка 1795 году)[30]; Klara Mostowtt (1799 год)[31].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Якуб Машталт — падданы ва Ўпіцкім павеце, які ўпамінаецца ў 1588 годзе[32]
- Лукаш Станкевіч Мастаўтовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1589 і 1590 гадох[33]
- Ян Юр’евіч Мештаўтовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[34]
Міштаўты (Misztowt) гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Расенаў[35].
Мостаўты (Мастаўты) — літоўскі шляхецкі род[36].
Міштаўт (Misztowt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[37].
У XVI ст. існаваў маёнтак Міштаўтавічы (Миштовтовичи) у Жамойцкім старостве[38].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Мастолты.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 410.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1499.
- ↑ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 2: Die Ostgoten. Die Langobarden. Die altgermanischen Bestandteile des Ostromanischen. Altgermanisches im Alpenromanischen. — Berlin und Leipzig, 1935. S. 100.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Gallia christiana novissima. — Montbéliard, 1899. P. 46.
- ↑ Marseille, AD Bouches-du-Rhône, 1 H 5 n° 11, Chartes originales antérieures à 1121 conservées en France
- ↑ Archivio veneto / a cura della R. Deputazione di storia patria per le Venezie. 5 ser., v. 105, n. 140, 1975. P. 95.
- ↑ Encyklopedyja powszechna. T. 28. — Warszawa, 1868. S. 975.
- ↑ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 330.
- ↑ MOSTOLTA, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Smoczyński W. Les Noms de famille polonais d’origine lituanienne // Proceedings of the Thirteenth International Congress of Onomastic Sciences, Cracow, August 21—25, 1978 / edited by Kazimierz Rymut. Vol. 2. — Kraków, 1982. P. 440.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
- ↑ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 15.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 79.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 87.
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 31, 200, 208.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 646.
- ↑ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 87.
- ↑ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 349.
- ↑ Bystroń J. Nazwiska polskie. — Lwów, 1936. S. 284.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 46.
- ↑ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 5. — Warszawa, 1908. S. 301.
- ↑ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ↑ Vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio Kauno dekanato vizitacija 1782 m. — Vilnius, 2001. P. 154.
- ↑ Vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio Kauno dekanato vizitacija 1782 m. — Vilnius, 2001. P. 766.
- ↑ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 402.
- ↑ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 436.
- ↑ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 460, 483.
- ↑ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 38. — Вильна, 1914. С. 236.
- ↑ Kroki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 20.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 108—109.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 27.
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 4. — Rzeszów, 2001. S. 196.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ↑ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 192.