Гоцкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гоцкая мова — адна з старажытных германскіх моваў (усходнегерманская падгруппа), вядомая пераважна зь пісьмовых помнікаў IV стагодзьдзя (пэрыяд пасяленьня готаў у Прычарнамор’і). Найбольш значны — пераклад Бібліі (прыпісваецца вэстгоцкаму біскупу Вульфілу), што дайшоў да нашага часу ў остгоцкіх рукапісах V—VI стагодзьдзяў. Лічыцца, што Вульфіла стварыў і само гоцкае пісьмо, заснаванае на грэцкім і лацінскім альфабэтах, а таксама на рунічным пісьме.

Захавала большую блізкасьць да прагерманскай мовы, таму адыгравае значную ролю ў параўнальнай граматыцы германскіх моваў.

Вылучаюць два блізкія дыялекты гоцкай мовы — остгоцкі і вэстгоцкі.

У Крыме пэўны час захоўвалася г. зв. крымска-гоцкая мова (вядомыя 68 словаў, запісаных флямандцам А. Г. Бусбэкам у XVI стагодзьдзі), якая паходзіла ад остгоцкага дыялекту гоцкай мовы[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 375

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]