Ашка
Ашка лац. Aška | |
Asco | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Яска, Еска, Еш |
Зьвязаныя імёны | Яскіль, Яскольд, Азьвін, Аскера, Ясьман, Ясмант |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ашка» |
Ашка, Яска, Еска, Еш — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аск або Аска (Asc, Asco) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аск- (эш-, эс-) паходзіць ад германскага askiz 'ясень, ясеневая дзіда'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Яскіль (Яскула), Аскольд (Яскольд, Яскоўд, Яшчолд), Азьвін, Аскера, Есьман (Ясьман, Ешман, Эсьман), Ясмант (Есьмант, Яшмант, Эсмунт, Асмунд). Адзначаліся германскія імёны Ascila (Eskil), Askold (Ascolt, Aschhold), Assuin (Aschwin), Ascher (Ascar), Eschmann (Esmann, Ascman, Asman), Asmunt (Ascmund, Eschmunt).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Asz (Esz, Hasz) і Ascoldus (Jaszczołt, Jeszczołt)[2].
У 1638 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Victorinus Eßken… Thorunenses Borussi[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: дворец Промядевъскии… з людьми; на имя тыи люди: Тивилька, Ашка (каля 1486 году)[4]; купил в мещанина троцкого в Мартина Ивашковича землю его на има Есковщину (2 студзеня 1515 году)[5]; бояры господаръские волости Бержанъской панъ Андрей Ошъкевичъ (16 чэрвеня 1558 году)[6]; Chwiecko Jaskowicz… Stanisław Jaskowicz… Sidor Jaskowicz… Janko Jaskowicz… Mikołay Jaskowicz… Janiel Jaskowicz… Marcin, Janiel Jaskowiczy (1561 год)[7]; Янъ Ясковичъ (1567 год)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яшовічы і Яшэвічы — літоўскія шляхецкія роды[9].
Ашэн (Aschen) — былая вёска каля Ляздэнэну ў Прусіі[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 147.
- ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 8.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 393.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 107.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 262.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 196.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 32, 66, 109, 124, 128, 134—135.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1116.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Я, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Палмайтис Л. Предложение по научной русификации исконных наименований перешедшей в состав России северной части бывшей Восточной Пруссии. — Европейский институт рассеянных этнических меньшинств, 2003. С. 52.