Валімонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Валімонт (Вальмунд, Вальмунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ва́льмант.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Імя Валімонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонтлітоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Монтаўт зьвязвае Валімонта зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[2], празь імёны Монтгерд і Гердзімонт — зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[3]), а празь імя Скаламонт — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[4] Зь іншага боку, імя Валімонт зьмяшчае той жа фармант (-валд-), што і імя першага гістарычна вядомага полацкага князя Рагвалода[5], а таксама імёны іншых полацкіх князёў — Валадар (Валадар Глебавіч) і Ўладзімер (Уладзімер Полацкі)[6].

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імю Валімонт адпавядае германскае імя Walmont[7]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -валд- (усходнегерманскія імёны Valdemarus, Arvaldus, Sigisvultus) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць', а фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[9]. Такім парадкам, імя Валімонт азначае «гарлівасьць улады» і цалкам адпавядае старажытным германскім імёнам Walmund[10] (Waldmunt, Waltmunt[11])[12] і Mundoald[13]. Адпаведнасьць імя Валімонт германскаму імю Valamunt прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Walmundt Buschken son (23 красавіка 1398 году)[15]; Walimund Buschken son[16], Walimund, filius Bosken[17], Walmund filius Bussky[18][19] (12 кастрычніка 1398 году); Stanislaus alias Volymonth (1445 год)[20][21]; Нарко Волимонътовичъ (2 верасьня 1488 году)[22]; Jerzy Walmont (1690 год)[23].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вальманты — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[25].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  3. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 133, 184, 203—204.
  7. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  8. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  10. ^ Sleigh L., Johnson C. B. The Book of Boys' Names. — Crowell, 1962. P. 318.
  11. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1509.
  12. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  13. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1135.
  14. ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 38.
  15. ^ Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae 1376—1430. — Cracoviae, 1882. P. 54.
  16. ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
  17. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 227.
  18. ^ Lietuvos TSR istorijos šaltiniai: Feodalinis laikotarpis. — Vilnius, 1955. P. 83.
  19. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 134.
  20. ^ Album studiosorum Universitatis Cracoviensis. T. 1. — Cracoviae, 1887. P. 2.
  21. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 221.
  22. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. С. 130.
  23. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 51.
  24. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 49.
  25. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 839.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]