Санда
Санда лац. Sanda | |
Sando | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Санта, Занта, Шанда |
Зьвязаныя імёны | Сандзейка, Жандзель, Сантаўт, Зантэр, Шандрык |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Санда» |
Санда (Шанда), Санта (Занта) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Санда або Занда (Sando) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова санд- (сант-, зант-) паходзіць ад гоцкага *sanþs 'сапраўдны'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Сандзейка, Жандзель, Сантаўт, Зантэр (Жантар, Сантыр, Шантэр, Шандар), Шандрык. Адзначаліся германскія імёны Sandika, Sandel, Santold, Santer, Sandriсh.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Olsand[4].
У Прусіі бытавалі імёны: Sande (1360 год)[5], Santke / Sandike[b] (1361 і 1413 гады)[7], Santil[c] (1347 і 1367 гады)[7], Santune (1384 год)[7], Sandar / Sander / Santar[d] (1301, 1347 і 1360 гады)[10][11]. У 1627 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Sandt, Creutzburgensis Borussus, у 1632 годзе — Martinus Sandt, Brandenburgensis Borussus, у 1633 годзе — Johannes Sandt, Creutzburgensis Borussus, у 1638 годзе — Abrahamus Sandt, Codrina Borussus[12].
У Польшчы адзначалася імя Sandek (1399—1428 гады)[13].
У Чэхіі бытавалі імёны Šanda, Šandora[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Creslaus filius Sandonis (1222 год)[15]; Sando palatinus de Zarnow… Sando palatinus Sandomiriensis (4 жніўня 1243 году і 16 траўня 1245 году)[16]; къ Шандыну стоку… Шандынымъ… Шандына (1516 год)[17]; Санда самъ (1528 год)[18]; assessors nobilium Jacobus Szandzicz (1529 год)[19]; Wojciech Sąda (1621 год)[20]; Gabriel Sąda (1667 год)[21]; Andrzej Sąda (1690 год)[22][e].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Санда — амсьціслаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Войцех Санда — баярын Жамойцкага княства, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
- Барбара Зантава (Barbara Zantowa) — віленская мяшчанка, якая ўпамінаецца ў 1692 годзе[25]
- Сымон і Каця Санты — жыхары вёскі Дубровы (Менскае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1789 годзе[26]
- Пётар, Андрэй, Міхал, Францішак і Вінцэнт Сандовічы (Sandowicz) — уладальнікі гаспадаркі ў Тракелях каля Гадуцішак на 1930 год[27]
Санды-Санцэвічы і Сантовічы — літоўскія шляхецкія роды[28].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 5, 1297.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 198.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 24.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 217.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 708.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 53.
- ^ а б в Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 87, 89—90.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 421.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1297.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 708.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 86, 89.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 301, 333, 341, 391.
- ^ Непокупный А. П. Балто-севернославянские языковые связи. — Киев, 1976. С. 122.
- ^ Archiv český: čili, Staré písemné památky české i moravské, sebrané z archivů domácích i cizích. Dil. XXX. — Praha, 1913. S. 102, 305.
- ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 1. — Varsaviae, 1847. P. 27—28.
- ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 3. — Varsaviae, 1858. P. 45, 50.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 5.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 157.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 292.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 68.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 5. — Warszawa, 2016. S. 296.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 50.
- ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 97.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 61.
- ^ Testamenty w księgach miejskich wileńskich z XVI i XVII wieku. Katalog. — Warszawa, 2017. S. 70.
- ^ Яўген Анішчанка, Дуброва инвентарь 1789 г. в Минском воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 6 верасьня 2018 г.
- ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты