Берн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Bern
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бэрн, Бірн, Бернь
Зьвязаныя імёны Бірнейка, Бярнут, Бернуш, Бернат, Бэрнар, Бэрнард
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Берн»

Берн (Бернь, Бірн), Бэрн — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Берн, Барна або Пірн (Bern, Barno[1], Pirn) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова берн- (бэрн-) паходзіць ад германскага beran 'мядзьведзь'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Бірнейка (Бернейка, Бернека, Бэрніка), Бернуш, Бэрнат (Бернат, Бэрнад), Бэрнар (Бернар), Бэрнард. Адзначаліся германскія імёны Birnico (Bernico, Bernecke), Bernasch, Bernad (Bernat), Bernar, Bernard.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёна Biern, Biernko, Biernast (Bernast), Bernasz (Bernisz), Biernat (Birnat)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мы от рода Рускаго, съли и гостье: Иворъ солъ Игоревъ великаго князя Рускаго… Прастенъ Берновъ (Аповесьць мінулых часоў)[5]; ludmi… Łunczu Birna (1514 год, 1782—1783 гады)[6]; светковъ, на имя Нарутя Берневича (14 ліпеня 1539 году)[7]; в томъ воеводьстве Троцкомъ у волости Куръклевскои сельцо, сельцо Довкгостани, дванадъцать волокъ людми оселыхъ, то естъ… Яска Берневича волока (7 чэрвеня 1568 году)[8]; служба… Жакгел Бернавич (XVI ст.)[9]; Poddani na Kurme… Birn Kudzin… Poddani na Cyrmie… Birn Ławr (25 сьнежня 1630 году)[10]; Климко Берненъко (1649 год)[11]; Bierń Tucz… Biern y Jur Laxowie… Biern Panking… Andrżey y Biern Anczypanowia (26 жніўня 1765 году)[12]; Biern Klimcan (1765 год)[13]; Michał Bernowicz — kommissarz skarbu w. x. Lit. (28 траўня 1781 году)[14]; obywatelów woj. nowogródzkiego w. ichm. panom Michałowi Bernowiczowi sędziemu ziemskiemu woj. nowogródzkiego (20 жніўня 1788 год)[15]; [Michała] Bernowicza sędziego ziemskiego woj. nowogródzkiego (17 лістапада 1790 году)[16].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бярновічы гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род.

Бярновічы гербу Казічкоўскі — літоўскі шляхецкі род[17].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Бернішкі (Бернишки) у Троцкім ваяводзтве[18].

На 1901 год існавала вёска Бернавічы ў Старадубскім павеце Чарнігаўскай губэрні[19].

На 1904 год існавала вёска Бернавічы ў Духаўшчынскім павеце, а таксама сяло Нікола-Бернавічы ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[20].

На 1906 год існавалі вёска і фальварак Бернава ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губэрні, вёскі Бернішкі, Вялікія і Малыя Берняны ў Дзьвінскім павеце, вёска Бернава ў Полацкім павеце, а таксама вёскі Бернаны, Бернаны I і Бернаны II у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[21].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 54.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 265.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 15.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
  5. ^ Договор между Русью и Византией (944/945), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  6. ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 268.
  7. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 15.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 49 (1566—1572). — Vilnius, 2014. P. 50.
  9. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 3.
  10. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 433—434.
  11. ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 217.
  12. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 140, 146, 164, 204
  13. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 246.
  14. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 345.
  15. ^ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 218.
  16. ^ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 185.
  17. ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. — Менск, 2007. С. 512.
  18. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 21.
  19. ^ Список населенных мест Черниговской губернии, имеющих не менее 10 жителей, по данным за 1901 год. — Чернигов, 1902. С. 14.
  20. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 213, 308.
  21. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 72, 93, 108, 112, 317, 334, 341.