Летаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Letald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Leto + Wald
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Летаўт»

Летаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Леталд або Летаўд (Letald, Letold, Letaudus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -лед- (-лет-) паходзіць ад стараверхненямецкага leid 'агрэсіўны'[3] або ад асновы -люд- (-лют-)[1], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Litołt[5].

У Прусіі бытавала імя Летаўд: Letaude (1257 год)[6].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летаўты[7] (Letowt) гербаў Лемеш[8], Наленч і Тры Пёры — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[9].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 161.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1000.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 998.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 165.
  6. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 632.
  7. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
  8. ^ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 8. — Warszawa, 1911. S. 378.
  9. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 618.