Перайсьці да зьместу

Нястольт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Nistald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Nistio + Wald
Nistio + Stalto
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Нястольт»

Нястольт — мужчынскае імя.

Ністальд (Nistaldus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова нест- (ніст-) (адзначалася старажытнае германскае імя Nistio[2]) паходзіць ад стараверхненямецкага nest 'гняздо'[1], аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3], аснова -сталд- (-сталт-) (імёны ліцьвінаў Вінстаўт, Гірстолт; германскія імёны Winstalt, Heristalt) — ад гоцкага stalds 'які набывае, прагны'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: панъ Томашъ Нестолтовичъ (5 лістапада 1529 году)[5].

  1. ^ а б Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 173.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1157.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 22 (1547). — Vilnius, 2010. P. 42.