Юнк
Выгляд
| Юнк лац. Junk | |
| Junk | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Юнга |
| Зьвязаныя імёны | Юнгайла |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Юнк» | |
Юнк, Юнга — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Юнга або Юнк (Jungo, Junk) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова юнг- (юнк-) паходзіць ад стараверхненямецкага jung 'малады'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавала імя Юнгайла (Юнгела), адзначалася германскае імя Jungel.
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jerzy Jungowicz (1805 год)[4].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Трафім Юнка (1879—1937) — беларус з ваколіцаў Барысава, забіты ўладамі СССР[5]
Юнковічы (Junkowicz) гербу Корчак — літоўскі шляхецкі род зь Пінскага павету[6].
Юнґі — літоўскі шляхецкі род[7].
Юнг (Jung) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[8].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Юнгевіч у летувізаванай форме[8].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Юнкавічы, а на гістарычнай Ваўкавышчыне — вёска Юнкаўшчына[a].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 43.
- ↑ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 174.
- 1 2 Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 355.
- ↑ Lida, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Книга памяти Томской обл.
- ↑ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 225.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ю, Згуртаваньне беларускай шляхты
- 1 2 Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 855.
- ↑ Patronyme JUNGEL, Filae.com: Genealogy
- ↑ Kollmann C. Luxemburger Familiennamenbuch. — Berlin, 2016 . S. 168.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на А, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 856.