Рост (імя)
| Рост лац. Rost | |
| Rost | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Руст, Росьць, Русьць, Ройсьць |
| Зьвязаныя імёны | Русьцейка, Расьціла, Ростан, Рустэн, Ростаўт |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Рост» | |
Рост (Росьць, Ройсьць), Руст (Русьць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Руста бо Руст, пазьней Рост (Rusto, Rust, Rost) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова руст- (рост-) паходзіць ад стараверхненямецкага rustjan 'падрыхтаваць, узброіць', rusti 'рыштунак, амуніцыя'[1][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Русьцейка (Росьцейка, Ростэк), Расьціла, Ростан, Рустэн, Ростаўт (Росталт, Роштаўт). Адзначаліся германскія імёны Rosteck, Rustil, Rostan, Rusten, Rostoldus (Rostaldus, Rustoldus)[b].
У Прусіі бытавалі імёны: Ruste (1371 год)[6], Rusteyko[c] (1339 і 1340 гады)[6]. У 1619 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Jacobus Rost, Regiomontanus Borussus, у 1654 годзе — Christophorus Rostus, Liccensis Borussus[8].
У Ноўгарадзе бытавалі імёны Росьціх (Ростихъ) і Росьціла (Ростила)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Василишскомъ повете людеи на имя Ростя Бяневича (4 кастрычніка 1499 году)[10]; немоноитъскихъ людеи… Станька Ростевича (5 ліпеня 1506 году)[11]; люди Станько Ростевичъ (23 чэрвеня 1506 году)[12]; в Новгородцком повете три чоловеки… Ростя Величковича (15 сакавіка 1512 году)[13]; людемъ… Росту Киневичу (10 траўня 1520 году)[14]; землю Ростевъщину (1537 год)[15]; людей… Мокея Ростовичъ (19 студзеня 1541 году)[16]; светкомъ… Митка Рустевичъ (16 лютага 1541 году)[17]; бояре наши трабские… Богдан, Рости Войтехович (22 чэрвеня 1560 году)[18]; Иван Ростевич[19], Богдан Рость, Микита Рость[20] (1563 год); Федя Ростевая Панкевича (1567 год)[21]; Woyciech Rost (сакавік — красавік 1656 году)[22]; Jan Ruść (1720 год)[23]; Rościewicze (1744 год)[24]; Marcin Rust (1809 год)[25]; Magdalena Rostewicz (1832 год)[26][d].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іван Росьцевіч, Багдан і Мікіта Росьці — геранёнскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1563 годзе
- Эміль Васільевіч Руст — капітан 1-й роты Ковенскай крапасной артылерыі[28]
- Іван Рост (1912—1941) — беларус з ваколіцаў Браслава, забіты ўладамі СССР[29]
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Росьцевічы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Росьцішкі, на гістарычнай Віленшчыне — два хутары з назвай Ройсьцішкі.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1286.
- ↑ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 23.
- 1 2 Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 78.
- ↑ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 72.
- ↑ Schwab L. Die Beinamen im Urkundenbuch der Stadt Strassburg. — Strassburg, 1912. S. 19.
- 1 2 Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 84.
- ↑ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 53.
- ↑ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 247, 543.
- ↑ Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 792.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 221.
- ↑ Акты, относящиеся к истории Западной России. Вып. 2. 18‑я и 32 книги записей Литовской метрики: Метрика королевы Боны. — Москва, 2018. С. 231.
- ↑ Акты, относящиеся к истории Западной России. Вып. 2. 18‑я и 32 книги записей Литовской метрики: Метрика королевы Боны. — Москва, 2018. С. 235.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 120.
- ↑ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 1443.
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 22.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 261.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 279.
- ↑ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 90.
- ↑ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 118.
- ↑ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 121.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 827.
- ↑ Augusiewicz S. Spis uchodźców z Wielkiego Księstwa Litewskiego w Prusach Książęcych w latach 1655—1656 w zbiorach Geheimes Staatsarchiv Preussicher Kulturbesitz w Berlinie // Komunikaty Mazursko-Warmińskie. Nr. 1 (271), 2011. S. 175.
- ↑ Szczuczyn, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ↑ Świr, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Zelwa, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Pieski, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Памятная книжка Ковенской губернии на 1898 год. — Ковна, 1897.С. 116.
- ↑ Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Белорусский «Мемориал»