Сьвінтаўт
Сьвінтаўт, Сьвентальд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Імя Сьвінтаўт зьмяшчае той жа фармант (-таўт-), што і імя Вітаўт — літоўская (беларуская) форма старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[1]. Гэты ж фармант празь імя Монтаўт зьвязвае Сьвінтаўта зь імём Жыгімонт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[2], а празь імя Таўтгерд — зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[3]).
Сьвітальд (Switald[4]) і Тэўтсьвінт (Theutsuint) — імёны германскага паходжаньня[5]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -сьвін(т)- (гоцкія імёны Svintericus, Svintila, Svinthiliuba) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны', а фармант -таўт- (усходнегерманскія імёны Teutgerdis, Theudemir, Theudila, Witolt) — ад гоцкага theuda 'род, народ'[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Suientoldius (1641 год)[7]; Марына Киселевна Свентолдычовна Дорогиницъкая (15 кастрычніка 1641 году)[8]; панъ радный короны Полское Адамъ Свентолдичъ Кисель (7 студзеня, 23 лютага, 16—18 сакавіка, 23 сакавіка, 24 красавіка і 1 траўня 1648 году)[9]; Swiętoldyczow Kisielow… Alexander Swientoldycz Kysiel… Dymitr Swiętoldycz Kysiel (11 траўня 1646 году)[10]; Stanisław Szumkiewicz Swintowt (1698 год)[11][12].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Станіслаў Шумкевіч Сьвінтаўт — радашкавіцкі шляхціч, які ўпамінаецца ў 1698 годзе
- Людвік Казімер Пятровіч Сьвентальдзіч Дарагініч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі амсьціслаўскі ў 1676—1702 гадох, цівун паюрскі ў 1684—1688 гадох[13]
Кісялі Сьвентальдзічы гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні ў Кіеўскім ваяводзтве
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 14.
- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 244.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1381.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18—19.
- ^ Orbis Polonus. — Cracoviae, 1641. P. 387.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 438.
- ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической Коммиссией. Т. 3: 1638—1657. — СПб., 1861. С. 107, 139—140, 142, 163, 166—167, 169—170, 184, 188.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 3: Акты о казаках. Т. 1. — Киев, 1863. С. 402.
- ^ Acta stanow Wielkiego Xięstwa Littewskiego na Pospolite ruszenie, vigore laudum wileńskiego 14 augusti 1698. — Wilno, 1699. S. [68].
- ^ Z Archiwum Wojtkuskiego hrabiego Stanisława Kossakowskiego : Stanów Wielkiego Ks. Litewskiego… // Lietuvos nacionalinė Martyno Mažvydo biblioteka. S. [77].
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 3. Księstwo Żmudzkie. XV—XVIII wiek. — Warszawa, 2015. S. 118.
|