Уладзімер
Уладзіме́р — мужчынскае імя.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Папулярнае тлумачэньне імя Ўладзімер (Уладзімір) даецца ў «Слоўніку асабовых уласных імёнаў», выдадзеным у 2011 годзе: ад славянскіх асноваў з значэньнем 'валодаць' і 'мір'[1].
Нямецка-расейскі філёляг Макс Фасмэр зьвязваў першую частку імя з царкоўнаславянскім владь 'улада', тады як другую частку лічыў роднаснай гоцкаму -mērs ('вялікі'), старажытнагрэцкаму ἐγχεσίμωρος ('славуты кап'ём'), старажытнаірляндзкаму mór, már ('вялікі'). Такім парадам, ён тлумачыў імя Ўладзімер як «вялікі ў сваёй уладзе»[2]. Меркаваньне пра паходжаньне другой часткі імя з германскіх моваў падтрымліваюць мовазнаўцы Андрэй Залізьняк[3], Фёдар Усьпенскі(be) і Ганна Літвіна(ru) ды іншыя[4].
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на тое, што германскі тэрмін wald, walt, (-old, -old, gold, hold) адпавядае праславянскаму *voldъ — корань для 'валадарыць, панаваць', тым часам германскае mar, mer і стараславянскае меръ, миръ тлумачацца як 'вялікі, дужы, магутны, моцны, слаўны'. Такім парадкам, імя Ўладзімер значыла «Вялікі ўладай», «Слаўны ўладай»[5].
Скандынаўскія і ісьляндзкія пісьмовыя помнікі пасьлядоўна атаясамліваюць рускае імя Ўладзімер (пачынаючы ад Уладзімера Сьвятаславіча) з германскім імём Вальдэмар (лац. Valdimerus)[6].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уладзімер Сьвятаславіч (каля 960/963 — 1015) — князь кіеўскі
- Уладзімер Полацкі (1140-я — 1216) — князь полацкі
- Уладзімер Альгердавіч (~1331 — па 1398) — князь кіеўскі, сын вялікага князя літоўскага Альгерда
- Уладзімер Пічэта (1878—1947) — беларускі і расейскі гісторык
- Уладзімер Дубоўка (1901—1976) — беларускі літаратар
- Уладзімер Караткевіч (1930—1984) — беларускі літаратар
- Уладзімер Высоцкі (1938—1980) — музыка і актор
- Уладзімер Арлоў (нар. 1953) — беларускі гісторык і літаратар
- Уладзімер Зяленскі (нар. 1978) — украінскі палітык і актор
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 196.
- ^ Владимир // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
- ^ Лекцыя акадэмика РАН і галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытуту славяназнаўства РАН Андрэя Залізьняка «Новгородская Русь по берестяным грамотам. Взгляд из 2012 года)» (гл. 44-ю хвіліну лекцыі, дзе разглядаецца кампанэнт «-мер») Архівавана 13 верасьня 2016 года.
- ^ Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв. Династическая история сквозь призму антропонимики. — М., 2006. С. 60.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 203—204.
- ^ Поппэ А. В. К истории имени Владимир // Труды отдела древнерусской литературы. Т. 61, 2010. С. 278.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён / навук. рэд. А. Лукашанец. — Менск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 240 с. — ISBN 978-985-6941-10-1.