Бэрвольд
Бэрвольд, Бэрвальд (Бэрвэльт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Бэраальд або Бэрвальд (Beroald, Bärwald) — імя германскага паходжаньня, якое ўтварылася ад bero 'мядзьведзь' і valdan 'валадарыць'[1].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Berewoldo praeposito (1230 год)[2]; nec non fratribus videlicet Benyamin, Beruoldo et Vlozymiro, filijs quondam comitis Andree Lasczewicz subagazonis Cuyauiem (13 студзеня 1318 году)[3]; Beruoldo (9 траўня 1397 году і 27 кастрычніка 1398 году)[4]; et ego Be(r)uoldus a canonicus predicte ecclesie (1 сьнежня 1398 году)[5].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Бэрвальд — сьведка наданьня Конрада I Мазавецкага, зробленага ў 1230 годзе
- Бэрвольд — віленскі канонік, сьведка тэстамэнту біскупа Андрэя Васілы (1398 год) і яго наданьня ад 9 траўня 1397 году, зробленага капліцы пры Віленскай катэдры
Бэрвальды (Berwald) і Бэрвэльты (Berwelt) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[6].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 265, 1497.
- ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 2. — Varsaviae, 1852. P. 591.
- ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 2. — Varsaviae, 1848. P. 211.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 50, 59.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 61.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 228.
|