Сьвінт
Сьвінт (Сьвінд, Жвін, Сьвен), Сьвінта, Сьвіта (Сьвець, Жвіць), Сьвіда — мужчынскае і жаночае імя, а таксама вытворныя ад яго прозьвішчы Швінд (Швінта), Швэнд.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Сьвінт, Сьвінд, Сьвіта або Сьвіда, пазьней Швінт, Швэнт або Швэн (Suint, Swind, Suitha, Svidha, Schwindt, Schwendt, Schwenn[1]) — імя германскага паходжаньня, ад якога паходзяць нямецкія прозьвішчы Schwindt, Schwend[2]. Паводле менскага дасьледніка-аматара Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -сьвінт- (-сьвіт-) (гоцкія імёны Svintericus, Svinthiliuba) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Szwinde (Schwinde, Swinde), Szwend (Swend), Swebaldus, Swidgerus[4].
У Прусіі бытавалі імёны Switte (1430 год)[5], Swentike[a] (1301 год)[7], Zwinienne[b] (1283 і 1285 гады)[9], Swegaude[c][7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: боярину слонимскому Давиду Ивановичу Свитича (28 красавіка 1508 году)[11]; бояр Слонимского повета: Ивана Свитича а братанича его Андрея Лазоровича (18 лютага 1524 году)[12]; Миколаи Свита[13], Давыдъ Свита конь. Кузма Свита конь[14] (1528 год); хоружого слонимъского Свиту (2 сакавіка 1542 году)[15]; Ян Светевич (1558—1567 гады)[16]; Андрей Яновичъ Швинта (1567 год)[17]; люди… Яс Жъвиня (10 чэрвеня 1594 году)[18]; Дорота Мачулевна Жвиновна (15 лістапада 1603 году)[19]; пан Юри Жвитевич (14 лістапада 1609 году)[20]; do mnie Siemiona Swidy, podstarosciego Słuckiego (30 чэрвеня 1639 году)[21]; Woyciech Swit (1641 год)[22]; Jan Swyntowicz (20 кастрычніка 1655 году[23], 23 кастрычніка 1655 году[24]); одъ Свинтовъ браци… отъ Кондрата Свинты (верасень 1679 году)[25]; отъ Свинты (жнівень 1689 году)[26].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мікалай Сьвіта — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Давыд і Кузьма Сьвіты — слонімскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Сьвецевіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца паміж 1558 і 1567 гадамі
- Андрэй Янавіч Сьвінта — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Ян Сьвінтовіч — літоўскі шляхціч, які падпісаў Кейданскую унію
- Міхал Сьвіда — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[27]
- Морыц фон Швінд (1804—1871) — аўстрыйскі маляр і графік
Швінты — прыгонныя зь вёскі Агароднікаў (каля Жупранаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[28].
Сьвяневічы (Swianiewicz, Swieniewicz) гербу Кунігліс — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[29].
Сьвіды (Świda) гербу Хацімірскі — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[30].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 57.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1381.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 237.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 103.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 355, 1381.
- ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 102.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1382.
- ^ Dukavičienė I. XIII amžiaus prūsų asmenvardžiai prūsų registre // Acta linguistica Lithuanica. T. 72, 2015. P. 235.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1384.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 253.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 105.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 70.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 98.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 27 (1541—1542). — Vilnius, 2016. P. 152.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 131.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 550.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 359.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 9.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 398.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 335.
- ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 229.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 299.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 341.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. — Витебск, 1871. С. 64.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 5. — Витебск, 1874. С. 114.
- ^ Яўген Анішчанка, Попис шляхты Минского воеводства 1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 сьнежня 2017 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 253.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 196.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 819.
|