Геза (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Geso
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гіза, Гез, Кезь, Гіса, Гіжа, Гесь
Зьвязаныя імёны Геска, Гізель, Гізбэрт, Гішвід, Кезгайла, Гесьмін, Гесімонт, Кестут
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Геза»

Геза, Гіза (Гіжа, Гіса), Гез (Гесь, Кезь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Геза, Гіза або Кеза (Gesso[1], Geso, Giso, Keso[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[4], германскага gaizá 'завостраны кій'[5]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Геска, Гізель (Кезіл, Кізіл), Гізбэрт (Гіжбэрт), Гішвід, Гесімонт (Гізымант). Адзначаліся германскія імёны Geske, Giesel (Kiesel), Gisbert, Gisoidis, Gesimund (Gismondus).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gizo (Gisz), Gizen (Gizin, Gisen)[6], Gismar (Gisemar), Gizebert, Kieswald, Keswin (Geskwin)[7].

У Прусіі бытавала імя Geze (1393 год)[8]. У 1619 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаліся Michael Gissa, Marggrabouiensis Borussus… Constantinus Giese, Dantiscanus Borussus[9].

Германскія імёны Gise і Giseke гістарычна бытавалі ў Рызе[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в бояръ керновских въ Юшка а в Кезя (21 чэрвеня 1510 году)[11]; подалъ Миколая Святковича Кгеза… светъка того Миколая Кгеза (4 лістапада 1428 году)[12]; Giza Stanislawowic (1558 год)[13]; земянинъ повету Берестейско­го… жоны своее Томилы Гижовны (18 кастрычніка 1561 году)[14]; Мицъ Кгежовичъ… Иванъ Кгезъ (1566 год)[15]; Juchim Kis (1641 год)[16]; Grzegoż Giza (1675—1677 гады)[17]; Józef Kiziewicz… Balcer Kizewicz… Kiziewiczem (1690 год)[18]; Kieziewicz (1695 год)[19]; Samuel Gesiewicz (1728 год)[20]; Eva Gizowa (8 красавіка 1763 году)[21][a].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісічы (Gisicz) — прыгонныя вёсак Алянцу і Акушкаўшчыны, які ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[31].

На 1909 год існавала ўрочышча Гезаўшчына ў Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[32].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Гізаўшчына, у гістарычнай ПрусііГезаў.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама:
    • Гесьвіл: Кгесвил Кгаилеявичъ (1528 год)[22];
    • Гезгалд: Marina Giesgołdowna (1705 год)[23], Гезгалды (Giezgołd) гербу Дубарог і Гезгаўты (Giezgowt) гербу Гіпацэнтаўр — літоўскія шляхецкія роды[24];
    • Кезмарк: ленътвоиту места Полоцкого Якубу Кезмарковичу (28 чэрвеня 1505 году)[25];
    • Геждаўд: Геждаўды (Gieżdowd) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[26]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ к.и.н. А. С. Ануфриев, База данных «Церковная знать в окружении государей Оттоновской династии», Исторический факультет МГУ имени М. В. Ломоносова
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 110.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 589, 644.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 70.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 219.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 68—70, 289.
  8. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 505.
  9. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 242, 247.
  10. ^ Hildebrand H. Das Rigische Schuldbuch (1286—1352). — St. Petersburg, 1872. S. XL, 96.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 359.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 61.
  13. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 407.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 254 (40) (1559—1563). — Vilnius, 2015. P. 247.
  15. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 392.
  16. ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 170.
  17. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 211.
  18. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 31, 35, 51.
  19. ^ Walkowiak J. Współczesne nazwiska Polaków o możliwej genezie litewskiej nieobecne w LPŽ, poświadczone w kartotece antroponimicznej LKI // Onomastica (Wrocław). T. 64, 2020. S. 218.
  20. ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1706—1729 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  21. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1760—1764 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  22. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 165.
  23. ^ Sinkevičiūtė D. Dėl nesutrumpėjusių dvikamienių asmenvardžių kamieno gaud- variantų lietuvių kalboje // Baltistica. T. 48, Nr. 1 (2013). P. 120.
  24. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 272.
  25. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 56.
  26. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 53.
  27. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 311.
  28. ^ Яўген Анішчанка, Чашники инвентарь 1632 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 8 сьнежня 2018 г.
  29. ^ Яўген Анішчанка, Чашники 1633 г. инвентарь в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 25 лютага 2016 г.
  30. ^ Яўген Анішчанка, инвентарь Эйшишского староства 1775 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 сьнежня 2015 г.
  31. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 317.
  32. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 36.