Бар (імя)
Бар лац. Bar | |
Baro | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бара |
Зьвязаныя імёны | Барэйка, Барыла, Барут, Барвід, Барвік, Барвін, Барвойн, Баргайла, Барконт Вінбор, Вісбар, Даўбор, Жыбар, Кілбар, Кімбар, Нарбар, Убер, Шадзібор, Шэйбар, Эйбар |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бар» |
Бар, Бара — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бара або Пара (Baro[1][2][3], Paro) — імя германскага паходжаньня[4][5][6]. Іменная аснова -бар- (-бор-) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[7][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Барэйка (Барык), Барыла, Барут, Барвід, Барвік, Барвін (Борвін), Барконт, Вінбор (Вімбар, Вімбэр), Вісбар, Даўбор (Даўбар, Даўбір, Дабар), Жыбар (Зыбар), Кілбар, Кімбар (Кімбэр, Гімбар, Гімбэр), Нарбар, Убер, Шэйбар, Эйбар. Адзначаліся германскія імёны Bareke (Baricke), Barilo, Baruthus, Barvid, Barwic, Barwin, Pargunt (Bercunt), Wimber, Wisbar, Dauber (Daber), Siber, Kilber, Gimber, Norber, Uber, Seiber, Eyber[b].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Bar (Baro), Barlin (Parlin), Bartołt, Barołt, Waldebor, Werbar (Werber)[10]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Ratbar[11].
У Прусіі бытавалі імёны Bareyke / Barike[c] (1360 і 1397 гады)[14][15], Barkint[d] (1384 год)[15], Barim[e] (1354 год)[15], Gimber[f][20], Wissebar[g] (1417 і 1419 гады)[22].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Наръко Баровичъ (1528 год)[23]; Bor Mackowic (1558 год)[24]; Баръ Анъдреевичъ Свешъковичъ (1567 год)[25]; przez Simona Bara (красавік 1596 году)[26]; Joannes Baro (1599 год)[27]; Borewicz Jan Aleksander… Borewicz Piotr… Borewicz Wojciech (1667 год)[28]; cum generosus dominus Brink et generosus dominus Baro Taube (25 чэрвеня 1705 году)[29]; Barow (1744 год)[30]; Antoni z Borewicz — starosta y deputat powiatu Kowieńskiego (31 студзеня 1750 году)[31]; Stanisław Bary, rotm. pow. oszmiańskiego (9 лютага 1785 году)[32][h].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мацей Бара (Maciej Baro) — духоўны з Шадку (Каралеўства Польскае), які ўпамінаецца ў 1488 годзе[43]
- Нарка Баравіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Бар Андрэевіч Сьвяшковіч — баярын Дарагічынскага павету Падляскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
- Бара Таўбэ — курлядзкі шляхціч нямецкага паходжаньня, які ўпамінаецца ў 1705 годзе
Барэвічы — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.
Бары (Bar) гербу Равіч — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Інфлянтаў і Прусіі[44].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Барэвічы (Боревичи) у Ковенскім павеце[45].
На 1900—1903 гады існавала вёска Барышкі ў Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні[46][47].
На гістарычнай Рэччычыне існуе мястэчка Парычы, на гістарычнай Упіччыне — вёска Парышкі.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменных асноваў -бар- і -барт- зь летувіскай мовы bárti 'ганіць, лаяць, абражаць (кагосьці)', а для іменнай асновы -пар- прызнае брак адэкватнага тлумачэньня зь летувіскай[8]
- ^ Таксама адзначалася германскае імя Baroald (Baro-ald)[9]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Barocho[12], пазьнейшае Baricke[13]
- ^ Адзначалася германскае імя Barkind[16] (памылковы запіс імя Barkvidh[17])
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Berim[18]
- ^ Адзначалася германскае імя Gimber[19]
- ^ Адзначалася германскае імя Wisbar[21]
- ^ Таксама:
- Барун: на гістарычнай Ашмяншчыне існуе старажытная вёска Баруны;
- Барш: Нестанъ Баръшовичъ (29 красавіка 1542 году)[33];
- Барбут (адзначалася старажытнае германскае імя Berebode[34]): Барбутъ Авкгуштыновичъ (1567 год)[35];
- Бармут (адзначалася старажытнае германскае імя Berimud, Beremot[36]): Ільля Бармут — уладальнік зямлі ў Гарадзенскай губэрні на 1890 год[37], на гістарычнай Берасьцейшчыне існуё вёска Бармуты;
- Ляўдбар: Alexander Laudbor (23 кастрычніка 1655 году)[38];
- Сьцібар: Ściborowszczyzna (1744 год)[39], Сьцібаровічы (Stiborowicz) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род[40];
- Самбар: Самбары (Sambor) гербу Савур — літоўскі шляхецкі род[41];
- Шэлбар: na miejscu… Jakuba Szełborowicza (1667 год)[42]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 232.
- ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 85.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 80.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 246.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 1: Zu den ältesten Berührungen zwischen Römern und Germanen, Die Franken. — Berlin, 1970. S. 123.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 249.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 22—23.
- ^ Adamek E. Die Räthsel unserer deutschen Schülernamen: An den Namen der niederösterreichischen Lehrerschaft erklärt. — Wien, 1894. S. 25.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 12, 16, 279, 285.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 491.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 246.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 100.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 492.
- ^ а б в Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 17.
- ^ Lundgren M. F. Personnamn från medeltiden // Svenska landsmål och svenskt folkliv. Hft. 45, 1892. S. 23.
- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 2. — Uppsala, 1973. S. 229.
- ^ Ao. Prof. Dr. Hermann Reichert, Lexikon der altgermanischen Namen
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 210.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 32.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 64.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 119.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 531.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 968.
- ^ Archiwum Domu Sapiehów. — Lwów, 1892. S. 132.
- ^ Trypućko J. Polonica vetera Upsaliensia: catalogue des imprimés polonais ou concernant la Pologne des XVe, XVIe, XVIIe et XVIIIe siècles conservés à la Bibliothèque de l’université royale d’Upsala. — Uppsala, 1958. P. 113.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 246.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 250.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 12. — Вильна, 1883. С. 15.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 400.
- ^ Сборник палеографических снимков с древних грамот и актов, хранящихся в Виленском центральном архиве и Виленской публичной библиотеке. Вып. 1. — Вильна, 1884. С. 16.
- ^ Felder E. Die Personennamen auf den merowingischen Münzen der Bibliothèque nationale de France. — München, 2003. S. 92.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1280.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 264.
- ^ Список землевладений в Гродненской губернии. — Гродна, 1890. С. 194.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 339.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 145.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 10.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 5. — Warszawa, 2016. S. 485.
- ^ Testamenty z ksiąg sądowych małych miast polskich do 1525 roku. — Warszawa, 2017. S. 145.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 136.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 34.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 180.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 90.