Перайсьці да зьместу

Гелёлд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gelold
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Гайла (імя) + Wald
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гелёлд»

Гелёлд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Гелолд, Гелалд або Келолт, пазьней Гайлёльт (Geloldus[1], Gelold, Gelald, Kelolt, Geilolt[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -гайл- (-гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].

Ґелёлды-Тышкевічы — літоўскі шляхецкі род[6].

  1. ^ Revue du Nord. Nr. 356—357, 2004. P. 645.
  2. ^ Kleemann S. Die Familiennamen Quedlinburgs und der Umgegend. — Quedlinburg, 1891. S. 35.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 316.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 570.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Т, Згуртаваньне беларускай шляхты