Тэўдавальд (імя)
| Тэўдавальд лац. Teŭdavald | |
| Theudovald | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Teudo + Wald |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Тэльтаўт, Цельтаўт, Дзівалт, Дзевалт, Тывульт |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Тэўдавальд» | |
Тэўдавальд, Тэльтаўт (Тывульт), Дзівалт, Дзевалт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвіча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тэўдавалд або Тэўталд, пазьней Дывальд, Дэвальт або Дывальт (Theudovald, Teutald, Diewald, Dewalt[1], Diwolt[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[4], германскага þeudo[5] 'род, народ'[6], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Teodaldi (Tedaldi)[8].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Дзевалтовіч (Dziewałtowicz)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Alexander Tywult — czesznik Trocki… Alexander Tywult (17 ліпеня 1733 году)[10]; Jan Dziwołtt (4 кастрычніка 1765 году)[11]; Anna Dziewałtowicz (1804 год)[12]; Johanna Teltowt (1870 год)[13]; Franciszek Teltowt (1890 год)[14].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Тэўдавальд (каля 535—555) — кароль франкаў
- Ян Дзівалт — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[15]
- Яніна Тэльтаўт (1887—1937) — беларуска з Слуцку, забітая ўладамі СССР[16]
- Юры Тэльтаўт (1890—1937) — беларус з Слуцку, забіты ўладамі СССР[17]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Rita Heuser, Dewalt, Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands
- ↑ Rita Heuser, Diwolt, Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1450—1451.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 584.
- ↑ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 104.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 478, 480.
- ↑ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 112.
- ↑ Suderwa, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Johanna Teltowt (Иоанна Тельтовт), Старые памятники в Слуцке
- ↑ Franciszek Teltowt (Франтишек Тельтовт), Старые памятники в Слуцке
- ↑ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
- ↑ Тэльтаўт Яніна Марыянаўна (1887), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ↑ Тэльтаўт Юры Марыянавіч (1890), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР