Гевалт
Выгляд
Гевалт лац. Gievałt / Hievałt | |
Gevald | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gevo + Wald |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гевалд, Гівалт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гевалт» |
Гевалт (Гевалд, Гівалт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гівалд або Гевалт (Givald, Gevald[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гіў- (-геў-) (імёны ліцьвінаў Гівейка, Гівін; германскія імёны Givika, Givin) паходзіць ад асновы -гіб- (-кіб-)[3][4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Marianna Gewałt (1743 год)[6]; Giewołdowicze… do wsi Giwałtowa (1784 год)[7].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 7. — Uppsala, 1981. S. 223.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 635.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 631.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 64.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Birże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio Kauno dekanato vizitacija 1782 m. — Vilnius, 2001. P. 646, 696.