Рад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Rado
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рада, Радзь
Зьвязаныя імёны Радзейка / Рыдзіка, Радзіла, Радзень, Радун, Радаш, Ратаўт, Радзівіл, Радавін, Радыгайла, Радоўг, Ратман, Радзімін, Радзімонт / Рыдмонт
Абрат, Астрат, Велерат, Вікерат, Конрад, Кандрат, Неўрад
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рад»

Рад (Радзь), Рада — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Рада або Рата (Rado, Rato) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рад- (-рат-) паходзіць ад гоцкага *rêþs[2], германскага rad- 'рада'[3]. Сярод ліцьвіны бытавалі імёны Радзіка (Радзейка), Радзіла (Радзель, Радуль), Радзень (Рацін, Радзін), Радун (Радон, Радзюн), Радаш, Ратаўт (Раталт, Раталд), Радзівіл, Радавін, Радыгайла, Ратман, Радзімонт, Абрат, Астрат, Велерат, Вікерат, Конрад (Кунрад, Кунрат), Кандрат (Кундрат, Контрад, Контрат), Неўрад, Уграт. Адзначаліся германскія імёны Radike (Radeke), Radila (Radel, Radulus), Radin (Rattin, Rhaden), Raduni, Radusch, Ratolt (Ratald), Ratwilius, Radowin, Ratgeil, Ratman (Radman), Radmunt, Abrada, Ostradt, Welarat, Wicrat, Konrad (Cunrad), Conttrat (Kundrat), Niwrat, Hughrat.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Radołt (Ratołt), Rademunc (< Rademunts), Bertradis, Edrader, Engelradis, Hartrad (Hartradus), Herat, Konrad (Konrat), Kondrat (Kundrad, Kundrat), Korrat, Kunrot, Volradus[4].

У Прусіі бытавалі імёны Rapote / Rapotho / Rappoth[a] (1352, 1358 і 1419 гады)[6], Reddimir[b] (1298 год)[8], Redaŭt[c] (1540 год)[6]. У 1554 годзе ў Каралявецкім ўнівэрсытэце навучаўся Joannes Radewalt, Prutenus, у 1608 годзе — Fridericus Radau, Regiomontanus Borussus… Andreas Radaw, Heiligenbilensis Borussus, у 1624 годзе — Johannes Radewaldt, Steinbeccensis Borussus, у 1627 годзе — Johannes Radewaldt, Regiomont. Borussus, у 1633 годзе — Christianus Radewaldt, Regiomontanus Borussus, у 1634 і 1638 гадох — Andreas Radaw, Waltersdorffensis Borussus, у 1635 годзе — Christianus Radevald, Steinbecensis Borussus, у 1649 годзе — Christophorus Radau, Heiligenbeilensis Borussus, у 1650 годзе — Georgius Radau, Libewaldensis Prussus[11].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Радат (Radat)[12][d], Ледрад (Ledrad)[14][e].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: слузе нашьму Радеви (20 сакавіка 1401 году)[16]; trzi człowieki… Ratowicz (1422 год, паводле запісу ад 18 кастрычніка 1618 году)[17]; конюхов наших остринских… а Радя Лецевича (11 красавіка 1514 году)[18]; Степан Радевичъ (1528 год)[19]; Szymko Radziewic (1558 год)[20]; Радъ Миселевичъ… Радышъ, Андрей Мисевичи (1563 год)[21]; село Кринки… Радъ Юрковичъ з синомъ Хроцомъ… Хоцъ, Охремъ, Волосъ Радевичи… Залешане… Радъ Гапоновичъ (1566 год)[22]; trzi człowieki… Ratowicz (18 жніўня 1583 году)[23]; z Jackiem Radowicz (13 кастрычніка 1591 году)[24]; Ilko Radowicz (24 чэрвеня 1594 году)[25]; domek Radowicza, słodownika (12 ліпеня 1690 году)[26]; Uenceslaus Radowicz de Pomusze (1709 год)[27]; Erazm z Radowicz Radowicki — porucznik iego królewskiey mości, deputat z powiatu Wołkowyskiego (31 студзеня 1750 году)[28]; Lucas Radziewicz (XVIII ст.)[29][f].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радзевічы (Radziewicz) — прыгонныя зь вёскі Бутрымавічаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[33].

Радзевічы (Radzewicz, Radziewicz) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[34].

Раты, Радовічы, Бойны-Радзевічы, Вітовічы-Радзевічы, Кушы-Радзевічы[35] і Радовічы-Шымкевічы[36] — літоўскія шляхецкія роды.

На 1903 год засьценкі Радышкі і Ратышкі існавалі ў Вількамірскім павеце Ковенскай губэрні[37].

На 1904 год існавала сяло Радзічы ў Рослаўскім павеце, а таксама вёска Ратава (Ратова) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[38].

На 1906 год існавала вёска Ратава ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[39].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Rapoto (< Rathpoto)[5]
  2. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Redmer (Rademir)[7]
  3. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Redald (Radolt[9] Radwald[10])
  4. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Radhad (Ratad)[13]
  5. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Ledrad[15]
  6. ^ Таксама:
    • Радван (адзначалася старажытнае германскае імя Ratwan[30]): воит места Полоцкого Радванъ (14 ліпеня 1499 году)[31]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1206.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 202.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1210.
  6. ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 82.
  7. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1216.
  8. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 703.
  9. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1217—1218.
  10. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 2: Die Ostgoten. Die Langobarden. Die altgermanischen Bestandteile des Ostromanischen. Altgermanisches im Alpenromanischen. — Berlin und Leipzig, 1935. S. 101.
  11. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 18, 181—182, 279, 303, 349, 352, 366, 400, 510, 520.
  12. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 266.
  13. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1214—1215.
  14. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 197.
  15. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1000.
  16. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 512.
  17. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 391.
  18. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 144.
  19. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 94.
  20. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 240, 244.
  21. ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 43, 299.
  22. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 252, 431.
  23. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 404.
  24. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 405.
  25. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 498.
  26. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 476.
  27. ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1706—1729 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  28. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 12. — Вильна, 1883. С. 15.
  29. ^ Maciejauskienė V. Gruzdžių pavardės: istorija ir dabartis // Lietuvos valsčiai. Kn. 17, 2010. P. 9.
  30. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1218.
  31. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 1 (6). Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494—1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики. — М.; СПб., 2012. P. 223.
  32. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 253.
  33. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 270.
  34. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 389.
  35. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
  36. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ш, Згуртаваньне беларускай шляхты
  37. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 147—148.
  38. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 341, 426.
  39. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 374.