Міра (імя)
Міра, Мера (Мер, Мар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Міра, Мера або Мара (Miro, Mero, Maro) — імя германскага паходжаньня[1]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -мір- (-мер-) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Домашъ Мирутичъ (1563 год)[3]; Hryhor Miera (6 студзеня 1700 году)[4]; Thadeus Mier (18 сакавіка 1769 году)[5].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Міра († 583) — кароль свэваў у Галісіі
- Міра I († 896) — граф Канфляну і Русільёну
- Міра II († 927) — граф Сэрдані, Канфляну і Бэсалу
- Міра III († 984) — граф Бэсалу, біскуп Жыроны
- Ганус Мер — берасьцейскі млын, «немец», які ўпамінаецца ў 1577 годзе[6]
- Ганна Шчаснаўна Мяровіч — расенская зямянка, якая ўпамінаюцца ў 1596 годзе[7]
- Юзэф Міровіч — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1787 годзе[8]
Мары і Міровічы — літоўскія шляхецкія роды[9]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Nordhausen, 1856. S. 1101.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 84.
- ^ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 279.
- ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1765—1769 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 10. ― Вильна, 1913. С. 92.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 94.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты