Перайсьці да зьместу

Ярна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Arno
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Аран, Арн, Арнь, Яран, Ярань
Зьвязаныя імёны Арнольд, Арнат
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ярна»

Ярна, Арн (Арнь), Аран (Яран, Ярань) — мужчынскае імя.

Арын, Аран, Арн або Арна (Arin, Aran, Arn, Arno) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова арн- паходзіць ад стараверхненямецкага arn 'арол'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Арнольд (Ярнольт), Арнат; адзначаліся германскія імёны Arnold (Arnolt, Ernold), Arnad. Апроч таго, існуе іменная аснова ар-, якая паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Jarno (Ernus), Arnko, Jarnusz, Jarnołt (Jarnułt, Jernułt, Arnołt, Arnułt, Arnoldus, Arnaldus, Ernoldus)[4].

У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Arnušt[5].

У Прусіі бытавала імя Arneke / Arnike[a] (1419, 1425 і 1437 гады)[7].

У Польшчы ў 1579 годзе адзначалася прозьвішча Jaroniewicz, у 1655 годзе — Jaroniowicz[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: villa dicta Jarinicze (11 чэрвеня 1407 году)[9]; Orany… Jarniew (1744 год)[10]; Aranowicz (1763 год)[11]; Justyna Jozefata Orniewicz (1799 год)[12]; Antoni Jaranowicz (1802 год)[13]; Mikołaj Ornowicz (1807 год)[14][b].

Арановічы (Aranowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага ваяводзтва[17].

Яраневічы (Jaroniewicz) — літоўскі шляхецкі род[18][19].

Арановічы (Oranowicz) — літоўскі шляхецкі род з Ваўкавыскага павету[20].

З германскім (паўночнагерманскім) імём Arni (Arne) зьвязваюць назву вёскі Ярнева на гістарычнай Слонімшчыне[21].

Назву Араны маюць места на гістарычнай Троччыне, вёска на гістарычнай Ваўкавышчыне і гістарычная мясцовасьць ў Менску. У гістарычнай Прусіі існуюць вёскі Арнаў і Арнова.

  1. Адзначалася старажытнае германскае імя Arnihho[1], пазьнейшае Arnecke[6]
  2. Таксама:
    • Амбар (адзначалася германскае імя Ambor[15]): паміж 1533 і 1535 гадамі ўпамінаўся дарсуніскі баярын Ян Амборавіч (Ян Омборович[16])
  1. 1 2 Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 138.
  2. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 7.
  3. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 59.
  4. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 7—8, 278—279.
  5. Svoboda J. Bemerkungen über alttschechische Personennamen deutscher Herkunft // Onomastica Slavogermanica. III. — Berlin, 1967. S. 37.
  6. Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 100.
  7. Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 13.
  8. Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 112.
  9. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 72.
  10. Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  11. Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 140.
  12. Popiel, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  13. Poporcie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  14. Piwoszuny, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  15. Ambor, Nordic Names
  16. Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 37.
  17. Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 110.
  18. Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 178.
  19. Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 169.
  20. Polska encyklopedja szlachecka. T. 9. — Warszawa, 1937. S. 173.
  21. Рыдзевская Е. А. К варяжскому вопросу // Известия Академии наук СССР. Серия VII. № 7, 1934. С. 532.