Труда
| Труда лац. Truda | |
| Trudo | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Трут, Труць, Друт, Друта, Друць, Трод, Трот, Торт, Дорт |
| Зьвязаныя імёны | Друцейка, Друціла, Труцень, Тройдзень, Тартавід, Дротвіл Бальтрут, Вісторт, Віторт, Гаўдрут, Гендрута, Гертруда, Даматурт, Кестарт, Кондрут, Ператрут |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Труда» | |
Труда, Трут (Труць, Друт, Друта, Друць), Трод (Трот), Торт (Дорт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Труда, Друда або Дрода, Друт або Трут, пазьней Дрот або Трайтэ або Траўдэ (Trudo, Drudo, Drodo[1], Drutus, Trut, Drott[2], Treydte[2], Traude[2]) — імя германскага паходжаньня[3] (апроч таго, адзначалася паўночнагерманскае імя Thorth[4]). Іменная аснова -труд- (-дрот-, -трод-) паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[5]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Друцейка (Дардзейка), Тартыла (Трудзіла, Друтэль, Друтыль), Труцень (Туртын), Бальтрут, Гаўдрут, Гендрута (Гендруда, Гентруда, Гентрута), Гертруда, Даматурт, Кондрут, Ператрут. Адзначаліся германскія імёны Drudeke, Trudila (Drudilo, Drutel), Trutin, Baltrudis, Gautrude, Genedrudis (Gintrudis), Gertrud (Gerdrud, Girtrudis), Domedrudis, Cundrud, Perethrud.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Truda (Trude), Trutel (Trutyl), Trutlin, Trutnar, Trutwin, Gertrud (Girtrud, Gertrudis, Girlrudis), Isintrud (Istrud)[6].
У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Trutman[7].
У Прусіі бытавалі імёны: Trude[8], Drutyn / Drutenne[a] (1396 год)[10].
Германскія імёны Druda і Drudike гістарычна бытавалі ў Рызе[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: слуга княгининъ жо, на имя Труць (каля 1516 году)[12]; Стец Тортовичъ[13], Томко Дортович[14] (1528 год); Добко Дортавич (1536—1537 гады)[15]; два чоловеки своих властъных, на имя Друтя Сотевича (27 кастрычніка 1538 году)[16]; села Друтишки… село Друтишки (1554 год)[17]; Ечисъ Трутовичъ… Павелъ Трутовичъ… Есько Трутовичъ (1563 год)[18]; Янъ Миколаевичъ Друтевичь (1567 год)[19]; Mikołaj Drut (1621 год)[20]; Paweł Trutewicż (1687 год)[21]; Trodziewicze (1744 год)[22]; Marianna Trutowicz (1816 год)[23]; Jan Trott (1817 год)[24]; Karolina Drutowicz (1837 год)[25]; Adam Trot (1840 год)[26]; Aniela Drud (1879 год)[27][b].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сьвяты Труда († 693 або 698) — абат Маастрыхту, Сьвяты
- Стэц Тортавіч — пералайскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Томка Дортавіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Друт — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
- Аляксандар Трот — жыхар Вільні на 1906 год[31]
- Станіслаў Трут — каталік з Рэжыцкага павету, зьніклы ў Першую сусьветную вайну[32]
- Алесь Трот (1898—?) — беларускі пэдагог[33]
- Андрэй Трот (1899—?) — беларускі пэдагог[33]
- Андрэй Трудовіч — беларус з ваколіцаў Качэрычаў, вывезены ў Нямеччыну ў Другую сусьветную вайну[34]
- Мікалай Трудоўскі (1926—?) — беларус з ваколіцаў Воршы, які загінуў у Другую сусьветную вайну[35]
Друты (Drutta) — прыгонныя зь вёсак Гернікішкаў і Малых Салкаў (каля Салечнікаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[36].
Троты — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[37].
Труты — літоўскі шляхецкі род[38].
На 1904 год існавала вёска Друціяны ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[39].
На 1906 год існаваў маёнтак Тродавічы ў Полацкім павеце Віцебскай губэрні[40].
На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Тродавічы.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Адзначалася старажытнае германскае імя Thrudine (Trutin)[9]
- ↑ Таксама:
- Дортаўт (адзначалася старажытнае германскае імя Drotialdus[28]): Мартин Дортовтович (1538 год)[29];
- Тродрык (адзначалася старажытнае германскае імя Drutri, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход ric у ri[28]): Сямён Тродрык — праваслаўны зь Сімны, паранены ў Першую сусьветную вайну[30]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 76.
- 1 2 3 Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 240.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 423.
- ↑ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 97.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 272.
- ↑ Svoboda J. Bemerkungen über alttschechische Personennamen deutscher Herkunft // Onomastica Slavogermanica. III. — Berlin, 1967. S. 37.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 107.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 423.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 26.
- ↑ Hildebrand H. Das Rigische Schuldbuch (1286—1352). — St. Petersburg, 1872. S. XL, 11, 24.
- ↑ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 378.
- ↑ Перапіс войска ВКЛ 1528 года. Метрыка ВКЛ. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
- ↑ Перапіс войска ВКЛ 1528 года. Метрыка ВКЛ. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 96.
- ↑ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 75.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 208.
- ↑ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 98—99.
- ↑ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 98.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 777.
- ↑ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 110.
- ↑ «Inwentarz Rużanski. 1687». Аркушы 6 — 10., НГАБ. Ф. 1928, воп. 1, спр. 207.
- ↑ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ↑ Grodno św. Franciszka Ksawerego (Fara), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Holszany, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Bijuciszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Holszany, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Oszmiana, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- 1 2 Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 76.
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 345.
- ↑ Именной список №228 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1914. С. 3642.
- ↑ Список лиц, пользующихся правом участия в выборах в Государственную Думу по 1-му избирательному участку г. Вильны. — Вильна, 1906. С. 123.
- ↑ Именной список №231 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1914. С. 3689.
- 1 2 Ляхоўскі Ў. Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ ст. — 1-й палове ХХ ст. (да 1939 г.). — Смаленск, 2015. С. 471.
- ↑ НАРБ 1569-1-14-131, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ НАРБ 1569-1-51-124, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 212.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 356.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Т, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 273.
- ↑ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 318.