Гестаўт
Гестаўт лац. Giestaŭt / Hiestaŭt | |
Gistald | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Geste + Wald |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гесталт, Гештаўт, Кестаўт, Кештаўт, Гейстаўт, Кейстаўт |
Вытворныя формы | Гаштольд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гестаўт» |
Гестаўт (Гесталт, Гейстаўт), Кестаўт (Кештаўт, Кейстаўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Гештаўт.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гасьцівалд, Гісталд або Касталд, пазьней Гастальд або Гаштальд (Gastivald, Gistald, Castald, Gastaldius[1], Gastold[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гасьціла, Гестар, Каштарт; германскія імёны Gastila, Gaster, Kastert) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].
Адпаведнасьць імя Гейстаўт германскаму імю Gistald сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Гестаўт складаецца з асноваў -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гізель, Гесмонт; германскія імёны Geske, Giesel, Gismondus), якая паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[6], і -тэўд- (-тэўт-, -таўт-) (імёны ліцьвінаў Таўтывіл, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Theudowills, Teutwin, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'[7]. Такім парадкам, імя Гестаўт азначае «кап’ё роду»[8]. Адзначалася германскае імя Teutgis[9].
Імя Гестальд гістарычна бытавала ў Польшчы: Godefridus filius Gestoldi (1221 год)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кеистовтови, Висбораву братаничю (22 чэрвеня 1415 году[11] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[12]; Gyestolthovy sluszebnemu (1500 год)[13]; Янъ Кгестовтович коморник великого князя (21 лютага 1501 году)[14]; в людей наших, в бортевъ, на имя… а у Онъдрея Кгестовътовича и въ его зятя, у Лаврына (25 ліпеня 1503 году)[15]; бояринъ господарьский Вилькомирского повета Богданъ Кейстовтовичь (22 чэрвеня 1520 году)[16]; Мацко Кгеистовтовичъ[17], Ян Кгестовътовичъ[18], Кеистовътъ Миковичъ[19], Миколаи Кестовтовичъ[20], Кгестовтъ Якубович[21] (1528 год); бояре перелайские… Кгейстовтъ Якубович (21 ліпеня 1528 году)[22]; до Яна Кгестовътовича, и до Вихтова Кгестовътовича (21 красавіка 1529 году)[23]; Матиас Кгестовтович (да 1533 году)[24]; з Лепун Ян Кгеистовтович (1533—1535 гады)[25]; Кгестовт Павлович… Виркгин Кгестовтович (1537—1538 гады)[26]; Станиславъ Петровичъ Кгестовтовичъ[27], з села Кгестовтовичовъ[28] (1567 год); пана Станислава Мартиновича Кгейстовта (25 ліпеня 1590 году)[29]; Fabian Giestowt Kłuksztyk[30], Woyciech Sebestianowicz Giestowt, Ławryn Sebestianowicz Giestowt[31], Fabian Giestowt Kłuksztyk z Ginwiła[32] (20 кастрычніка 1655 году); Ławryn Giestowt na miejscu Reginy Szymkiewiczówny Sebestianowej Giestowtowej… Anna Lawdańska Giestowtowa wdowa na miejscu Kazimierza Giestowta… Ambrozy Giesztowt… Fabian Giesztowt… Hrehory Giesztowt… Jerzy Giesztowt… Krzysztof Giesztowt… Stefan Giesztowt (1667 год)[33]; Kiesztowt (1670 год)[34]; Stefan Giesztowt[35], na miejscu Malchera Giesztowta z Jamontów[36], Symon Giesztowt[37], Marcin Giesztowt… Kazimierz Giesztowt[38], Stefan Giesztowtt[39], Fabian Giesztowt[40], Jan Giesztowt[41] (1690 год); Martha Giesitowtowna (па 1700 годзе)[42]; Mathias Giezdołd (31 траўня 1755 году)[43].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кестаўт — літоўскі баярын, сын Якуба Мінігайлы
- Андрэй Гестаўтавіч — васілішкаўскі чалавек, які ўпамінаецца ў 1503 годзе
- Ян Гестаўтавіч — лейпунскі баярын, які ўпамінаецца ў 1528—1529 гадох
- Мацька Гейстаўтавіч — ковенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Кейстаўт Мікавіч — высакадворскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Кестаўтавіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гестаўт Якубавіч — пералайскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Віктар Гестаўтавіч — лейпунскі баярын, які ўпамінаецца ў 1529 годзе
- Гестаўт Паўлавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох
- Яранім Станіслававіч Гестаўт — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1613 годзе[44]
- Ян Казімер Гештаўт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік берасьцейскі ў 1731 годзе[45]
З XVI ст. прыдомкам Гейштаф або Гейштаўт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Бэрнатовічаў гербу ўласнага[46].
Гештаўты Лакянскія (Giesztowt Łokiański) гербу Ляліва — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[47].
Гештаўты (Giesztowt) гербу Гейш — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[48].
Гешталд (Giesztołd) гербу Ляліва — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[49].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Гештаўты.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 24.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 605.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1431.
- ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 1. — Varsaviae, 1847. P. 24.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 495.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 383.
- ^ Lietuvos Didžiojo Kunigaikščio Aleksandro Jogailaičio dvaro sąskaitų knygos (1494—1504). — Vilnius, 2007. P. 262.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 565.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. С. 166.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 1455.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 81—82.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 86.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 87.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 91.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 244.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. С. 84.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 23.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 27.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 54, 82, 238, 265, 333.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 575.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 668.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 45.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 297.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 310—311, 330.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 321.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 2. — Warszawa, 2015. S. 85.
- ^ Bystroń J. Nazwiska polskie. — Lwów, 1936. S. 284.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 24.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 74.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 98.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 152.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 154.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 161.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 180.
- ^ Mickienė I., Birbilaitė I. Moterų įvardijimas XVIII amžiaus pradžioje: Telšių bažnyčios krikšto metrikų studija // Respectus philologicus. Nr. 19 (24), 2011. P. 161.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 10. — Вильна, 1879. С. 493.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 468.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 175.
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 41.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 272.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 284.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 272.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)